Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Скамейка кахання

Было холадна. Кроплі дажджу няспешна адбівалі па лужынах рытм, вядомы толькі ім. Машыны і аўтобусы паўсядзённа каціліся па мокрым асфальце, змешвалі дажджынкі з дарожным пылам.
Дождж пах горадам. Яго мокрымі шынамі, пяском, прыбітым вадой, сырымі будынкамі, пажоўклым лісцем, водарам розных людзей.

Дзяўчынка сядзела на пустой лавачцы. Міма прабягалі людзі, хаваючыся ад дрэннага надвор’я пад парасонамі. Усе яны некуды спяшаліся, хмурыліся, заклапочана размаўлялі па тэлефонах. І толькі Алеся шчыра радавалася дажджу. Яна не заўважала здзіўленых поглядаў, твары людзей здаваліся ёй шэрымі, размытымі і чужымі.

Дзяўчынка задуменна глядзела, як кроплі барабаняць па лужынах, рознакаляровых парасонах, машынах, і ўсміхалася сама сабе. Яе вопратка даўно намачылася, лёгкі макіяж змыла дажджом, а акуратная прычоска растрапалася. Але дзяўчынка не рухалася з ружовай лавачкі. Яна чагосьці чакала. Чаканне зацягвалася. Ужо цэлую гадзіну яна ўяўляла сабе сустрэчу на гэтай лавачцы. Іх лавачцы.

У той дзень таксама ішоў дождж, а яна, заплаканая, бегла па парку. Настрой быў сапсаваны яшчэ раніцай – спачатку праспала, потым пасварылася з маці. А тут яшчэ гэта алгебра! Настаўніца раззлавалася, што Алеся нічога там не разумее, накрычала на яе і паставіла «адзінку» у журнал. Затым, напэўна, каб працягнуць няўдачы гэтага дня, яна зачапілася за парту і парвала свае любімыя блакітныя панчохі.

Зараз Алеся бегла праз гэты дажджлівы парк, каб забраць браціка з дзіцячага садку. Міцьку яна любіла. Таму і плакала зараз: з-за гэтага няўдалага дня і з-за парваных панчох яна катастрафічна спазнялася.  А  Міцька, бедны, сядзеў па яе літасці ў прадлёнцы і, напэўна, ужо падняў на ногі ўсіх выхавацельніц старэйшых груп: брацік страшэнна не любіў садок.

Нечакана дзяўчынка спынілася каля «сваёй», як яна прывыкла лічыць, лавач-кі. Хтосьці, відаць, у свой час быў у рамантычным настроі, калі размаляваў гэтую лавачку ў ружовы колер. Занадта страката і незвычайна выглядала яна ў гэтым старым парку. Мабыць, таму Алесі так падабалася сядзець тут і ўяўляць сабе розныя рознасці.

Зараз яна здзівілася, што тут пад дажджом сядзеў нейкі хлопец,  такі ж заплаканы, як і яна сама. З хвіліну яны маўкліва паглядалі адзін на аднаго, на чырвоныя ад слёз вочы і мокрую вопратку. Потым хлопчык засмучана ўсміхнуўся: «Прывітанне. Звычайна я не такі плакса». – «Разумею, – уздыхнула Алеся. – Таксама цяжкі дзень?» – «Горш не бывае. Мы пасварыліся са старэйшым братам. Ён, раззлаваны, ускочыў на матацыкл і трапіў у аварыю. Зараз ляжыць у шпіталі. Гэта з-за мяне!» – горача ўскрыкнуў юнак. «Ну што ты! Такое магло здарыцца з кожным! І ты не вінаваты.Паглядзі, якое зараз надвор’е. Усё будзе добра. Ведаеш, тут недалёка кафэ ёсць, там падаюць суперсмачнае какава. І калі ты тут яшчэ будзеш сядзець, то захварэеш і брату такім чынам сапраўды не дапаможаш. Хадзем?» – «Напэўна, я пагаджуся. Мяне Віталікам завуць». – «А я Алеся. І яшчэ. Тут побач дзіцячы садок. Калі я не забяру свайго браціка, той можа яго спаліць». Віталік сур’ёзна паглядзеў на дзяўчыну і сказаў: «Дык пашлі хутчэй, каб цябе не выклікалі ў міліцыю».

Так пачалося іх каханне. Брата Віталіка хутка выпісалі, яны пагаварылі і больш не ўзгадвалі пра аварыю. Міцьку з садка Алеся з Віталікам пачалі забіраць разам як мага раней, і маленькі хуліган быў бясконца задаволены. Таму нават не заўжды выступаў перад старэйшымі з прапановамі кшталту каруселек, шмат марожанага ці пісталета з пулькамі.

Навучальны год праляцеў як адзін дзень. А на ўсе летнія канікулы Віталік паехаў да родных у далёкую Амерыку. Праз інтэрнэт яны перапісваліся і дамовіліся аб сустрэчы на іх лавачцы. Сустрэча павінна была адбыцца сёння. І зараз Віталік спазняўся.
Дождж нарэшце скончыўся. Алеся павольна паднялася з ружовай лавачцы, паглядзела на хмарнае неба, цяжка ўздыхнула і... убачыла Віталіка.

Ён ішоў поруч з Міцькам. Малы, шчасліва ўсміхаючыся, нёс у руках чырвоную гоначную машынку. А Віталік трымаў вялізны букет яе любімых кветак – палявых рамонкаў.

Даша Васількова, Слуцк

Скамейка кахання

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слуцка

В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда

Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к

В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин

Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...

Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД

Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...

В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей

Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и

Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера

Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича

Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников

Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.

«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»

Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг

Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе

Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...