Алелькавічы і Случчына.Частка ІІ (заканчэнне)
Пачатак. Першыя князі Алелькавічы, аб якіх ішла размова ў папярэднім нумары “Кур’ера”, хоць і лічылі Слуцк сваім часовым прытулкам, тым не менш знаходзілі час для спраў гаспадарчых. Ужо пры князі Аляксандры (Алельке) вялікакняжацкі прывілей 1444 года згадваў Слуцк у ліку галоўных гарадоў Літвы.
Яшчэ раней, у 1441 годзе, горад атрымаў Магдэбургскае права. Да таго яго ў ВКЛ мелі толькі Вільня, Гародня і Бярэсце. Эканамічны рэсурс Случчыны дазволіў Алелькавічам стаць адным з найбагацейшых магнацкіх родаў у дзяржаве, які меў велізарныя фінансавыя сродкі. Князі Слуцкія неаднойчы крэдытавалі вялікакняжацкую ўладу, рабілі ахвяраванні царквам Слуцка, Кіева-Пячорскай лаўры, карысталіся аўтарытэтам у асяроддзі праваслаўных магнатаў краіны. Трывалыя дынастычныя, культурныя і царкоўныя сувязі слуцкай дынастыі з Вільняй, Масквой і Кіевам зрабілі Слуцк значным палітычным цэнтрам краіны. З імі лічыліся ўсе: паспрабуй закрануць гэтую моц з такім уплывам! Але вернемся да саміх Алелькавічаў.
Сям’я ваяроў
Сын Міхаіла Сімяён II кіраваў княствам першы час пад наглядам сваей маці, княгіні Ганны. Тады ў Слуцку разгарнулася вялікае будаўніцтва. Перш за ўсё ўдасканальваліся замак і абарончыя ўмацаванні. Алелькавічы добра адчувалі надыходзячую з поўдня небяспеку. У пачатку XVI стагоддзя адтуль адзін за другім свае набегі будуць здзяйсняць крымскія татары. Сімяён II аказаўся добрым і мужным ваяром. У саюзе з іншымі магнатамі ён нанёс захопнікам паразу ў 1503 годзе. Праз два гады Сімяёна не стала. Мяркуецца, што прычынай смерці стала занесеная татарамі нейкая эпідэмія.
Клопат аб уладаннях лёг на плечы яго жонкі – Анастасіі. Яна паходзіла з роду князёў Мсціслаўскіх, якія таксама вялі свой пачатак ад Альгерда. Анастасія спраўна арганізавала абарону горада ад татар і замацавала за сабой славу адважнай ваяўніцы. Але гэтая жанчына праявіла сябе і як мудры палітык. Ужо пасля паразы татар да княжны-ўдавы сватаўся князь Міхаіл Глінскі, які падняў мяцеж супраць вялікакняжацкай улады і меў падтрымку Масквы. Памятаючы аб вопыце ранейшых Алелькавічаў, Анастасія рашуча адмовіла Глінскаму. Абражаны князь двойчы браў у аблогу Слуцк, каб дабіцца свайго сілай, але няўдала. Жанчына ў гэтым супрацьстаянні ўзяла верх.
Увайшла Анастасія ў гісторыю і як таленавіты арганізатар. Ей давялося адбудоўваць амаль цалкам разбураны горад. Слуцк пад яе кіраўніцтвам змяніў сваю планіроўку і пайшоў за раку Бычок. Менавіта Анастасія 500 гадоў таму заснавала новую гандлёвую плошчу. Сёння слуцакі ведаюць яе як Цэнтральную плошчу, і гэта адзінае матэрыяльнае сведчанне, якое засталося ў горадзе ад княжны. На жаль, яна не носіць яе імя – быў бы выдатны, як кажуць сёння, брэнд. А вось памяць пра Сімяёна і Анастасію ў Слуцку жыла доўга. Народ лічыў іх нябеснымі апекунамі краю.
Апошнія пасіянарыі роду
Анастасія даволі доўга была дарадчыцай свайго сына Юрыя I (1492 – 1542). Паўнапраўным уладаром Случчыны ён стаў пасля смерці маці. Да гэтага часу Юрый паспеў стаць вопытным воінам. У адрозненні ад сваіх продкаў ён ужо не шукаў падтрымкі Масквы, а ваяваў з ёю (удзельнічаў у вядомай бітве пад Оршай). Горад пры ім канчаткова паўстаў з руінаў, а тэрыторыя княства значна павялічылася.
Сын Юрыя Семяёнавіча Юрый II (1530 – 1578) таксама быў выдатным воінам. Удзельнічаў у Лівонскай вайне. Слуцк пры ім пачаў ператварацца ў сапраўдную крэпасць. Менавіта тады горад становіцца адным з буйнейшых культурных і мастацкіх цэнтраў краіны.
Абодва Юрыя – бацька і сын — як і іх продкі, заставаліся праваслаўнымі, але не маглі не ўлічваць агульна-палітычныя тэндэнцыі ў краіне. Іх жонкі былі ўжо каталіцкага вераспавядання. Тады ж у Слуцку з’явіліся пратэстанты – лютэране і кальвіністы, а таксама першыя яўрэі. Гэтыя абставіны тым не менш узмацнілі сярод мясцовай шляхты заходнееўрапейскі культурны ўплыў. Аднак менавіта ў гэты час Алелькавічы пачынаюць страчваць уплыў палітычны. Пасля Люблінскай уніі 1569 года, калі ВКЛ і Польшча аб’ядналіся ў адзіную Рэч Паспалітую, праваслаўныя магнаты паступова і метадычна выцясняліся ад вырашэння ўрадавых спраў.
Перад смерцю Юрый II пакінуў завяшчанне, згодна якому Случчына дзялілася паміж яго трыма сынамі. Верагодна, такое рашэнне было прадыктавана клопатамі пра нашчадкаў, а магчыма, і прадчуванем нядобрага часу, які не прымусіў сябе доўга чакаць.
Закат Алелькавічаў
Жыццё Случчыны пры трох апошніх Алелькавічах ішло ўжо па інэрцыі, зададзенай іх продкамі. Другая палова XVI стагоддзя стала крызіснай для праваслаўнай царквы, якая ўсё больш страчвала свае пазіцыі ў Рэчы Паспалітай. Адначасова страчваў іх і славуты княжацкі род.
Князі Сямяён і Аляксандр з апошняга мужчынскага пакалення вучыліся за мяжой і перайшлі ўжо ў каталіцтва. Праваслаўным застаўся толькі Юрый. Трэба дадаць, што браты не вызначаліся моцным здароўем і ў хуткім часе адзін за другім памерлі. Да таго ж, яны не мелі нашчадкаў, акрамя Юрыя. Яго дачка Сафія і пляменніца Сімяёна і Аляксандра стала зноў адзінай уладальніцай Слуцкага княства. Пра яе кароткае жыццё шмат напісана. Мы ж засяродзім увагу на апошніх справах княгіні. Яна пайшла замуж за Януша Радзівіла, кальвініста па вераспавяданню, прадстаўніка біржанскага адгалінавання гэтага роду. Па дамове дзеці ад гэтага шлюбу павінны былі заставацца праваслаўнымі. Сафія таксама настаяла, каб Януш артымаў ад караля грамату, якая забараняла ўвядзенне на Случчыне ўніяцтва сілаю. Гэта адпавядала інтарэсам як праваслаўных, так і пратэстантаў, якія жылі ў Слуцку.
Пайшла з жыцця княгіня ў 1612 годзе пры нараджэнні дачкі, якая таксама памерла. Са смерцю Сафіі адышоў у нябыт і род князёў Алелькавічаў.
Так уладкавана памяць людзей, што свае спадзяванні яны звязваюць з канкрэтнай асобай.
Для праваслаўных жыхароў Случчыны Сафія доўгі час служыла аб’ектам пакланення. У 80-я гады мінулага стагоддзя яна была кананізавана Рускай праваслаўнай царквой.
У 2000 годзе княгіні ў цэнтры Слуцка пастаўлены помнік. Дзве гэтыя падзеі, безумоўна, ушанавалі не толькі Сафію Слуцкую, але і ўвесь род праваслаўных князёў Алелькавічаў.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Слуцка
В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда
Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к
В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин
Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...
Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД
Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...
В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей
Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и
Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера
Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича
Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников
Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.
«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»
Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг
Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе
Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Слуцк-Солигорск автобус
- Пригородные поезда
- Пассажирские поезда
- Карта Слуцка
- Карта Слуцкого района
- Карта-схема движения городских маршрутов
- Карта-схема движения пригородных маршрутов
Лучшие компании
Объявления
Специальные армейские кровати, прочные и...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Мебель из металлических профилей и эколо...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Металлические многоярусные кровати
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Аренда 2 комнатной квартиры
295 бел.руб.
09:00, 25.03.2022Пол дома в городе. Дом на две семьи
50 420 бел.руб.
07:22, 03.03.2022О Слуцке
Сто памятных дат Случчины в 2012 году
Подробнее В соответствии со справочником, составленным Слуцкой районной центральной библиотекой, Новый 2012 год принесёт нам более сотни памятных дат в разнообразных ...
Интересная Беларусь
Итоги прошедшей недели и сегодняшнего дня в Беларуси. Новости о коронавирусе
Подробнее На протяжении всей пандемии волонтёры помогают людям, а учёные в поисках вакцины от коронавируса. Сводка новостей по по этой проблеме представлена ниже.