Навагодні палон Яна Міцкевіча
Яна Данілавіча Міцкевіча на Случчыне ў 30-60-я гады мінулага веку ведала і паважала не толькі моладзь, але і старажыхары – за высокае майстэрства як музыканта, якога нямала вёсак запрашала на вечарынку ці вяселле. І ён ніколі не адмаўляў.
Пад яго баян “танчылі” нават вясковыя бабулі. Баян музыкант меў самы дасканалы – падарунак за ўдзел у нейкім абласным конкурсе баяністаў. А ўсяго іх было аж тры ў хаце! Мне давялося сустракацца на вечарынках з Янам Міцкевічам не толькі ў сваёй вёсцы, але і ў яго лясной вёсцы Круглае, што за чатыры кіламетры ад шашы-“варшаўкі” ў бок мястэчка Урэчча. У 60-я гады я пісаў пра яго нарыс у абласную газету. Музыка таксама быў цікавым суразмоўцам. Аднойчы ён паведаў гісторыю свайго навагодняга палону на паліцэйскім блок-пасту ля пасёлка Кучына 31 снежня 1943 года. Пад вечар ля яго хаты, што стаяла другой на краі вёскі, пад’ехала санная павозка, з яе сышлі двое з вінтоўкамі і пастукалі ў дзверы. Ян Данілавіч падумаў, што партызаны — яны часцяком наведваліся ў яго вёску, звычайна ноччу. Але ў хату зайшлі салдаты з размешчанага ля пасёлка Кучына блок-паста. У шэрых шынялях з нарукаўнай нашыўкай “РОА”, што азначала “Русская освободительная армия”, якую ў 1943 годзе стварыў небезвядомы генерал Уласаў, які трапіў у палон летам 1942 года. Гэтыя двое былі маладымі па ўзросце, адразу выказалі мэту свайго візіту: “Нам стала вядома ад жыхароў пасёлка, што вы, Ян Данілавіч, выдатны баяніст, таму запрашаем вас на блок-пост сыграць нашым што-небудзь пад Новы год”. Гаспадар стаў тлумачыць, што за такую паездку партызаны, калі хто данясе ім, расстраляюць яго як варожы элемент. Жонка раздзяліла трывогу мужа, але госці адступаць і не думалі, што адчувалася па тоне іх размоў. Запэўнілі, што прывязуць яго назад ноччу, калі ўсе ў вёсцы будуць спаць, і ніхто нічога не пачуе. Праз паўгадзіну язды сані спыніліся ля ўвахода ў блок-пост. Вартавы з ручным кулямётам на брустверы прапусціў іх у даволі прасторную зямлянку, дзе за доўгім сталом пры святле керасінавай лямпы сядзела чалавек восем вайскоўцаў у шэрых мундзірах з ужо знаёмымі нарукаўнымі нашыўкамі. На стале праглядваліся бутэлькі спіртнога, горкі нарэзанага хлеба, іншая закуска. Запрасілі і Яна Данілавіча да стала, далі выпіць і закусіць, самі не раз прыкладваліся да алюмініевых кубачкаў. А калі захмялелі, загадалі іграць мелодыі даваенных савецкіх песень, так знаёмых Яну Данілавічу: “Кацюша”, “Тры танкісты”, “Раскинулось море широко”. Салдаты падпявалі хорам, на вочы двух, што сядзелі паблізу баяніста, набеглі слёзы. З адным з іх Ян Данілавіч потым выйшаў у калідорчык пры ўваходзе пакурыць, дастаў свой капшук з самасадам, салдат – нямецкія цыгарэты. Ён падзяліўся тайнай свайго прыходу ў гэтае войска: трапіў у палон з тысячамі чырвонаармейцаў восенню 41-га пад Бранскам, дзе ў акружэнні апынулася цэлая армія. Разам з сотнямі ваеннапалонных прыгналі ў лагер у Бабруйск, дзе людзі паміралі ад голаду і хвароб, за ноч з барака выносілі дзясяткі трупаў. Недзе ў студзені 1943 года ў лагер завітаў прадстаўнік ад арміі Уласава, стаў агітаваць за ўступленне ў яе шэрагі. І ён даў згоду: падумаў, што ачуняе там і ўцячэ да партызанаў. Хацелася жыць — яму было толькі дваццаць два гады. І вось апынуўся тут, на блок-пасту. Адзін іх салдат падаўся да партызанаў, але чулі, што яго там расстралялі. Таму ён пабаяўся ісці да іх.
За поўнач на саннай павозцы адзін з тых дваіх, што прывезлі Яна Данілавіча на блок-пост, адвёз яго дамоў, пакінуў банку тушонкі і буханку хлеба. Летам 1944 года з тым уласаўцам, што прывёз яго зімой дамоў, Ян Данілавіч сустрэўся зноў, ужо калі той быў партызанам нейкай любанскай брыгады. Завітаў у хату, і яны распілі бутэльку добрай хлебнай самагонкі, а на развітанне Ян Данілавіч сыграў яму мелодыю “Тры танкісты”.
…Цяпер у вёсцы Круглае жыве ўсяго сямёра пенсіянераў, якім ужо за семдзесят. За аселіцай на могілках помнік Яну Данілавічу стаіць побач з магілай яго жонкі Лізаветы Міхайлаўны, якая на пятнаццаць гадоў перажыла мужа. У іх не было дзяцей, і яна пры жыцці заказала сабе помнік, які суседзі і паставілі пасля яе смерці. Міхась Тычына
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Слуцка
В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда
Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к
В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин
Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...
Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД
Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...
В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей
Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и
Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера
Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича
Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников
Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.
«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»
Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг
Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе
Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Слуцк-Солигорск автобус
- Пригородные поезда
- Пассажирские поезда
- Карта Слуцка
- Карта Слуцкого района
- Карта-схема движения городских маршрутов
- Карта-схема движения пригородных маршрутов
Лучшие компании
Объявления
Специальные армейские кровати, прочные и...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Мебель из металлических профилей и эколо...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Металлические многоярусные кровати
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Аренда 2 комнатной квартиры
295 бел.руб.
09:00, 25.03.2022Пол дома в городе. Дом на две семьи
50 420 бел.руб.
07:22, 03.03.2022О Слуцке
Про фонтаны
Подробнее У входа в поликлинику (на территории комплекса зданий Слуцкой больницы) работает едва ли не единственный в городе фонтан. Это не считая фонтана, действующего ...
Интересная Беларусь
Как приспособить бизнес для сельской жизни
Подробнее Чтобы сельские регионы не теряли самую продвинутую рабочую силу, деревне необходимо предоставить альтернативный сельскому хозяйству вид экономической деятельности. Какой бизнес может стать урожайным

