Юбілей бібліятэчнай справы Слуцка і 100 гадоў першай газеце
Карэспандэнт «ІК» вызначыла, якія памятныя даты жыхары Слуцка ўспомняць у новым годзе. Высвятлілася, што самая даўняя падзея, якая адлюстрована ў юбілеях года Каня, адбылася яшчэ 720 гадоў таму, а юбілей, які ўраджвае больш іншых, – гэта 520-ыя ўгодкі слуцкіх бібліятэк.
Кіно, тэатр і архітэктура
Год Каня стане святочным для аднаго з помнікаў архітэктуры позняга класіцызму: 170 гадоў споўніцца паштовай станцыі. Гэты комплекс будынкаў па вуліцы Леніна з’яўляецца адным з нешматлікіх помнікаў архітэктуры, які знаходзіцца пад аховай улад.
Памятным стане новы год і для слуцкага кіно. Больш за стагоддзе, а менавіта 110 гадоў назад, у Слуцку распачаў працу прыватны кінематограф, а праз 55 гадоў – кінатэатр «Беларусь». А вось Слуцкі тэатр у год Каня сустрэне сур’ёзную дату – 330-ыя ўгодкі. Менавіта столькі гадоў таму пачаў дзейнічаць школьны пратэстанцкі тэатр.
Сто гадоў з выхаду першай газеты
Амаль сто гадоў таму, 10 жніўня 1914 года, выйшла першая ў горадзе газета: «Телеграммы Петроградского телеграфного агентства». А 95 гадоў таму ў Слуцку пачалі выходзіць яшчэ дзве газеты: «Молат і плуг» (зараз «Слуцкі край») і «Пралетарская думка» – орган павятовага рэвалюцыйнага камітэта. Але і на гэтым юбілеі слуцкага друку не заканчваюцца: у чэрвені 1994 года ўпершыню выйшла газета «Преображение», заснаваная Свята-Мікалаеўскім саборам.
Першая ў горадзе бібліятэка дзейнічала ў страчаным Свята-Троіцкім манастыры больш за паўтысячы гадоў таму. Свята-Троiцкi манастыр. Малюнак Н.Орды
Далучэнні, падзелы і юбілей раёна
Наступная падборка юбілеяў закранае большую частку падзей, звязаных з рознага роду тэрытарыяльнымі падзеламі ды далучэннямі. Напрыклад, у гэтым годзе споўніцца 445 гадоў з часу ўваходжання Случчыны ў склад Рэчы Паспалітай і 435 гадоў з падзелу горада паміж братамі Алелькавічамі – на Стары Слуцк, Новы Слуцк і Востраў (1579г.).
Случчына 95 гадоў таму (у лютым 1919 года) увайшла ў склад Літоўска-Беларускай ССР. Юбілеем адзначыцца гэты год і для самога Слуцкага раёна: у ліпені яму споўніцца 90 гадоў. Таксама будзе 70 гадоў з таго моманту, як ён увайшоў у склад Бабруйскай вобласці, і 60 – як стаў часткай Мінскай.
Бітва, акупацыя і вызваленне
Нельга не адзначыць і яшчэ адзін бок гісторыі, які ўвасобіўся ў памятных датах, – ваенныя падзеі. Самая даўняя з іх адбылася больш за 700 гадоў таму. У 1274 годзе пад Слуцкам адбылася бітва дружын турава-пінскіх князёў з татарамі. 95 гадоў прайшло з пачатку акупацыі Случчыны войскамі буржуазнай Польшчы і 70 – з дня вызвалення Слуцка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Бібліятэчнай справе 520 гадоў
Адлюстроўваюць развіццё бібліятэчнай справы ў Слуцку і юбілеі гэтай галіны. Самы даўні з іх – 520 гадоў. Менавіта столькі гадоў таму з’явіліся першыя звесткі пра бібліятэку рукапісных кніг Слуцкага Свята-Троіцкага манастыра.
Першая публічная бібліятэка была заснавана 110 гадоў таму (1904 г.), а 35 – раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма (1979 г.).
Юбілеем адзначыцца гэты год і для адной з галоўных кніг Слуцка – Слуцкага летапісу – помніка беларуска-літоўскага летапісання ХVI стагоддзя. У 2014-м споўніцца 160 гадоў з дня першага апублікавання асноўнай яго часткі.
Вольга Шуманская
Іх варта ўспомніць у новым годзе: князь, мастак, астраном і этнограф


Садзін Уладзімір Сцяпанавіч (19.03.1924 – 23.02.2010) – мастак, графік, заслужаны работнік культуры Беларусі, ганаровы грамадзянін Слуцкага раёна. У 2014 годзе ён адсвяткаваў бы 90-ыя ўгодкі. Фота: Алесь Дастанка

Цэраскі Вітольд Карлавіч (9.05.1849, Слуцк – 29.05.1925) – навуковец-астраном, пачынальнік даследаванняў і заснавальнік навуковай школы па астрафотаметрыі ў Расіі, педагог. Новы год стане 165-ым з дня яго нараджэння. Фота з сайта Wikipedia.org

Сержпутоўскі Аляксандр Казіміравіч (21.06.1864, в.Бялевічы – 5.03.1940) – беларускі этнограф і фалькларыст, мовазнаўца. У 2014-м споўніцца 150 гадоў з дня яго нараджэння.
Этот материал был опубликован ранее в печатном номере газеты «Кур'ер» (№1 от 2 января)
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Слуцка
В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда
Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к
В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин
Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...
Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД
Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...
В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей
Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и
Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера
Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича
Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников
Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.
«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»
Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг
Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе
Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Слуцк-Солигорск автобус
- Пригородные поезда
- Пассажирские поезда
- Карта Слуцка
- Карта Слуцкого района
- Карта-схема движения городских маршрутов
- Карта-схема движения пригородных маршрутов
Лучшие компании
Объявления
Специальные армейские кровати, прочные и...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Мебель из металлических профилей и эколо...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Металлические многоярусные кровати
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Аренда 2 комнатной квартиры
295 бел.руб.
09:00, 25.03.2022Пол дома в городе. Дом на две семьи
50 420 бел.руб.
07:22, 03.03.2022О Слуцке
Загадкі слуцкага герба
Подробнее Сёлета спаўняецца 570 гадоў з часу атрымання Слуцкам Магдэбургскага права. Тады, у 1441 годзе, для жыхароў горада гэта падзея мела вялікае значэнне...
Интересная Беларусь
Как получить проценты за пользование чужими деньгами?
Подробнее Если у вас на руках есть решение суда о взыскании средств с вашего должника вы имеете право на дополнительный процент за то что должник не вернул деньги вовремя.

