Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гісторыя зніклага рашэння

Апошнія гады ў сувязі з інтэнсіўным будаўніцтвам і развіццём Слуцка ўзнікаюць пытанні захавання архітэктурнай спадчыны горада. Спрэчкі звычайна вядуцца паміж прадстаўнікамі ўлады і грамадскасцю. Ідуць яны, у першую чаргу, наконт таго, што трэба лічыць помнікамі архітэктуры. І кансэнсусу ў гэтай справе пакуль няма.

Гісторыя зніклага рашэння

БЫЛЫЯ ПОМНІКІ. Гэтыя будынкі ў старажытным кутку Слуцка па вуліцы Капыльскай у пачатку 1990-х гадоў лічыліся помнікамі архітэктуры.
Між тым, пытанне захавання гістарычнай спадчыны Слуцка ўжо ўзнікала двадцаць гадоў таму і было вырашана, як кажуць, цывілізавана. Мяркуем, што звярнуцца да былога вопыта было б нялішнім.

Тады, у пачатку 1990-х гадоў, горад хутка забудоўваўся. У планах улад значыліся новыя аб’екты. Частка з іх павінна была з’явіцца ў цэнтры горада, што закранала архітэктурную спадчыну.
Чыноўнікі, кіруючыся эканамічнай мэтазгоднасцю, спасылаліся на тое, што аб’екты, якія ахоўваюцца дзяржавай, у Слуцку можна пералічыць па пальцах. Прадстаўнікі грамадскасці лічылі, што такі падыход прывядзе да канчатковай страты горадам свайго аблічча. Разгарнулася сур’ёзная дыскусія, вынікам якой стала прыняцце летам 1991 года Слуцкім гарадскім Саветам народных дэпутатаў рашэння аб захаванні архітэктурнай спадчыны горада.

Па меркаванні былых дэпутатаў, прыняцце яго не было выпадковым. Тэма працяглы час вывучалася і абмяркоўвалася на пасяджэннях пастаянных камісій гарсавета і яго прэзідыума, а канчатковы дакумент улічваў пазіцыі абодвух бакоў. Ніжэй прыводзім тэкст рашэння гарсавета.
Рашэнне гарсавета
Надрукавана ў газеце “Шлях Ільіча” ад  17 жніўня 1991 года.
Прынята да ўвагі, што на аснове пастановы Савета Міністраў БССР да будынкаў першай катэгорыі, якія знаходзяцца пад дзяржаўнай аховай, адносяцца:
былы бернардзінскі манастыр (цяпер памяшканне маслабазы), заснаваны ў 1671 годзе;
Міхайлаўская царква – помнік архітэктуры другой паловы XVIII стагоддзя;
былая кальвінская гімназія (сярэдняя школа № 1), адкрытая ў 1621 годзе;
былы дом дваранскага сходу, пабудаваны ў 1871 годзе (краязнаўчы музей);
былая духоўная семінарыя, пабудаваная ў 1861 годзе (медыцынскае вучылішча);
былая паштовая станцыя – комплекс будынкаў на вуліцы Леніна, 153, 153-а, 155, 157, 159, пабудаваны ў 1844 годзе.
Да будынкаў другой катэгорыі каштоўнасці, якія не знаходзяцца пад аховай дзяржавы, адносяцца:
двухпавярховы каменны будынак  бальніцы на вуліцы Манахава.
Да будынкаў трэцяй катэгорыі каштоўнасцей адносяцца:
былое камерцыйнае вучылішча, пабудаванае ў 1911 годзе (кансервавы завод);
жылы дом XIX стагоддзя на вуліцы Леніна (дзяржархіў);
каменны аднапавярховы будынак бальніцы 80-х гадоў XIX стагоддзя (“Оптыка”);
жылы дом на вуліцы Манахава, 17 (пачатак XIX стагоддзя);
жылы дом канца XIX стагоддзя на вуліцы Урыцкага, 7;
жылы дом канца XIX – пачатку XX стагоддзяў на вуліцы Урыцкага, 9;
жылы дом канца XIX стагоддзя на вуліцы Урыцкага, 10;
будынак канца XIX – пачатку XX стагоддзяў, Камуністычны завулак, 3;
жылы будынак 30-х гадоў XX стагоддзя на вуліцы Талстога, 26 (дом, дзе жыў маршал Г. К. Жукаў).
З дня прыняцця дадзенага рашэння неабходна лічыць помнікамі архітэктуры XIX – XX стагоддзяў вышэйназваныя будынкі ІІ і ІІІ катэгорый, а таксама наступныя памяшканні і аб’екты:
двухпавярховы будынак, які займае трэст сталовых і рэстаранаў;
будынак СШ № 5 і Дома дзіцяці;
былое памяшканне аддзялення Дзяржбанка на вуліцы Урыцкага, 7;
будынак чыгуначнага вакзала;
былое памяшканне гаррайпаліклінікі;
адміністратыўны корпус кансервавага завода;
двухпавярховыя дамы на вуліцы Леніна, 122, 126, 134, 136, 147;
былы будынак гаркама КПБ;
будынак кінатэатра “Беларусь”;
стары будынак Дома культуры;
будынак гарана на вуліцы Леніна, 181;
могілкі на вуліцы 14-ці Партызан;
жылыя дамы на вуліцы Сацыялістычнай, 110, 112;
дамы на вуліцы Валадарскага, 30, 33, 37, 181 і 183.
Упраўленне капітальнага будаўніцтва гарвыканкама, галоўны архітэктар горада абавязаны пры састаўленні праектна-каштарыснай дакументацыі на будаўніцтва новых аб’ектаў захоўваць архітэктурныя помнікі ў адпаведнасці з дадзеным рашэннем гарсавета.
Вытворчае аб’яднанне жылёва-камунальнай гаспадаркі, аддзел галоўнага архітэктара на працягу 1991 – 1992 гадоў павінны арганізаваць усталяванне ахоўных дошак з тэкстам-інфармацыяй на ўсіх пералічаных будынках. Пры іх рамонце і рэстаўрацыі   захоўваць архітэктурнае аблічча, заключаць ахоўныя дагавары на выкарыстанне помнікаў.
Замест эпілога
Як бачна з вышэйнадрукаванага, у спіс помнікаў архітэктуры Слуцка тады ўвайшлі і тыя аб’екты, якія не ахоўваліся дзяржавай, але належылі абароне на мясцовым узроўні.

Гэта быў разумны падыход, бо хто, як не тутэйшыя краязнаўцы і жыхары, зможа ацаніць каштоўнасць таго ці іншага будынка і тое, што з ім звязана ў гісторыі горада.

З цягам часу і са зменай мясцовых улад рашэнне гарсавета, як кажуць, канула ў лету. Ніхто з чыноўнікаў не ўспомніў аб ім пры зносе ў 2005 годзе будынка былой земскай бальніцы і пры ажыццяўленні іншых будаўнічых планаў: казалі, што і рашэння такога не было. Між тым, ніхто яго не адмяняў. Адным словам, “хацелі, як лепш, а выйшла, як заўсёды”.
Уладзімір Іваноў

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слуцка

В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда

Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к

В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин

Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...

Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД

Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...

В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей

Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и

Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера

Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича

Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников

Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.

«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»

Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг

Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе

Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...