Случчына ў паўстанні Багдана Хмяльніцкага: трагедыя 1648 года
Салігорскія краязнаўцы 5 верасня ўшанавалі памяць слуцкіх сялян-паўстанцаў і казакоў, якія загінулі ў 1648 годзе ў аколіцах мястэчка Пагост.
На месцы трагедыі яны паставілі памятны крыж з надпісам: «Паўстанцам – змагарам за волю і лепшую долю, загінуўшым тут 2 – 3 верасня 1648 года».
У той час Слуцк і Пагост былі ва ўладанні князёў Радзівілаў, якія прыцяснялі сялян і прымушалі да каталіцкай веры. Сяляне паўсталі, да іх на падмогу прыйшоў атрад казакоў ад Багдана Хмяльніцкага пад кіраўніцтвам слуцкага шляхціча Івана Сакалоўскага.
Пасля штурму Слуцка паўстанцы адышлі да Пагоста, дзе іх атрад быў знішчаны. Загінула болей за дзве тысячы чалавек.
Па даваеннай карце салігорскія краязнаўцы Уладзімір Масакоўскі, Міхаіл Тагіль і Мікалай Шаравар (на фота злева направа) удакладнілі месца былога пахавання.
Расказвае жыхар вёскі Пагост Міхаіл Тагіль: «Успаміны пра гэты бой перадаваліся ад пакалення да пакалення. Памятаю, як аб гэтым успаміналі мужчыны пасля Вялікай Айчыннай вайны.
Рэчка Случ мела пераходы, па якіх на ўсходні бераг пераганялі пасвіць кароў. Мама хадзіла туды даіць нашу Лысуху і я з ёй. Аднойчы па дарозе мама расказала мне пра тую бітву, а яна ведала аб ёй ад сваіх бацькоў.
Але з будаўніцтвам Салігорскага вадасховішча гэтыя мясціны разбураны. Калі бралі зямлю для дамбы, то шмат чалавечых астанкаў знаходзілі на гэтым месцы.
Зямлю раўнялі бульдозерам па дамбе, а чалавечыя косці часта заставаліся зверху. У гэтай дамбе шмат астанкаў, сам бачыў. Але ніхто не звяртаў увагі пры будаўніцтве вадасховішча».
Уладзімір Амяльчэня
Пункт гледжання
Случчына ў паўстанні Багдана Хмяльніцкага: трагедыя 1648 года
Каб зразумець сутнасць падзей пад Слуцкам і Пагостам у 1648 годзе, трэба разглядаць іх у гістарычным кантэксце, які быў на той час складаным. Пачыналася ўсё з падпісання паміж Польшчай і ВКЛ Люблінскай уніі ў 1569 годзе.
Украінская шляхта яе падтрымала і папрасіла караля Жыгімонта Аўгуста прыняць Украіну ў склад Польшчы.
Нашчадкі дзеячаў Украіны, якія ў 1569 годзе выйшлі з ВКЛ, ужо вельмі хутка зразумелі, якую памылку зрабілі іх бацькі. За кароткі тэрмін польская шляхта захапіла ўсе лепшыя землі Украіны.
Акрамя таго, казацкай вольнасці прыйшоў канец. Польская шляхта лупцавала нават тых казакоў, якія мелі гербы і служылі ў войску. Да сацыяльнага прыгнёту дадаўся прыгнёт рэлігійны і нацыянальны.
Усё гэта стала асноўнай прычынай казацка-сялянскай вайны, якую ўзначаліў Багдан Хмяльніцкі. Фактычна барацьба ішла за стварэнне самастойнай Украіны, але змагацца з такой дзяржавай, як Рэч Паспалітая, казакам было цяжка — не хапала зброі, грошай, падтрымкі іншых дзяржаў.
Паўстанне пачалося ў 1648 го-дзе. У шэрагу бітваў Хмяльніцкі атрымаў перамогу над войскамі Рэчы Паспалітай. Гэта спрыяла пашырэнню паўстання на поўдзень сучаснай Беларусі (раёны, што межавалі з Украінай: Гомель, Мазыр, Лоеў, Рэчыца, Тураў, Пінск).
Яшчэ ў маі 1648 года Багдан Хмяльніцкі пачаў засылаць сюды сваіх агітатараў, а затым і казацкія загоны, якія распачыналі ваенныя дзеянні. Універсалы, якіх ўкраінскі гетман высылаў аж да Барысава, Быхава і Магілёва, заклікалі сялян узбройвацца ды пачынаць вайну супраць паноў.
Глеба для паўстання ў Беларусі мела месца, таму народныя нізы на поўдні і ўсходзе Беларусі ўключыліся ў барацьбу, якая мела сацыяльны і ў пэўнай ступені рэлігійны характар.
Казакі нават спрабавалі захапіць Слуцк, буйнейшую на той час фартэцыю Вялікага Княства Літоўскага. Да горада з–пад Мазыра падышоў казацка-сялянскі полк лічбаю ў 2000 чалавек на чале з Янам Сакалоўскім. Ён быў дробны шляхціч слуцкага паходжання, які яшчэ раней стаў казаком і прыняў бок Багдана Хмяльніцкага.
Сілы, якія меў Сакалоўскі, былі відавочна недастатковыя для штурму горада–цвержы. Кіраўнік паўстанцаў адправіў у Слуцк перамоўцаў і ліст з патрабаваннем размясціць яго людзей у прадмесці.
Начальнік слуцкага гарнізона Ян Сасноўскі ўсяляк зацягваў перамовы. У той жа час ён настойліва прасіў Януша Радзівіла і іншых магнатаў тэрмінова аказаць дапамогу.
Януш Радзівіл выслаў у Слуцк некалькі атрадаў кавалерыі, якія скарысталіся бесклапотнасцю паўстанцаў і ўначы таемна ўвайшлі ў горад.
Такім чынам, у распараджэнні Сасноўскага апынуліся дастатковыя сілы, каб прадухіліць выступ гараджан і адбіць магчымыя ўдары казакоў. Тым часам пачаўся штурм горада. Але захапіць Слуцк не выпадала. Казакі і паўстанцы панеслі значныя страты, а Сасноўскі адкрыў гарадскую браму і кінуў на вылазку 600 вершнікаў. Пачаўся пераслед казацка-сялянскага атрада.
3 верасня каля мястэчка Пагост яго прыціснулі да Случы. У жорсткай сечы загінула больш за дзве тысячы казакоў і сялян. Быў забіты і кіраўнік атрада Ян Сакалоўскі. Пераслед застаўшыхся ў жывых паўстанцаў працягваўся аж да Турава.
У наступным 1649 годзе ў ВКЛ было створана шляхецкае войска колькасцю да 10 тысяч чалавек. Яго ўзначаліў Януш Радзівіл. Выніковая бітва паміж паўстанцамі і войскам Радзівіла адбылася пад Лоевам у 1649 годзе. У гэтай бітве 30 тысяч казакоў і сялян былі разбіты харугвамі князя.
Ужо ў 1651 годзе войскі Хмяльніцкага пацярпелі жорсткую паразу ў бітве пад Берасцечкам. Пасля гэтага была падпісана мірная дамова, згодна якой казакі больш не мелі права знаходзіцца ў Беларусі.
Антон Зубарэвіч
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Слуцка
В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда
Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к
В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин
Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...
Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД
Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...
В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей
Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и
Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера
Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича
Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников
Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.
«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»
Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг
Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе
Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Слуцк-Солигорск автобус
- Пригородные поезда
- Пассажирские поезда
- Карта Слуцка
- Карта Слуцкого района
- Карта-схема движения городских маршрутов
- Карта-схема движения пригородных маршрутов
Лучшие компании
Объявления
Специальные армейские кровати, прочные и...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Мебель из металлических профилей и эколо...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Металлические многоярусные кровати
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Аренда 2 комнатной квартиры
295 бел.руб.
09:00, 25.03.2022Пол дома в городе. Дом на две семьи
50 420 бел.руб.
07:22, 03.03.2022О Слуцке
Слуцкие пояса – знаки судьбы
Подробнее В общественном сознании прочно утвердилось мнение, что слуцкие пояса являются национальной гордостью белорусов, а для страны это фирменный бренд. Только вот осталось их в Беларуси совсем немного.
Интересная Беларусь
Как власти Нидерландов планируют отучить население мочиться в неположенных местах?
Подробнее С помощью экологичных туалетов GreenPee власти Нидерландов планируют отучить население мочиться в неположенных местах. В Амстердаме установили уличные туалеты с

