Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На Смаргоншчыне прайшоў фестываль-кірмаш “Залессе запрашае сяброў”

На Смаргоншчыне прайшоў фестываль-кірмаш “Залессе запрашае сяброў”

На Смаргоншчыне ў шосты раз прайшоў традыцыйны фестываль-кірмаш “Залессе запрашае сяброў”.

На гэты раз сабрацца разам нагода была больш чым значная – залесцы разам з гасцямі святкавалі 325-годдзе свайго мястэчка.
– Мы прыехалі з Люблінскага ваяводства з Польшы, – расказаў галава Залесскай гміны Ян Сікора. – Хочам пазнаёміцца са сваімі “цёзкамі” – мы таксама жывем у Залессі, толькі ў Польшчы. У перспектыве мяркуем развіваць сувязі надалей – плануем падпісаць пагадненне аб культурным і эканамічным супрацоўніцтве.

А старшыня мясцовага дабрачыннага фонду “Паўночныя Афіны М.К. Агінскага” Ала Шыцікава ўдакладніла: пра існаванне Залесся ў Польшы яна даведалася два гады таму, калі ў складзе дэлегацыі наведала Люблінскае ваяводства. Менавіта тады ўбачыла на дарожным указальніку назву і захацела пазнаёміцца з польскімі залесцамі.
Жыхары Залесся з Глыбоччыны прыехалі вялікай дэлегацыяй – прадстаўнікі сельсавета, старшыня раённага савета ветэранаў Глыбоцкага раёна Уладзімір Развадоўскі і хор раённага Дома культуры “Маналіт”, які весяліў гасцей свята.
А старшыня Залесскага сельсавета з Віцебшчыны Барыс Заяц запэўніў: ужо сёння будзе падпісаны дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве. І ў жніўні смаргонскія залесцы змогуць пабываць на такім жа фэсце ў Залессі на Глыбоччыне. Праўда, тое Залессе крыху старэйшае за наша – першыя згадкі пра яго датаваны 1378 годам.
На сцэне, якую ўстанавілі ля музея-сядзібы М.К. Агінскага, выступалі госці з Літвы, Латвіі, ансамбль “Жытніца” з Ашмянскага раёна, а таксама самадзейныя артысты з Залесскага Дома культуры і са Смаргоні.
І пакуль са сцэны гучалі песні і музыка, пакуль колішнія залесцы, а сёння госці, прызнаваліся ў любові да гэтага адметнага месца, паабапал сцэнічнай пляцоўкі віравала кірмашовае жыццё. Свае тавары прапаноўвалі народныя майстры, запрашалі паўдзельнічаць у аўкцыёне бібліятэчныя работнікі, падворкі вабілі мясцовымі прысмакамі. Завітала я на падворак з такой гістарычна-прывабнай назвай “Залесская карчма”. Трэба сказаць – не памылілася. Гаспадыні – работнікі мясцовага сельвыканкама і сябры грамадскага аб’яднання “Сяльчанка” – частавалі гасцей самаробнымі дранікамі, бярозавым ды яблычным сокам і іншымі вясковымі прысмакамі.

Дарэчы сказаць: у вірлівым кірмашовым настроі не згубіўся, не застаўся незаўважаным падворак “Гродзенскай праўды”. Удвайне прыемна, што цікавіліся нашай газетай прыезджыя госці. Знайшліся і такія, хто захацеў проста на фестывалі стаць нашым падпісчыкам.
А пакуль Залессе спявала, прымала віншаванні ды смакавала мясцовыя пачастункі, ля дзвярэй музея-сядзібы сабралася нямала людзей – усе чакалі прызначанага часу, каб апынуцца ў ліку экскурсантаў і прайсці па адноўленым палацы, па сядзібе і парку. Тым больш, што атмасферу таго часу стварала тэатралізацыя – экскурсаводы ў касцюмах Міхала Клеафаса, яго сакратара, жонкі вельмі цікава расказвалі і пра экспазіцыю музея, і пра асобу яго знакамітага гаспадара.
Наталія ВАЛЫНЕЦ
http://grodnonews.by/ru/3/0/nodes?search=Автор:
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Сморгони

В Сморгони выявлено 42 случая заражения коронавирусом

Хотите узнать больше? В Сморгони на 30 апреля у 42 человек подтверждено заражение коронавирусом. Часть больных госпитализированы, некоторые находятся на самоизоляции.

В Сморгони мужчина между стенками сарая нашел уникальный испанский пистолет, которому более ста лет

Хотите узнать больше? В Сморгони 30-летний местный житель купил участок со старыми постройками и, когда разбирал одну из них, нашел между стенами пистолет.

В новогоднюю ночь в Сморгони пройдет песенно-танцевальный батл между микрорайонами города. Глядите программу

Хотите узнать больше? 1 января праздничная новогодняя программа в Сморгони пройдет у главной городской елки на площади Ленина. Начало в 01.00. О этом сообщает «Светлы

Что подарить на Новейший год и Рождество?Сконцентрировали занимательные идеи, какие Вам понравятся

Хотите узнать больше? Где отметить Новый год и что подарить любимым, близким и коллегам – пожалуй, самый актуальный вопрос в декабре. Чтобы не бежать за подарками за

Сморгонщину на областном этапе кастинга «Мисс Беларусь – 2020» представят две девушки

Хотите узнать больше? 20 декабря в Сморгони прошел региональный кастинг Национального конкурса красоты «Мисс Беларусь». В нем соревновались пять местных красавиц.

В Сморгони внук украл у своей бабушки 180 тысяч долларов. Откуда у пенсионерки столько денег?

Хотите узнать больше? В Сморгони у пенсионерки украли 180 тысяч долларов. Деньги находились в сейфе в ее доме. Оказалось, кражу совершил внук пожилой женщины.

Фото- и видеофакт: В Сморгони главную елку запалил Дед Мороз-спасатель

Хотите узнать больше? 7 декабря на городской площади Сморгони прошло театрализованное представление «Сияет елка под игры Фьёка». Иллюминацию на елке зажег Дед

«Заряжай-ка». В Сморгони установили автономную станцию для подзарядки телефонов

Хотите узнать больше? Станцию установили коммунальщики возле озера перед областными «Дожинками». Вверху металлической конструкции находятся солнечные батареи, внизу –