Калі ў Слоніме пройдзе асенні кірмаш і чаму ён не адбыўся 29 верасня
У Слоніме першы асенні кірмаш, на якім можна будзе набыць сельскагаспадарчую прадукцыю, адбудзецца 6 кастрычніка. Пра гэта карэспандэнту “ГС” паведаміла ў чацвер, 27 верасня, спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі Слонімскага райвыканкама Вольга Тоўсцік.
—Сёння мы толькі рыхтуем распараджэнне наконт правядзення кірмашоў, і першы з іх адбудзецца 6 кастрычніка, — заўважыла Вольга Іванаўна.
На пытанне карэспандэнта, чаму на сайтах Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь і Гродзенскага аблвыканкама стаіць інфармацыя наконт правядзення сезонных кірмашоў у Слоніме 29 верасня, 13 і 20 кастрычніка, як раней і паведамляла “ГС”, спецыяліст адказала, што гэтае пытанне будзе высветлена.
У той жа чацвер абвяржэнне наконт правядзення кірмашу ў Слоніме 29 верасня было выстаўлена на сайт нашай газеты. На жаль, не ўсе нашы чытачы з’яўляюцца карыстальнікамі сайта і таму новую інфармацыю не ўдалося давесці ўсім.
У суботу, 29 верасня, абласное радыё апавяшчала сваіх слухачоў наконт таго, што сельскагаспадарчыя кірмашы ў гэтыя выхадныя праходзяць у Слоніме і Ваўкавыску. Пісалі пра гэта і рэгіянальныя сайты. І 29 верасня некалькі дзясяткаў чалавек прыйшлі на Оперную вуліцу ў Слоніме, каб набыць неабходную прадукцыю. Адзін з такіх пакупнікоў, уведзеных у зман ня-спраўджанай інфармацыяй, патэлефанаваў карэспандэнту з просьбай растлумачыць, чаму гандаль у Слоніме не адбыўся, як пра гэта паведамлялі газета і радыё.
У панядзелак, 1 кастрычніка, карэспандэнт вырашыла сама высветліць, чаму на сайтах Міністэрства гандлю РБ і Гродзенскага аблвыканкама з’явілася такая інфармацыя. Як сказала па тэлефоне кансультант упраўлення арганізацыі гандлю і паслугаў Міністэрства гандлю РБ Інга Богук, даты правядзення кірмашоў у Слоніме — 29 верасня, 13 і 20 кастрычніка — былі ўключаны ў графік на аснове пісьма аб правядзенні кірмашоў Гродзенскага аблвыканкама ад 12 верасня 2012 года. У сваю чаргу, ва ўпраўленні гандлю і паслугаў Гродзенскага аблвыканкама карэспандэнту адказалі, што такія даты правядзення кірмашу ў нашым горадзе яны ўнеслі ў абласны графік паводле пісьма аддзела гандлю і бытавых паслугаў упраўлення эканомікі Слонімскага райвыканкама за адпаведным нумарам ад 12 верасня.
Карэспандэнт патэлефанавала ў Слонімскі райвыканкам спецыялісту Наталлі Ганчарук і запыталася, чаму ж усё-такі 29 верасня кірмаш у Слоніме не адбыўся, калі афіцыйнае пісьмо з райвыканкама паведамляла гэтую дату. Наталля Віктараўна зазначыла, што распараджэнне наконт правядзення кірмашоў яшчэ не падпісанае і што даты 29 верасня, 13 і 20 кастрычніка былі толькі плануемыя, бо яшчэ не скончыліся ўборачныя работы. Спецыяліст дадала, што першы кірмаш запланаваны на 6 кастрычніка.
У любым выпадку, “ГС” будзе інфармаваць нашых чытачоў наконт дат правядзення сезонных кірмашоў. Бо запланаванае не заўсёды ажыццяўляецца…
P.S.
У Ваўкавыску, паводле інфармацыі http://www.region.grodno.by/ru/, арганізуюць
9 кірмашоў. Сезонны гандаль у гэтым райцэнтры ўжо пачаўся ў мінулыя выхадныя, як і было запланавана. У Іўі новы ўраджай пачалі прадаваць яшчэ ў сярэдзіне верасня, там плануюць правесці 8 кірмашоў. У Шчучыне ўжо прайшлі тры кірмашы і запланаваныя яшчэ два. Свіслач правядзе
4 кірмашы.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Слонима
В хозяйстве под Слонимом дохнет молодняк: "мёртвые души" высчитывают из зарплат сельчан
Хотите узнать больше? Фото: ОНТ В одном из хозяйств в Слонимском районе коров якобы продавали местным жителям, а по факту отправляли в могильник. Вот такие вот «мёртвые
Загадочная смерть девушки в Слониме. Что произошло в многоэтажке по ул. Пушкина?
Хотите узнать больше? Перед падением она попросила соседку закрыть окно и не вмешиваться. Как стало известно...
Праздничный салют на день освобождения Слонима
Хотите узнать больше? 10 июля состоялось возложение гирлянды к памятнику воинам-освободителям от немецко-фашистских захватчиков на улице Первомайской в Слониме.
Лучший женский купальский костюм страны — в Слониме
Хотите узнать больше? Слонимские мастерицы приняли участие в конкурсе купальского костюма «Купаліш і Купалінка», который прошел 7 июля во время республиканского праздника
В Слониме гражданин после наезда поезда остался без руки
Хотите узнать больше? В Слониме молодой человек 1991 года рождения травмирован поездом. Вчера днем гражданин в состоянии сильного алкогольного опьянения сидел на ж/д путях
Сельхозпредприятие в Слонимском районе приукрасило статотчетность о поголовье дойного стада
Хотите узнать больше? Финансовая милиция совместно с прокуратурой Слонимского района выявили факты искажения государственной статотчетности о количестве поголовья дойного
В Слониме дружеские посиделки закончились кражей
Хотите узнать больше? На днях 30-летний слонимчанин лишился крупной суммы денежных средств, сообщили в УВД Гродненского облисполкома. Мужчина распивал спиртные напитки
У почты новоселье. Отделение почтовой связи № 5 Слонимского РУПС открылось обновленным и по новому адресу
Хотите узнать больше? Почтовое отделение прописалось в здании автовокзала по улице Вокзальной, 11. Здесь прошла торжественная церемония открытия, в которой приняли участие
Объявления
тамада слоним зельва дятлово волковыск к...
0 бел.руб.
10:53, 27.03.2022Теплицы стальные «Садовод-комфорт» 20х20...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Срочно продам 3-х комнатную квартиру
61 278 бел.руб.
09:51, 15.02.2022Повар сушист
700 бел.руб.
14:23, 22.11.2021Каркасные Дома и бани под ключ. Слоним и...
600 бел.руб.
19:03, 21.11.2021О Слониме
Назвы і паходжанні некаторых урочышчаў Слонімшчыны
Подробнее Распачаў нядаўна запісваць назвы палеткаў, урочышчаў, гарадзішчаў Слонімшчыны. Гэтая праца захапіла. ...
Интересная Беларусь
Нужны ли права на скутер? Категория АМ
Подробнее Водим скутер по закону: какие нужны права и как их получить, другие документы, штрафы за нарушения.


