Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Алесь Пушкін: “Паданні маюць месца ў нашым жыцці”

Алесь Пушкін: “Паданні маюць месца ў нашым жыцці”

У Сынковіцкай царкве праходзіла рэстаўрацыя алтарнай часткі храма. Кіраўніком там быў мастак Алесь Пушкін. Пад яго пачаткам вяліся ўсе работы. Пра сваю працу ў храме мастак згадзіўся пагутарыць з карэспандэнтам “ГС”:

Алесь Пушкін: “Паданні маюць месца ў нашым жыцці”

 

Алесь Пушкін: “Паданні маюць месца ў нашым жыцці”

 

Алесь Пушкін: “Паданні маюць месца ў нашым жыцці”

 

Алесь Пушкін: “Паданні маюць месца ў нашым жыцці”

 

Алесь Пушкін: “Паданні маюць месца ў нашым жыцці”

— Як адбылося, што Вы трапілі ў Сынковічы

—У красавіку я прыехаў у Сынковічы. Мне прапанаваў мой сябра, каб я дапамог айцу Арсенію Ананка, бо яму патрэбен спецыяліст па ачыстцы сцен ад фарбаў і трэба было праверыць: ёсць фрэскі ў гэтай царкве, ці няма. Айцец Арсеній спачатку зрабіў мне невялічкую праверку, даў адрэстаўраваць два абразы і папрасіў прыехаць, калі пацяплее, бо храм быў халодны.

27 чэрвеня я прыехаў і пачаў займацца расчысткай Святая Святых, каб даведацца, што знаходзіцца пад алейнай афарбоўкай 1990 года. Нагадаю, што ў 1990 годзе мясцовы прыход атрымаў нарэшце свой храм пасля 30-гадовага перапынку. З 1960-га па 1990-ы год там быў склад цыбулі. Людзі тады не мелі навуковага кіраўніка па рэстаўрацыі царквы. Яны купілі алейную фарбу ў вясковай краме і вельмі дабротна пафарбавалі свой храм. Калі я ачышчаў сцяну, то ўбачыў, як яе добра пашпаклявалі. Людзі пафарбавалі сцены двума слаямі. Праз нейкі час стала вядома, што сценка 15 стагоддзя не дыхае, а там, мажліва, знаходзіцца каштоўнасць. Калі праводзіў расчыстку, я знайшоў там яшчэ адзін слой алейных роспісаў 1872-1899 гадоў, якімі аздобілі царкву пры апошнім буйным рамонце храма.

—Хто Вам дапамагаў расчышчаць алтар?

— Нам прыйшлося набіраць людзей, бо праца вельмі вялікая. Агульная плошча Святая Святых — 125 квадратных метраў. Я саставіў асабістую праграму, як здымаць фарбы са сцен. Адзін я за адзін дзень змог расчысціць усяго 1 квадратны метр. Валанцёраў было цяжка знайсці. Гэта удалося, дзякуючы блогерам і сродкам масавай інфармацыі. Да нас прыязджалі розныя людзі розных ўзростаў. Але не ўсе засталіся.  У мяне сфармавалася каманда з 12 чалавек, якія плённа працавалі. Атрымалася народная рэстаўрацыя царквы. Некаторыя прыязджалі толькі на адзін дзень. А некаторыя ніколі не былі да гэтага ў царкве. Можна сказаць, што гэта была капітальная рэстаўрацыя чалавечых душ. Мне было вельмі прыемна, што мы пачыналі наш працоўны дзень з малебна.

Растворам Б-52 мы здымалі фарбу са сцен. Спачатку ў нас атрымлівалася не вельмі хутка, а калі тэмпература паветра паднялася да 30 градусаў цяпла, фарба магічным спосабам здымалася без асобых намаганняў.

На цяперашні момант ачышчана цэнтральная алтарная абсіда.  Самае галоўнае, што нам атрымалася ачысцілі сцяну.Сцяна цвёрдая, як косць. Мае пігментацыю светлай охры і закамянела за гэтыя часы.  Але роспісаў там няма. Мы знайшлі на столі ультрамарын, магчыма там былі намаляваны нябёсы. Таксама зайшлі графіці, гэта дэкларацыя прысутнасці веры. Графіці захавалі свой пасыл з тых часоў да нашых. Там шмат лацінскіх надпісаў, праваслаўных крыжоў. Гэта азначае, што царква Сынковіцкая ўвабрала ў сябе ўсю гісторыю, якую мае Гродзеншчына. 

Зараз мы будзем чакаць зацвярджэння маёй праграмы на ачыстку ўсёй царквы. Потым прыступім да працы.

— Што вас натхняе на працу?

— Калі я атрымаў прапанову ад Арсенія Ананка, у мяне таксама былі і іншая прапановы. Я мог паехаць на пленэр у Смаргонь або ў Польшчу, але выбраў працу ў Сынковічах, бо адчуваю фізічнае задавальненне ад старых рэчаў.  Калі я ўбачыў 600-гадовую сцяну, я адразу ўспомніў 1984 год, калі я быў на практыцы ў Ноўгарадзе і бачыў старыя фрэскі. Я мог да іх дакрануцца і бачыць прыгожы пігмент. Мяне натхняе пачуццё старызны і пачуццё адказнасці перад гэтай старызнай.

 — Многія лічаць, што пад Сынковічамі ёсць падземныя хады, гэта так?

—Я трошачкі скептычна стаўлюся да таго, што ёсць нейкія падземныя хады пад царквой у Сынковічах. Кажучы па-мастацку, я вітаю хады, я вітаю паданні, я вітаю Чашу Грааля. Я вітаю ўсё, што цікавіць маладых людзей.

Магу сказаць, што ў гэтым храме павінна быць крыпта — памяшканне пад алтарнай ці харавой часткай храма, дзе пахаваны важныя паны ці шанаваныя людзі. Мне айцец Арсеній расказваў, калі ў 1990 годзе ў храме падлогі не было, то там знайшлі чалавечыя косці і паклалі на лавачку. Работнікі фермы пасля расказвалі, што ў храме нехта галосіць, нешта шуміць. Потым косці сабралі ў скрыначку і пахавалі каля царквы. Гэта падзея стала паданнем. Паданні маюць месца ў нашым жыцці.

 

Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слонима

В хозяйстве под Слонимом дохнет молодняк: "мёртвые души" высчитывают из зарплат сельчан

Хотите узнать больше? Фото: ОНТ В одном из хозяйств в Слонимском районе коров якобы продавали местным жителям, а по факту отправляли в могильник. Вот такие вот «мёртвые

Загадочная смерть девушки в Слониме. Что произошло в многоэтажке по ул. Пушкина?

Хотите узнать больше? Перед падением она попросила соседку закрыть окно и не вмешиваться. Как стало известно...

Праздничный салют на день освобождения Слонима

Хотите узнать больше? 10 июля состоялось возложение гирлянды к памятнику воинам-освободителям от немецко-фашистских захватчиков на улице Первомайской в Слониме.

Лучший женский купальский костюм страны — в Слониме

Хотите узнать больше? Слонимские мастерицы приняли участие в конкурсе купальского костюма «Купаліш і Купалінка», который прошел 7 июля во время республиканского праздника

В Слониме гражданин после наезда поезда остался без руки

Хотите узнать больше? В Слониме молодой человек 1991 года рождения травмирован поездом. Вчера днем гражданин в состоянии сильного алкогольного опьянения сидел на ж/д путях

Сельхозпредприятие в Слонимском районе приукрасило статотчетность о поголовье дойного стада

Хотите узнать больше? Финансовая милиция совместно с прокуратурой Слонимского района выявили факты искажения государственной статотчетности о количестве поголовья дойного

В Слониме дружеские посиделки закончились кражей

Хотите узнать больше? На днях 30-летний слонимчанин лишился крупной суммы денежных средств, сообщили в УВД Гродненского облисполкома. Мужчина распивал спиртные напитки

У почты новоселье. Отделение почтовой связи № 5 Слонимского РУПС открылось обновленным и по новому адресу

Хотите узнать больше? Почтовое отделение прописалось в здании автовокзала по улице Вокзальной, 11. Здесь прошла торжественная церемония открытия, в которой приняли участие