Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Тэатр у Слоніме будзе на ўсе сто

У Слоніме тэатр пачалі будаваць роўна год таму, а менавіта 6 траўня 2011 года. Сцены новага будынка, акрамя адной, ужо узведзены. Пакрысе ідуць аздобныя працы. Днямі будаўнікі прыступілі да манціравання даху. 

Карэспандэнт “ГС” 4 траўня пабывала на будаўнічай пляцоўцы і разам з прарабам Ігарам Лупачам здзейсніла экскурсію па будоўлі.

На будаўнічай пляцоўцы кіпіць праца. Машыны падвозяць і выгружаюць цэглу і іншыя будматэрыялы. Міксер мяшае бетон. Узвышаецца над сценамі страла пад’ёмнага крана. Каля дваццаці рабочых Слонімскай МПМК-164 занятыя на будоўлі кожны дзень.

Унутры будынак тэатра, дарэчы, падаецца прасторным, чаго не скажаш, гледзячы на яго з вуліцы. Як паказаў і расказаў Ігар Лупач, уваходзіць у тэатр гледачы будуць з боку плошчы Леніна. Гардэроб паводле плану размесціцца ў падвальным памяшканні. Сэрца тэатра — сцэна і глядацкая зала — зоймуць першы паверх. На другім паверсе будзе знаходзіцца рэпетыцыйная зала.          

Па просьбе карэспандэнта Ігар Лупач распавёў пра тое, як ідзе будаўніцтва і як будзе выглядаць будучы тэатр.

—Ігар Мікалаевіч, на якім этапе знаходзіцца будаўніцтва слонімскага тэатра?

—Агульнабудаўнічых прац выканана прыкладна на 80%. Дзесьці на 70% атынкавалі падвал і памяшканні на першым паверсе.

—Як бачна, рабочыя ўжо манціруюць дах. Якім ён будзе паводле праекта?

—Дах будзе плоскі і скатны. Цяпер усталёўваем кроквенную канструкцыю скатнага даху над залай.      

—Што сталася самым складаным за час будаўніцтва?

—Катлаван падыходзіў блізка да плошчы Леніна, і патрабавалася ў кароткія тэрміны скончыць працу, каб не ўзнікла нейкіх непрадбачаных ускладненняў. Цяпер вельмі складана ў плане таго, што тэхніцы прыходзіцца працаваць на досыць абмежаванай плошчы, заціснутай з усіх бакоў. Аднак усе праблемы і складанасці вырашальныя.

—Якія работы занялі найбольш часу?

—Затрацілі шмат часу на старыя архітэктурныя элементы, бо адну сцяну і частку другой ад былога Народнага дома манціравалі ў новыя.

—Адценні колеру старой і новай цэглы на гэтых сценах розныя — і жоўтыя, і чырвоныя. Якімі будуць выглядаць сцены пасля аздаблення?

—Пакуль яшчэ не вырашана. Аднак пасля спецыяльнага пакрыцця, нанесенага на сцены, цэгла на іх будзе бачнай.

—Вялікія арачныя вокны застануцца ў гэтых гістарычных сценах?

—Праёмы закладуцца знутры, бо сцэна павінна быць прыцемненай. А звонку будуць усталяваныя таніраваныя шклопакеты.

—Ці будзе тэатр пабудаваны, як і запланавана, у верасні?

—Ёсць спадзеў на гэта.

—Якім наогул будзе тэатр у Слоніме?

—Будынак тэатра паводле праекта сапраўды прыгожы. І будуецца ён мінімум на 100 гадоў.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слонима

В хозяйстве под Слонимом дохнет молодняк: "мёртвые души" высчитывают из зарплат сельчан

Хотите узнать больше? Фото: ОНТ В одном из хозяйств в Слонимском районе коров якобы продавали местным жителям, а по факту отправляли в могильник. Вот такие вот «мёртвые

Загадочная смерть девушки в Слониме. Что произошло в многоэтажке по ул. Пушкина?

Хотите узнать больше? Перед падением она попросила соседку закрыть окно и не вмешиваться. Как стало известно...

Праздничный салют на день освобождения Слонима

Хотите узнать больше? 10 июля состоялось возложение гирлянды к памятнику воинам-освободителям от немецко-фашистских захватчиков на улице Первомайской в Слониме.

Лучший женский купальский костюм страны — в Слониме

Хотите узнать больше? Слонимские мастерицы приняли участие в конкурсе купальского костюма «Купаліш і Купалінка», который прошел 7 июля во время республиканского праздника

В Слониме гражданин после наезда поезда остался без руки

Хотите узнать больше? В Слониме молодой человек 1991 года рождения травмирован поездом. Вчера днем гражданин в состоянии сильного алкогольного опьянения сидел на ж/д путях

Сельхозпредприятие в Слонимском районе приукрасило статотчетность о поголовье дойного стада

Хотите узнать больше? Финансовая милиция совместно с прокуратурой Слонимского района выявили факты искажения государственной статотчетности о количестве поголовья дойного

В Слониме дружеские посиделки закончились кражей

Хотите узнать больше? На днях 30-летний слонимчанин лишился крупной суммы денежных средств, сообщили в УВД Гродненского облисполкома. Мужчина распивал спиртные напитки

У почты новоселье. Отделение почтовой связи № 5 Слонимского РУПС открылось обновленным и по новому адресу

Хотите узнать больше? Почтовое отделение прописалось в здании автовокзала по улице Вокзальной, 11. Здесь прошла торжественная церемония открытия, в которой приняли участие