Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Па слядах Купалы і Коласа” прайшоў Сяргей Чыгрын

“Па слядах Купалы і Коласа” прайшоў Сяргей Чыгрын

А хто там ідзе?

А хто там ідзе?..

Беларусы ідуць да Беларусі, — напісаў Сяргей Чыгрын у вершы-эпіграфе да артыкула “Янка Купала на слонімскай сцэне” ў сваёй новай кнізе “Па слядах Купалы і Коласа”.

Шлях да Беларусі праз жыццёвыя і творчыя шляхі класікаў нашай літаратуры — такі, падаецца, асноўны пасыл аўтара зборніка літаратурна-краязнаўчых артыкулаў і вершаў “Па слядах Купалы і Коласа”.

17 артыкулаў і 11 вершаў склалі новую кнігі Сяргея Чыгрына. Як пазначана ў анатацыі да выдання, яны “прывядуць чытача на Слонімшчыну, Беласточчыну, у Варшаву, у Казань да тых людзей, якія з Купалам і Коласам сябравалі, пісалі пра іх творчасць”.

Пачынаецца кніга з артыкула “Каля вытокаў”, які расказвае пра вёску Вялікая Кракотка на Слонімшчыне, дзе ўпершыню ў Беларусі была створана бібліятэка імя Янкі Купалы. Бібліятэка праіснавала 80 гадоў і закрылася ў 2008 годзе, пасля святкавання паважнага юбілею. Гісторыя Кракоцкай бібліятэкі — гэта гісторыя нашага роднага краю і Беларусі агулам у мініяцюры, падумалася пасля прачытання гэтага артыкула.

Наступны артыкул — “Янка Купала на слонімскай сцэне” — расказвае пра гісторыю тэатральных пастановак п’есаў Купалы “Прымакі”, “Паўлінка”, “Раскіданае гняздо”, “На папасе”, “Сон на кургане” на слонімскай зямлі. Такая атрымалася своеасаблівая гісторыя тэатральнага мастацтва Слонімшчыны 20-га і пачатку 21-га стагоддзяў у адным артыкуле.

Якім чынам і праз якіх людзей наша зямля звязаная з імем Якуба Коласа, чытачы даведаюцца ў артыкуле “Якуб Колас і Слонімшчына”.

Нельга тут спыніцца на кожным з 17 артыкулаў падрабязна. Чытач напэўна знойдзе ў кожным нешта вартае ўвагі і цікавае для сябе. Варта зазначыць толькі, што шляхі песняроў аўтар выводзіць  далёка за межы Слонімшчыны, ды якраз іх прывязка ў кнізе да нашай роднай зямлі робіць класікаў беларускай літаратуры бліжэйшымі і цікавейшымі мясцовым чытачам.

Іду тваім следам, Янка Купала,

Але хто толькі туды не ступаў —

Ён шырокі і слізкі,

Іду і… падаю,

Але іду,

— напісаў у адным з 11 вершаў гэтай кнігі Сяргей Чыгрын.

Чамусьці верыцца, што пакуль па слядах народных песняроў будуць ступаць даследчыкі і паэты — шлях беларусаў на гэтай зямлі не скончыцца.

Прэзентацыя кнігі Сяргея Чыгрына "Па слядах Купалы і Коласа" ужо адбылася ў Астрынскай сярэдняй школе імя Алаізы Пашкевіч (Цёткі) Шчучынскага раёна і была прымеркавана да Рэспубліканскі Купалаўскіх чытанняў, прысвечаных 130-годдзю класіка беларускай літаратуры. Гэтыя чытанні арганізаваў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. У чытаннях прынялі ўдзел навукоўцы з усёй Беларусі.

Падчас прэзентацыі кнігі пра Сяргея Чыгрына і яго творчасць цікава распавядалі прафесары Аляксей Пяткевіч, Ігар Жук, пісьменнікі Пятро Васючэнка, Алена Руцкая, Ала Петрушкевіч і іншыя.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слонима

В хозяйстве под Слонимом дохнет молодняк: "мёртвые души" высчитывают из зарплат сельчан

Хотите узнать больше? Фото: ОНТ В одном из хозяйств в Слонимском районе коров якобы продавали местным жителям, а по факту отправляли в могильник. Вот такие вот «мёртвые

Загадочная смерть девушки в Слониме. Что произошло в многоэтажке по ул. Пушкина?

Хотите узнать больше? Перед падением она попросила соседку закрыть окно и не вмешиваться. Как стало известно...

Праздничный салют на день освобождения Слонима

Хотите узнать больше? 10 июля состоялось возложение гирлянды к памятнику воинам-освободителям от немецко-фашистских захватчиков на улице Первомайской в Слониме.

Лучший женский купальский костюм страны — в Слониме

Хотите узнать больше? Слонимские мастерицы приняли участие в конкурсе купальского костюма «Купаліш і Купалінка», который прошел 7 июля во время республиканского праздника

В Слониме гражданин после наезда поезда остался без руки

Хотите узнать больше? В Слониме молодой человек 1991 года рождения травмирован поездом. Вчера днем гражданин в состоянии сильного алкогольного опьянения сидел на ж/д путях

Сельхозпредприятие в Слонимском районе приукрасило статотчетность о поголовье дойного стада

Хотите узнать больше? Финансовая милиция совместно с прокуратурой Слонимского района выявили факты искажения государственной статотчетности о количестве поголовья дойного

В Слониме дружеские посиделки закончились кражей

Хотите узнать больше? На днях 30-летний слонимчанин лишился крупной суммы денежных средств, сообщили в УВД Гродненского облисполкома. Мужчина распивал спиртные напитки

У почты новоселье. Отделение почтовой связи № 5 Слонимского РУПС открылось обновленным и по новому адресу

Хотите узнать больше? Почтовое отделение прописалось в здании автовокзала по улице Вокзальной, 11. Здесь прошла торжественная церемония открытия, в которой приняли участие