Праца чалавека трымае і ўзбагачае

Міхаіл Юльянавіч Асовік з вёскі Балотнікі, што ў Ракавіцкім сельсавеце, на нагах ужо з пяці гадзін. Не таму, што не спіцца. Проста ў гэтага васьмідзесяцігадовага вяскоўца, як ён кажа, “занятак ёсць”.
– Авечак трымаю, свінні ёсць, куры... – пералічвае хатнюю жыўнасць Міхаіл Юльянавіч. – А яшчэ пчолкі ўвагі патрабуюць. Затое час хутчэй праходзіць, ды і слухаць, дзе што баліць, няма калі...
Нягледзячы на свой паважаны ўзрост, гаспадар звычайнай вясковай сядзібы на лавачцы сядзець не любіць. Трэба і дроў насекчы (іх у яго яшчэ пасля зімы некалькі сціртаў засталося. – Заўв. аўтара), і надворак абкасіць. А за хлявом у пяці вуллях гудуць працавітыя пчолкі – вылятаюць, вяртаюцца, стараюцца не ўпусціць такую шчодрую пару. Ім дапамога гаспадара таксама патрэбна.
– А яшчэ бацька сёлета шэсцьдзесят сотак бульбай засадзіў, – кажа сын Сяргей. – Вядома, без нашай дапамогі не абышлося, але і ў самога ахвота да работы не прападае. Як кажуць: што аднаму цяжка, тое гуртам лёгка...
Работа ў добрага гаспадара заўсёды знойдзецца. А яе ён не стараніўся ніколі.
– Трыццаць шэсць гадоў на трактары адпрацаваў, – расказвае Міхаіл Юльянавіч. – Яшчэ пры старшыні Ласоцкім пачынаў, а на пенсію выходзіў ужо пры Хільмановічы – ён тады калгасам “Шлях Леніна” кіраваў... І калёсныя, і гусенічныя трактары асвойваў. Бывала, з раніцы да цямна на полі... А калі выйшла што са строю, сам рукі і абіваеш – ліквідуеш няспраўнасць. На цяперашнюю магутную тэхніку гляну – зайздрошчу. У наш час такую б – то, здаецца, перагараў бы ўсё на свеце. Адных плугоў, мо, з дзесяць начэплена. А некалі двума аралі... Кабіны цяпер прасторныя, з кандыцыянерамі. А раней як: пот і пыл з ілба рукавом змахнеш і далей паехаў...
Як напамін аб напружаных калгасных буднях – узнагароды, атрыманыя Міхаілам Юльянавічам. Вось медаль “За працоўную доблесць”, медаль Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі, знакі ўдарніка пяцігодкі і пераможцы сацспаборніцтва... Адным словам, чалавек працаваў добра, і яго ўшаноўвалі па тым часе дастойна.
Успамінаючы свае маладыя гады, Юльянавіч згадвае і сяброў-таварышаў, з якімі шчыраваў на калгаснай ніве, і якія ўжо пайшлі з жыцця.
– Міша і Павел Штамплеўскія, Валодзя Грынцэвіч... – пералічвае ён. – І з братам Антонам мы доўгі час разам працавалі.
Тагачасная працоўная загартоўка адчуваецца ў чалавеку і сёння. І сякеру, і касу былы трактарыст трымае ў руках моцна. Напрыклад, у мінулым годзе меў у гаспадарцы васемнаццаць авечак, сам іх кормам на зіму і забяспечваў. Яшчэ раней і дзве каровы ў хляве стаялі.
– Пастарэла вёска, – уздыхае мужчына. – Некалі каля сямідзесяці галоў па вуліцы на пашу ішлі, а цяпер – адна рагуля на ўсю вёску.
І ўсё ж Міхаіл Юльянавіч аптымізму не губляе. Пенсіі на пражытак хапае. Дзеці, якіх яны з жонкай Яўгеніяй Аляксандраўнай вырасцілі спагадлівымі і працавітымі, а таксама ўнукі не забываюць, даглядаюць. Сын Сяргей з сям’ёй жыве ў Ражанцы, працуе на масласырзаводзе вадзіцелем. З жонкай Лідай таксама ўвішныя да работы – гаспадарку трымаюць і траіх сыноў да працы прывучылі. Дачка Ірына жыве ў Гродне, яна – медсястра.
Параіўшыся, родныя вырашылі майскай суботай сабрацца ў бацькоўскай хаце – накрыць святочны стол, запрасіць сваякоў, адзначыць 80-гадовы юбілей Міхаіла Юльянавіча. І, напэўна, за шчырай бяседай скажуць, што праца нікога не ганьбіць і не крыўдзіць. Праца чалавека трымае і ўзбагачае.
Таццяна ПАЛУБЯТКА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
22 года подряд главным Дедом Морозом Щучина была женщина
Подробнее Двадцать два года подряд главным Дедом Морозом Щучина была… женщина! Нынче художественный руководитель районного Дома культуры Елена Ушкарь передала бразды правления праздником ...
Интересная Беларусь
Как бесплатно скачать покер и играть онлайн?
Подробнее Играть в покер на ПК максимально комфортно. Топовые онлайн-комнаты предлагают браузерную версию и компьютерный клиент. Специальное ПО максимально соответствует требованиям покеристов, позволяет


