Вясна і прыгажосць - паняцці нераздзельныя
Гэта яскрава прадэманстраваў конкурс “Міс Шчучын-2011”, які прайшоў у мінулую нядзелю ў раённым Доме культуры
Зала проста кіпела гарачай энергіяй, станоўчымі эмоцыямі, вясёлымі гукамі. Мерапрыемства, якое палюбіла моладзь Шчучына, зноў стала яркім шоу гэтай вясны. Сем дзяўчат – старшакласніц гарадскіх школ – спаборнічалі за званне “Міс Шчучын-2011”. Сведкамі гэтага прыгожага спаборніцтва сталі іх родныя, сябры, аднакласнікі. Сярод гледачоў у зале вызначаліся вясёлыя, гучныя суполкі, пераважна дзяўчат, з плакатамі і шарамі, якія шчыра падтрымлівалі “сваіх” прыгажунь бурнымі апладысментамі і падбадзёрлівымі воклічамі.
Па-сапраўднаму ацаніць жаночую прыгажосць могуць, канешне ж, мужчыны. Гэта ўлічылі і арганізатары конкурсу, запрасіўшы прадстаўнікоў моцнага полу весці конкурс і аб’ектыўна ацаніць яго. Камунікабельныя, сімпатычныя вядучыя Дзмітрый Роўба і Уладзімір Андрыеўскі – сёлетнія выпускнікі сельскагаспадарчага ліцэя – выдатна справіліся са сваімі ролямі, “запальвалі” залу трапным жартам і ўдалым экспромтам. Невыпадкова і журы конкурсу ўзначальваў мужчына.
Пры першым дэфіле дзяўчат у народным касцюме вядучыя прадставілі кожную з іх публіцы, расказалі пра іх захапленні і мары. Ксенія Самусенка любіць спорт і захапляецца фатаграфіяй, Дзіяна Пільчук лічыць, што кожны дзень прыносіць штосьці цудоўнае і непаўторнае, і гэта трэба цаніць. Спартыўныя прыхільнасці Таццяны Міхалоўскай – футбол і гандбол, дзяўчына ўпэўнена, што любоў і клопат аб бліжніх узвышае чалавека. Юлія Несцер любіць маляваць і гуляць у баскетбол. Захапленні Веры Пачобут – музыка і валейбол, а Анастасіі Яндальцавай – танцы і плаванне. Анастасія Даніловіч любіць спорт і хоча жыць актыўна і змястоўна.
Дзяўчаты-прыгажуні паказалі сябе яшчэ ў некалькіх убраннях – у вячэрнім, у мадэльным, у вясельным, канешне, у апошнім кожная з іх была непараўнанай! Заўважым, сцэна – не бераг мора, трэба быць даволі смелым і раскаваным, каб дэфіліраваць у купальным касцюме. Канкурсанткі справіліся з гэтым заданнем дастойна.
Мерапрыемства прынесла шмат добрых эмоцый не толькі дзяўчатам, што змагаліся за карону Міс Шчучын-2011, але і гледачам у зале, бо для іх таксама ладзіліся конкурсы, вынікі якіх адбіваліся на балах кожнай з прыгажунь. Напрыклад, фотасесію кожнай дзяўчыны на экране мультымедыйнай устаноўкі гледачы ацэньвалі гарачынёй апладысментаў. А яшчэ юнакі збіралі ў гледачоў аўтографы на карысць сваёй канкурсанткі. Сярод гледачоў разыгрываліся і прызы – фота і аўтограф прэтэндэнтак на званне “Міс Шчучын-2011”. Дарэчы, менавіта гледачы вызначылі “Міс сімпатый гледачоў”, ёю стала Анастасія Даніловіч.
Абвяшчаючы вынікі конкурсу, старшыня журы А.В. Шкіндзераў, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, падзякаваў дзяўчатам за іх смеласць, актыўнасць, і пажадаў ім стаць студэнткамі ўстаноў, пра якія яны мараць. І вось названа імя пераможцы конкурсу прыгажосці – званне “Міс Шчучын-2011” заваявала Юлія Несцер, дзесяцікласніца першай гарадской школы.
Тытул “Віцэ-Міс Шчучын-2011” атрымала Анастасія Яндальцава.
Юля вельмі хвалявалася, адказваючы на пытанні. Дзяўчына прызналася, што самым складаным момантам для яе быў першы выхад на сцэну. А потым яна адчула падтрымку залы, сяброў-аднакласнікаў і сваёй сям’і. Юля заканчвае дзесяты клас, у яе цэлы год для прыняцця рашэння, якую прафесію выбраць. Хочацца пажадаць ёй удачы і такой жа настойлівасці ў дасягненні мэты, якую яна праявіла на конкурсе.
Варта адзначыць, што вельмі ўпрыгожылі конкурсную праграму выступленні спевакоў Наталлі Казаковай, Надзеі Курашовай, Юрыя Барысевіча, Дзмітрыя Паваргі і, канешне, рэп-групы Дэ-Факто “Спрут і Гном”. Арганізатары мерапрыемства ўдзячны за спонсарскую дапамогу гаспадыні вясельнага салона “Таццяна” Т.І. Сайдак. Рэжысёр раённага Дома культуры Юлія Бучылка – яшчэ малады работнік культуры, і гэты конкурс – адна з нямногіх яе творчых работ. Мяркуючы па водгуках удзельніц і гледачоў, работа была зроблена добра.
Ала УЛАДЗІМІРАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
22 года подряд главным Дедом Морозом Щучина была женщина
Подробнее Двадцать два года подряд главным Дедом Морозом Щучина была… женщина! Нынче художественный руководитель районного Дома культуры Елена Ушкарь передала бразды правления праздником ...
Интересная Беларусь
Как бесплатно скачать покер и играть онлайн?
Подробнее Играть в покер на ПК максимально комфортно. Топовые онлайн-комнаты предлагают браузерную версию и компьютерный клиент. Специальное ПО максимально соответствует требованиям покеристов, позволяет


