Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пераможны акорд шчучынскіх ліцэістаў

Пераможны акорд шчучынскіх ліцэістаў
Навучэнцы Шчучынскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага ліцэя
Сяргей Лапуць, Валерый Руды і Аляксей Мулярчык сталі пераможцамі рэспубліканскага конкурсу мастацкай творчасці навучэнцаў устаноў прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі “АРТ-вакацыі”. Конкурс праходзіў пад дэвізам: “Шануем гісторыю і традыцыі краіны – упэўнена крочым у будучыню”.
Да ўдзелу ў конкурсе хлопцы рыхтаваліся старанна і кожную свабодную хвілінку прападалі на рэпетыцыях. Шмат часу аддавала сваім выхаванцам іх музычны кіраўнік Святлана Іванаўна Аляксеева – педагог цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. На абласны этап конкурсу ліцэісты прадставілі песню “Беларусы мы”. Выступленне юных спевакоў пакарыла журы настолькі, што ім даверылі выканаць гімн гэтага песеннага фестывалю.

– У рабят быў вельмі напружаны графік, – расказвае намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Мікалай Уладзіміравіч Вайтэнка. – Над словамі і музыкай гімна прыходзілася працаваць з самага пачатку. Іх настойлівасці можна толькі пазайздросціць. Для выступлення артыстам набылі новыя касцюмы. І трэба адзначыць, выглядалі яны вельмі дастойна!

Конкурс “АРТ-вакацыі” праводзіцца адзін раз у два гады. Сёлета ў рэспубліканскім этапе было прадстаўлена больш за 30 нумароў! І сярод гэтых трох дзесяткаў лепшым у намінацыі “Вакальная група эстраднай песні” аказалася выступленне шчучынскіх ліцэістаў.

– Канешне, рабяты хваляваліся, – гаворыць педагог-арганізатар Людміла Герасімаўна Лагодская, якая суправаджала ўдзельнікаў у Мінск. – Яны бачылі, што ўсе нумары, прадстаўленыя на суд журы, вельмі дастойныя. І тым не менш, веры ў свае сілы не гублялі і на сцэне выступілі выдатна.

Гран-пры конкурсу ў гэтым годзе дастаўся абсалютнаму пераможцу – Гродзенскай вобласці.

– Мы выступалі ў канцэртнай зале “Мінск”, – дзеляцца ўражаннямі пераможцы. – А ўзнагароджанне і гала-канцэрт праходзілі ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Безумоўна, мы вельмі задаволены вынікамі выступлення.

З конкурсу шчучынскія ліцэісты прывезлі дыплом першай ступені і кубак. Няхай гэтыя высокія ўзнагароды стануць для хлопцаў першымі ў іх будучай вялікай калекцыі.

Ганна РУДСКАЯ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Щучина

Как живет Шчучыншчына в новом амплуа

Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды

В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW

Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.

В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина

Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и

Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб

Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.

Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело

Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.

В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели

Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.