Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Шчучын. Паўстагоддзя як горад…

Шчучын. Паўстагоддзя як горад…

31 жніўня 1962 года гарадскі пасёлак Шчучын атрымаў статус горада раённага падпарадкавання. З нагоды слаўнай даты ў жыцці нашага райцэнтра будзе ладзіцца шэраг мерапрыемстваў, кульмінацыяй якіх стане грандыёзнае свята горада напрыканцы жніўня. Каардынуе ўсю работу па арганізацыі будучых урачыстасцей арганізацыйны камітэт на чале са старшынёй райвыканкама С.І.Ушкевічам.
На першым пасяджэнні, якое праводзіў старшыня раённага Савета дэпутатаў, намеснік старшыні аргкамітэта І.Ю.Сакалоўскі, размова ішла аб слаўнай гісторыі Шчучына, у якой, хутчэй за ўсё, яшчэ ёсць свае “белыя плямы”. А значыць, па меркаванні Івана Юльянавіча, не лішне ў чарговы раз зазірнуць у архівы, пашукаць новыя (а дакладней добра забытыя старыя) факты і дакументы з далёкіх-блізкіх 60-х і да нашых дзён. Многа каштоўнага могуць расказаць гараджане старэйшага веку. Жывуць у нашым горадзе тыя, хто ведае яшчэ местачковыя традыцыі Шчучына, памятае, як будавалася тут першая шматпавярхоўка, як адкрываліся “Аўтапровад” ды маслазавод, як першы сыр варылі, як новыя школы прымалі першых сваіх вучняў, як аднаўляліся набажэнствы ў мясцовым касцёле…

 

Наша газета з нагоды гарадскога юбілею адкрые шэраг новых рубрык. Мы запрашаем усіх нераўнадушных людзей падзяліцца сваімі згадкамі, расказаць маладому пакаленню, як жылі і чым жылі шчучынцы ў 60-90-х ужо мінулага стагоддзя. А часы тыя, хоць і ўвайшлі ў гісторыю як застойныя-застольныя, усё ж, калі аб’ектыўна, былі па-сапраўднаму стваральнымі. Наш горад на вачах рос, будаваўся, маладзеў і прыгажэў. Кожны можа ўзгадаць пра гісторыю Шчучына нешта сваё, адметнае, і гэта, безумоўна, будзе цікава астатнім.
Што тычыцца пытанняў, якія ўздымаліся на пасяджэнні аргкамітэта, то, натуральна, размова не магла не ісці аб добраўпарадкаванні горада, яго азеляненні. Пра ўсё гэта варта думаць ужо сёння, каб вясной дзейнічаць зладжана і мэтанакіравана. І тут сваё важкае слова (і дзеянне!) павінны сказаць камунальная і дарожная службы, шырокае поле дзейнасці для валанцёраў і моладзі, усіх людзей добрай волі, якія шчыра любяць свой горад і хочуць, каб ён быў яшчэ больш прыгожым.
… Работнікі культуры ўжо зараз прадумваюць сцэнарый будучага жнівеньскага свята, абяцаюць шмат інавацый і сюрпрызаў. Горад на свой залаты юбілей сабярэ багата гасцей – ганаровых грамадзян, сяброў з гарадоў-пабрацімаў, вайскоўцаў-авіятараў, без якіх немагчыма было ўявіць наш райцэнтр а другой палове 20 стагоддзя.
… Гады, як рака, плынь якой такая бурлівая і незваротная. Але на хвалях нашай памяці ўваскрасаюць лепшыя імгненні мінулага. Стымул для гэтага ў нас ёсць. Сёлета наш горад – юбіляр, а значыць усе мы, шчучынцы, – юбіляры. Давайце ж дружна рыхтавацца да знакавай даты і жыць чаканнем яшчэ аднаго цудоўнага свята.

Таццяна СТУПАКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Щучина

Как живет Шчучыншчына в новом амплуа

Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды

В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW

Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.

В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина

Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и

Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб

Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.

Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело

Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.

В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели

Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.