У Рамашках “расцвітае”... смеццевая звалка
Праблема забруджвання лясоў набывае на сённяшні дзень каласальныя маштабы
..З шашы Мінск-Гродна мы павярнулі на даволі наезджаную дарогу, якая вілася ўздоўж дачных домікаў таварыства “Лясная паляна”. Крыху праехаўшы, спыніліся. То тут, то там сярод апалага лісця бялелі кавалкі плёнкі, валялася смецце.
— Бачыце, вось так дачнікі, ачышчаючы свае надзелы, забруджваюць лес, — пракаменціраваў галоўны ляснічы Шчучынскага лясгаса Сяргей Іосіфавіч Хвайніцкі. – Мы пастаянна вымушаны прыбіраць за такімі “дбайнымі” гаспадарамі. Ляснічыя замест таго, каб займацца сваімі непасрэднымі абавязкамі, збіраюць па лесе смецце. І, шчыра прызнацца, бываюць выпадкі, што менавіта па гэтай прычыне добрыя работнікі ўвогуле звальняюцца – каму прыемна прыбіраць за некім?
Разважаючы над гэтымі недастойнымі ўчынкамі дачнікаў, упіраемся ў іншую праблему: а куды ім дзяваць гэта самае смецце? Калі рэшткі раслін да наступнага года перагніюць у зямлі, то поліэтылен і пластык так і застануцца цэлымі і непашкоджанымі. Ні кантэйнераў для смецця, ні іншых прыстасаванняў...
— Калі пад дачы адводзіцца кавалак зямлі, па краі, звычайна, застаецца свабоднае месца для праезду, — тлумачыць Сяргей Іосіфавіч. – Тая частка, якую не займае дарога, пачынае зарастаць дрэвамі і кустоўем. Атрымліваецца, што гэта тэрыторыя лясгасу ўжо не належыць. А дачнікі яе не толькі не падтрымліваюць у належным стане, а яшчэ і забруджваюць. Так і вырастаюць горы смецця. Але ж гэту праблему нейкім чынам неабходна вырашаць: заключаць дагаворы з камунгасам на вываз цвёрдых бытавых адходаў, шукаць іншае выйсце...
У той жа дзень мы наведаліся не толькі ў дачныя таварыствы. Аб’ектамі ўвагі сталі прыдарожныя месцы адпачынку, вясковыя могілкі, міні-палігоны для складзіравання цвёрдых бытавых адходаў. Удзел у рэйдзе прымалі таксама галоўны спецыяліст інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Нікадзім Іванавіч Майко і памочнік ляснічага Шчучынскага лясніцтва Віктар Станіслававіч Маркевіч.
Рухаючыся па дарозе Гродна-Мінск, заглядваем на адно з абсталяваных лясгасам месцаў адпачынку каля Ішчална. Дзве прыгожыя альтанкі, столікі, лавачкі... Чыста, і прылеглая тэрыторыя дагледжана.
— Падтрымліваем парадак разам з работнікамі і майстрам участка ДЭУ-51 Юрыем Віктаравічам Місюком, — тлумачыць С. І. Хвайніцкі. – Але не заўсёды людзі цэняць тое, што для іх ствараецца, не ўсе ўмеюць адпачываць культурна. Не паспелі абставіць куточак адпачынку каля Зінякоў – з адной альтанкі ўкралі стол. А тут жа, каля Ішчална, балельшчыкі, вяртаючыся з матча са сталіцы, усю альтанку распісалі фарбай з балончыкаў: па іх меркаванні, усе павінны ведаць, што “Шахцёр” – чэмпіён!” Прыйшлося фарбаваць зноў. Здараецца, змайстраваныя для падарожнікаў столікі, лавачкі, домікі “пераязджаюць”... на суседнюю дачу. А, бывае, у месцах для прыдарожнага адпачынку пагаспадараць вандалы – нічога жывога не застаецца: і паляць, і па-жывому выдзіраюць зацэментаваныя столікі і лавачкі.
Яшчэ адно праблемнае месца – пясчана-гравійны кар’ер па дарозе на Ішчална. Распрацоўка яго ўжо завершана, кар’ер перададзены лясгасу. Там людзі стварылі такую звалку, што проста дзіву даешся, наколькі абыякава трэба ставіцца да прыроды, каб тварыць такое...
І ўсё ж, напэўна, праблемы ўзнікаюць па той простай прычыне, што належным чынам не арганізавана работа па вывазе цвёрдых бытавых адходаў. Вяскоўцам, як і дачнікам, няма куды іх дзяваць. У крыху лепшым становішчы жыхары аграгарадкоў і тых населеных пунктаў, дзе гэта пытанне вырашаецца.
Удосталь пакалясіўшы па лясных сцяжынах, вырашаем наведацца на міні-палігоны цвёрдых бытавых адходаў і на свае вочы ўбачыць, як складзіруецца смецце, якое ўсё ж “даязджае” да спецыяльна адведзеных месц.
Міні-палігон у Аздобічах Каменскага сельсавета, што знаходзіцца ў падпарадкаванні РУП ЖКГ, адпавядае ўсім нормам. А вось што ўбачылі ў Рамашках – і апісаць цяжка. Смецце тут выкідваюць, дзе каму надумалася. Лес настолькі забруджаны ўсялякім хламам, што становіцца крыўдна і агідна. Адзенне, старыя ложкі і канапы... Самі, сваімі рукамі мы забруджваем зямлю, на якой жывём. Напэўна, калі-небудзь настане момант і за ўсё прыйдзецца расплачвацца.
— Не так даўно да нас прыязджалі датчане, якія расказалі шмат цікавага пра сваю краіну і дзяліліся вопытам работы ў лясной гаспадарцы, – узгадвае Сяргей Іосіфавіч. – Цяпер ва ўсёй Даніі засталося толькі 200 000 га пасаджаных лясоў. Амаль усе натуральныя былі вырублены. А мы не толькі вырубаем лясы, але і засмечваем іх. Не зменім свае адносіны да прыроды – яна жорстка адпомсціць за безгаспадарлівасць.
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.
В среднем: 0 Голосов пока нет
Ваша оценка:
Ваша оценка: Нет
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
Щучин
Подробнее В изданном в 1880-е годы "Словаре географическом Королевства Польского и других краев славянских» утверждается, что в 1436 году воевода трокский Петр Лелюш основал деревянный костел в Щучине.
Интересная Беларусь
На фоне эпидемии в Китае наконец ввели запрет на поедание кошек и собак
Подробнее На фоне развернувшейся эпидемии, которая по мнению многих ученых, началась после употребления в пищу летучей мыши, Китай наконец начал вводить запреты на поедание кошек и собак.