Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Птушыны перапалох на Шчучынскім возеры, або Як людзі лебедзя ратавалі

Птушыны перапалох на Шчучынскім возеры, або Як людзі лебедзя ратавалі

– “Дзянніца”? Дапамажыце! – з хваляваннем у голасе прасіла жанчына, якая патэлефанавала нам у рэдакцыю. – Тут мы спрабуем выратаваць маладога лебедзя , які ў бяду трапіў.

Ужо праз некалькі хвілін я стаяла на беразе возера. З дзесятак шчучынцаў прыйшлі, каб паўдзельнічаць у неаб’яўленай выратавальнай аперацыі.
– Мы не можам быць раўнадушнымі! – узрушана гаворыць Рэгіна Іванаўна Шоцік, жыхарка Шчучына. – Лебедзь пакутуе не першы дзень. Мы нават у ахову прыроды звярталіся! Час ідзе, сіл у лебедзя ўсё менш, а ніхто не спяшаецца на дапамогу…
Я набрала нумар інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Там пацвердзілі, што шчучынцы не толькі тэлефанавалі, але і наведвалі іх. Мяне запэўнілі, што аперацыя па выратаванні лебедзя на строгім кантролі і запланавана на 10 гадзін раніцы наступнага дня.

Птушыны перапалох на Шчучынскім возеры, або Як людзі лебедзя ратавалі

Зразумеўшы, што ў такім экстранным выпадку адклад не ідзе на лад, дабравольцы распачалі сваю ўласную акцыю. Ветурач Н. М. Міхайлава па першым закліку прыйшла на возера з поўным наборам медінструментаў і лекаў.
– Сітуацыя складаная. Магчыма, “нашы” лебедзі не могуць накіравацца на зімоўку не толькі з-за таго, што іх птушаняты – позні вывадак, але і з-за пакалечанага маладога лебедзя. Усяму віною кручок, які зачапіўся за дзюбу, і лёска, што абматалася вакол шыі птушкі. Гэта вынік чалавечай бяздумнасці, варварскіх адносін да прыроды, – гаворыць Наталля Мікалаеўна.
Па яе просьбе да выратавання птушкі далучыўся старшыня Шчучынскага ТВВАД Піліп Антонавіч Галаўко, між іншым, нягледзячы на свой водпуск.
Падплыць на лодцы і злавіць птушку было не так і лёгка. Па-першае, маладога лебедзя “ахоўвала” яго сям’я, асабліва тата. Па-другое, пярнаты, як аказалася, умеў “бегаць” па вадзе, развіваючы зайздросную хуткасць. Потым былі спробы злавіць яго на сушы. Аднак складана схапіць птушку, размах крылаў якой дасягае двух метраў…
А
Птушыны перапалох на Шчучынскім возеры, або Як людзі лебедзя ратавалі

ле выратавальнікі аказаліся людзьмі настойлівымі і цярплівымі. Напрыклад, Піліп Антонавіч Галаўко за вёсламі правёў больш за тры гадзіны!
І вось нарэшце крылаты пацыент у руках валанцёраў і ветэрынара. Наталля Мікалаеўна, правёўшы дэталёвы агляд, пачынае асцярожна даставаць кручок з дзюбы. Пасля аперацыі ўрач уводзіць лекі…
Лебедзю даюць піць – глытаць ён не можа… Асцярожна, пры дапамозе спрынцоўкі, “айбаліт” Міхайлава капае птушцы ў дзюбу цёплую ваду з мядком.
Пацыент яўна акрыяў. Усе ўздыхнулі з палёгкай – будзе жыць!
Адпускалі лебедзя з нейкім трапяткім пачуццём выкананага чалавечага абавязку. Ля самай вады ён азірнуўся. “Ш-ш-ш-шш!” – вырвалася з дзюбы. Відаць, нават птушкі ўмеюць дзякаваць! Хлоп-хлоп – забіў крыламі лебедзь, выцягнуў шыю, паплыў…
Вось так звычайныя жыхары Шчучына, без асаблівых фінансавых выдаткаў, са сціплымі магчымасцямі, сваімі сіламі паспрачаліся з тэорыяй натуральнага адбору.
Птушыны перапалох на Шчучынскім возеры, або Як людзі лебедзя ратавалі

Свае лепшыя чалавечыя якасці ў гэтай выратавальнай аперацыі праявілі Аляксей Мядзянкін, Валерый Макараў, Станіслаў Шоцік, Вольга Шышэніна і многія іншыя жыхары горада – людзі нераўнадушныя, якія любяць прыроду і ніколі не пройдуць міма чужой бяды.

Ганна ВІЛЕНЦЭВІЧ.
Фота аўтара.

P.S. Дзіўна, але супрацоўнікі інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя навіну аб выратаванні лебедзя ўспрынялі без асобага энтузіязму. Яны з’явіліся на беразе возера на наступны дзень і, як мне падалося, былі чымсьці не задаволены. Маўляў, куды вы дзенеце бедалагу, калі ён застанецца адзін на зімоўцы? Замест удзячнасці “сур’ёзныя мужчыны” параілі дабравольцам пазнаёміцца... з тэорыяй Чарльза Дарвіна, напэўна, маючы на ўвазе тое, што слабейшы па законах прыроды павінен загінуць. Шчыра кажучы, з такой пазіцыяй хочацца паспрачацца.


В среднем: 0 Голосов пока нет
Ваша оценка:
Ваша оценка: Нет
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Щучина

Как живет Шчучыншчына в новом амплуа

Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды

В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW

Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.

В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина

Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и

Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб

Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.

Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело

Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.

В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели

Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.