Аперацыя “Утылізацыя”, або 22 кг “Чыстай энергіі”
Што звычайна вы робіце з выкарыстанымі батарэйкамі і акумулятарамі? Накіроўваеце ў смецце. А вось Даша Пацук, вучаніца 6 “Б” класа Дзяржаўнай гімназіі г.Шчучына, іх збірае. Вы не паверыце! У яе “скарбонцы” ажно 766 ужо аджыўшых сваё батарэек. Навошта яны гімназістцы?
– Справа ў тым, што ў нас аб’яўлена аперацыі “Утылізацыя”, – расказвае Алена Яўгеньеўна Лісоўская, намеснік дырэктара па метадычнай рабоце Дзяржаўнай гімназіі г.Шчучына. – Арганізатары акцыі – кампанія МТС і гімназія №19 г.Мінска – прапанавалі сабраць як мага больш выкарыстаных батарэек і акумулятараў для правільнай утылізацыі. Такім чынам, кожны ўдзельнік не толькі становіцца канкурсантам і мае магчымасць выйграць прыз, але і выратоўвае навакольнае асяроддзе ад забруджвання.
Экалагічнае выхаванне, увогуле, займае важнае месца ў жыцці нашай гімназіі, – працягвае Алена Яўгеньеўна. – Мы выкарыстоўваем сістэму экалагічнага менеджменту, праводзім розныя тэматычныя мерапрыемствы, рэгулярна публікуем экалагічныя справаздачы. А яшчэ вучымся і вучым беражліва адносіцца да рэсурсаў. Дзеці самастойна кантралююць эканамічнае выкарыстанне электраэнергіі, вады, паперы: у нас устаноўлены рэзервуар для збору дажджавой вады, скрыні для макулатуры. А нядаўна гімназія атрымала сертыфікат адпаведнасці “ Белый аист”, які пацвярджае, што мы паспяхова ўкаранілі сістэму кіравання навакольным асяроддзем. Нашы вучні заўсёды актыўна ўдзельнічаюць у розных конкурсах.
Як аказалася, у акцыі “ Чыстая энергія” прынялі ўдзел не толькі гімназісты, але і выкладчыкі. Так, В. Ч. Гваздоўская прыдумала шэраг матэматычных задач, звязаных з тэмай конкурсу, а Т.В.Уласава дабавіла ў агульную капілку 144 батарэйкі!
Усяго ў гімназіі сабралі 22 кг выкарыстаных батарэек!
– Мне дапамог тата. Ён працуе майстрам гадзіннікаў, – расказвае дзесяцікласнік Павел Яхоўскі. – Усяго назбіралася 136 батарэек.
– А я хадзіў па кватэрах, тлумачыў, што ў гімназіі праходзіць акцыя, прапаноўваў здаць непатрэбныя батарэйкі і акумулятары, – дадае Антон Мархоцкі з 6 “А”. У мяне іх…Хвілінку…
Гімназіст выбег з кабінета і хутка вярнуўся, трымаючы ў руках яшчэ 6 батарэек.
– 137! І тры акумулятары, – дадаў задаволены Антон.
– Ты збіраў іх дзеля конкурсу? – цікаўлюся ў хлапчука.
– А вы ведаеце, што ўсяго адна батарэйка ці акумулятар мабільнага тэлефона, выкінутыя ў смецце, забруджваюць каля 20 квадратных метраў зямлі?– ставіць “пытанне рубам” Антон.
– І нават могуць каштаваць жыцця аднаму вожыку, дзвюм вавёркам, або зробяць неэкалагічнымі 400 літраў вады! – ажывілася Даша Пацук – лідар па збору батарэек.
Шчыра кажучы, я гэтага не ведала…
Цікаўлюся ў дзяўчынкі, як ёй удалося назбіраць ажно 766 батарэек.
Аказалася, Даша Пацук заваявала першынство, дзякуючы дапамозе родных і сяброўкі Насці Мацюш. А на днях дзяўчынка разам з Т.В.Уласавай накіравалася ў Мінск, дзе арганізатары падвялі выніку конкурсу. Дамоў гімназістка і выкладчыца прывезлі свае заслужаныя прызы.
Усе сабраныя батарэйкі гімназісты збіраюцца змясціць у спецыяльны кантэйнер, які для гэтых мэт выстаўлены ў Доме гандлю. Дарэчы, мне захацелася ўпэўніцца, наколькі ён запатрабаваны ў звычайнага абывацеля. Як аказалася, яго не вельмі тут “піяраць”: стаіць сабе ў закуточку ля лесвіцы, якая вядзе на другі паверх (побач з “Кафетэрыем”). А, да прыкладу, у магазіне аграгарадка Орля такі кантэйнер стаіць на бачным месцы .
Пасля збору старыя батарэйкі накіруюцца на прадпрыемствы па абыходжанню з адходамі на ўтылізацыю, што называецца, па ўсіх правілах.
Ганна ВІЛЕНЦЭВІЧ.
Фота аўтара.
Наша даведка
* Адна батарэйка ўтрымлівае такія цяжкія металы, як ртуць, нікель, кадмій, свінец, літый, марганец і цынк, якія маюць уласцівасць назапашвацца ў жывых арганізмах. Нават невялікая іх колькасць небяспечная для здароўя чалавека.
* Кожная сям’я ў год выкідвае ад 100 да 500 грамаў выкарыстаных элементаў сілкавання. А гэта небяспечна для навакольнага асяроддзя.
В среднем: 0 Голосов пока нет
Ваша оценка:
Ваша оценка: Нет
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
Желудок
Подробнее Древние храмы, величественные замки, старинные дома сохранились во многих уголках Беларуси, а особенно — на Гродненщине. Сегодня мы окунемся в глубь веков и совершим необычное ретропутешествие
Интересная Беларусь
Гісторыя сялянства Беларусі ў працах польскіх гісторыкаў
Подробнее Насельніцтва Паўночна-заходняга краю Расійская імперыі прадстаўляла з сябе мазаіку розных нацыянальнасцей, этнічных і сацыяльных груп. Адной з галоўных этнічных груп, пражываючай на гэтых землях,