Бар’ер супраць добрасуседства
Жыхарка адной з вёсак раёна, каб нават візуальна не кантактаваць з суседкай, узвяла ля яе акна поліэтыленавую шырму
Прычым плёнку напачатку абрала чорную, а пасля ўмяшання гігіеністаў з раёна, маўляў, недапушчальна забіраць святло ў суседзяў, Рэгіна Юзэфаўна замяніла “чорны квадрат” на мутна-светлы. Галоўная функцыя яе збудавання пры гэтым не змянілася: не жадае бачыць суседку і ўсё тут!А мо наадварот: навошта, каб бачылі, што робіцца ў яе на падворку…
Чаму такая нецярпімасць у адносінах да сваёй кумы, з якой раней сябравала, якой у свой час нават даверыла дачушку хрысціць? У вёсцы дзіву даюцца: цяпер тая ўжо дарослая і дужа адукаваная дачка ад хроснай маці святло боскае закрывае! Не, не па-людску гэта, лічаць вяскоўцы.
А дачка Рэгіны Юзэфаўны не ўтаймоўвае эмоцый. Так, гэта яны, дзеці, вырашылі шчыт перад акном суседкі паставіць, каб яна не абражала і не крыўдзіла іх матулю.
– Ці ж не знаеце, што ўсе хваробы ад нерваў?! І мы аберажом маму, каб суседка сваімі беспадстаўнымі абразамі і сваркамі не давяла да найгоршага. І вы, напэўна, прыехалі, каб нашу маці да інфаркту давесці! Хто вас паслаў? Я ў вас пытаюся – хто вас паслаў? – грозна дапытваецца па тэлефоне з Мінска жанчына, якая ўмее слухаць толькі сябе і ведае толькі сваю праўду.
Тое, што з яе мамай мы вядзём упаўне мірную гутарку, яе не цікавіць. Галоўнае для яе запалохаць суразмоўцу, паказаць уласную юрыдычную дасведчанасць і сілу. Шчыра кажучы, ну не вельмі страшна. А вось вяскоўцы, з якімі давялося гутарыць, сцвярджаюць, што гэта сямейка ўсю вёску запалохала. Любяць у гэтым доме падкрэсліць, што бліжэйшыя сваякі ў сілавых структурах працуюць, пагоны салідныя носяць, законы ведаюць, а таму няхай засцерагаюцца тыя, хто нават па службовых абавязках завітвае ў двор да Рэгіны Юзэфаўны. А прыходзілі сюды многія – ад старшыні сельвыканкама і ўчастковага інспектара да прадстаўнікоў службы землеўпаракавання, архітэктуры, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях таксама не ў баку: нядаўна ў Рэгіны Юзэфаўны згарэў хлеў. Па падліках вяскоўцаў, гэта ўжо трэці пажар на вяку жанчыны. Прычыны, вядома, высвятляюцца, але версія ў кожнай суседкі свая.
Выслухаўшы адзін бок, мы ідзем у суседнюю хату. За сталом сядзіць жанчына з вялікімі сумнымі вачыма, слёзы міжволі сцякаюць па шчаках, крыўда раздзірае сэрца. Перад акном не зялёная траўка і прыгожы сельскі пейзаж, а драўляныя рэйкі з нацягнутым поліэтыленам. За што?
…Так ужо гістарычна склалася ў гэтай вёсачцы, што паміж дамамі нават плоту няма – сцяна суседзяў і ёсць граніца паміж домаўладаннямі. Таму акно Крысціны Сямёнаўны непасрэдна выходзіць на падворак Рэгіны Юзэфаўны, а тая, карыстаючыся поўным правам гаспадыні на сваім двары, наняла работнікаў, якія ўкапалі дыхтоўныя такія слупы, замацавалі на іх драўляны каркас, на які і была нацягнута плёнка. Збудаванне, скажу я вам, уражвае: мала хто такое ў сваім жыцці бачыў. Сапраўдны бар’ер на шляху добрасуседства. Колькі б яе ні ўшчувалі, ні прасілі, але Рэгіна Юзэфаўна і чуць не жадае, што шырму-адгародку трэба дэманціраваць, як, не раўнуючы, тую Берлінскую сцяну, каб раз і назаўжды забыць былыя крыўды і будаваць новыя адносіны – калі не сяброўскія, то хаця б чалавечыя.
– А ні за што! Далібог, як плёнка парвецца, то шыфер маю – адгараджуся шыферам. Я здаравейшая, калі яе не бачу.
У вёсцы ж усё навідавоку. І ў хітрыкі пра тое, што адгароджваецца Юзэфаўна ад абразаў суседкі, мала хто верыць. Прычына, лічаць, зусім у іншым: не трэба, каб лішнія вочы бачылі, што робіцца на падворку, які кантынгенцік і з якой мэтай сюды рэгулярна заходжвае.
– Яна ж ужо колькі год самапальнай гарэлкай ды спіртам разбаўленым гандлюе, віно прадае хоць вечарам, хоць уначы, – з болем расказваюць жыхары вёскі. – Колькі гора і болю ў дамы прыносіць такі бізнэс! Людзі ў рэанімацыю ды на той свет трапляюць ад няякаснага “пойла”.
– Няхай спачатку знойдуць што, а потым абвінавачваюць, – парыруе дасведчаная Юзэфаўна. – Прызнаюся, раней займалася гэтым, нават штрафавалі мяне. А цяпер не займаюся! І няхай хто дакажа адваротнае!
Хто мае рацыю ў гэтым канфлікце, судзіць не бяромся. Для старонняга капацца ў такім кіпучым варыве – сабе даражэй: можаш і крайнім застацца. Кожны з суседзяў паказвае сябе нявінна пацярпелым, а апанента – агрэсарам і супастатам. Адгародка перад акном, як помнік варожасці. Няўжо так і застанецца стаяць не толькі людзям, але і курам на смех? І калі жанчыны сталага веку не могуць знайсці між сабою агульную мову, то няхай бы іх адукаваныя, інтэлігентныя, законапаслухмяныя дзеці здолелі растлумачыць, што трэба годна жыць, і пакінуць пра сябе добрую памяць, светлы след на зямлі. На тое мы людзі!
Рэальныя імёны дзеючых асоб у гэтым тэатры абсурду з поліэтыленавай шырмай мы наўмысна не ўказваем. Так хочацца, каб нашы героі адумаліся. Можа, дзякуючы гэтай карэспандэнцыі, убачылі б сябе збоку, крытычна пераасэнсавалі ўласныя ўчынкі. Яны ж глыбока веруючыя хрысціяне, дый грамадская думка ніколі не была абыякавай для вяскоўца. Дык навошта ж парушаць спрадвечныя для нашых вёсак традыцыі добрасуседства і ўзаемадапамогі? Няўжо так цяжка жыць па-чалавечы?
Таццяна ВАЛЯНЦІНАВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
История города
Подробнее Щу́чин (белор. Шчучын, польск. Szczuczyn) — город, административный центр Щучинского района Гродненской области Белоруссии. Население — 15 000 человек (2010). Расположен в 57 км
Интересная Беларусь
Стоимость стоматологических услуг по протезированию зубов в Беларуси и ее соседях: Россия, Польша, Украина
Подробнее В статье приведён анализ цен на услуги протезирования зубов в Москве, Варшаве, Минске и Киеве. Приведены стоимости на разные материалы и методы.