Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Крыніцы натхнення

 

 

Крыніцы натхнення
З самай раніцы ў нядзелю на ўскраіне Жалудка, каля зараней пабудаванага амфітэатра, поўным ходам ішоў творчы працэс. Адна за адною ствараліся цудоўныя кветачныя кампазіцыі, нараджаліся непаўторныя пано, з рознакаляровых пялёсткаў атрымліваліся неверагодныя рэчы. А якія букеты састаўлялі мясцовыя фларысты! Для іх творчасці і фантазіі не было межаў. Так пачынаўся другі дзень фестывалю кветак “Крыніцы натхнення”.

 

 

А напярэдадні прайшоў круглы стол “Умацаванне партнёрства мясцовых суполак, органаў улады і бізнэсу ў вобласці ўстойлівага развіцця пасёлка Жалудок” у рамках праекта “Умацаванне грамадскага ўзаемадзеяння для ўстойлівага развіцця сельскіх раёнаў Беларусі” інфармацыйна-асветніцкай установы “Новая Еўразія”. На пасяджэнні абмяркоўваліся пытанні рэалізацыі планаў устойлівага развіцця жалудоцкага краю, быў прадстаўлены праект ”Энергаэфектыўнасць: вырашаем праблемы разам”, разглядаўся ход работы па фарміраванні турыстычнага кластэра Шчучынскага раёна.

…Тым часам у цэнтры пасёлка збіраліся госці свята. Валанцёры з ліку мясцовай моладзі прымацоўвалі ўсім жадаючым эмблемы фестывалю. Пацікавіцца незвычайным дзействам вырашылі і турысты, якія спланавалі маршрут свайго руху такім чынам, каб завітаць на свята. Дзе яшчэ пабачыш такую прыгажосць? Пад жывыя гукі духавога аркестра святочная калона рушыла да летняга амфітэатра.

Крыніцы натхнення

Цудоўнае дзейства пачынаюць фея і садоўнік. Гучыць непаўторная мелодыя “Вальса кветак”, і садоўнік запрашае ўсіх у сваё царства. Адна за адной на сцэну паднімаюцца ўдзельніцы конкурсу касцюмаў “Каралева кветак”. Ружа, рамонак, вяргіня… Колькі выдумкі і фантазіі ўкладзена ў гэтыя маленькія шэдэўры!
Фестываль адкрывае старшыня Жалудоцкага пассавета Генадзій Іванавіч Цывінскі.

Крыніцы натхнення

– Сёлетні кветачны фестываль у Жалудку – чацвёрты, – гаворыць Генадзій Іванавіч. – Мы паспяхова перанялі эстафету шчучынцаў і кожны раз спрабуем унесці нешта новае, яркае, цікавае. У падрыхтоўку і правядзенне гэтага мерапрыемства ўкладзена многа сіл, але вынік таго варты. На наша свята прыехала многа гасцей, значыць, людзям гэта цікава, значыць, нашы старанні – не дарэмныя.
Са святам павіншавала жыхароў і гасцей пасёлка намеснік старшыні райвыканкама Ганна Станіславаўна Хвядзюк. Далейшага працвітання пажадаў Жалудку і яго жыхарам ксёндз Ян.

 

Крыніцы натхнення

Сярод гасцей фестывалю былі галоўны спецыяліст упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Г.А. Барцэвіч, каардынатар рэгіянальных праграм Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральным Урадам Германіі І.І. Бугрова, каардынатар Праграмы падтрымкі Беларусі ФУГ Ф.С. Мамуль, дырэктар НДІ экалагічных праблем універсітэта імя. Сахарава А.У. Сівагракаў, галоўны спецыяліст Батанічнага сада НАН Беларусі Н.М. Луніна…

Крыніцы натхнення

Было што паглядзець на фестывалі. У аматараў-кветкаводаў і ландшафтных дызайнераў з’явілася выдатная магчымасць упрыгожыць свае прыдамавыя тэрыторыі туяй або пасадзіць каля дома кедравы арэх. Шырокі асартымент дэкаратыўна-мастацкага матэрыялу для азелянення прапаноўваў гасцям свята Андрэй Уладзіміравіч Будзіловіч – інжынер па лесааднаўленні Шчучынскага лясгаса. А спецыялісты Батанічнага сада НАН кансультавалі, як вырасціць кветкі і выкарыстаць дэкаратыўныя расліны ў сваім кветніку.

Крыніцы натхнення

Свае непаўторныя вырабы прапаноўвалі гасцям свята майстрыхі цэнтра народных рамёстваў, мясцовыя рукадзельніцы, індывідуальныя прадпрымальнікі. Працавалі фотавыставы “З гісторыі фестываляў кветак на Шчучыншчыне” і “Нашы птушкі”.

 

Далёка разносіўся пах духмяных шашлычкоў, смачных блінчыкаў. Розныя прысмакі маглі набыць госці свята ў палатках прадпрыемстваў гандлю, індывідуальных прадпрымальнікаў.

А якія цудоўныя падворкі стварылі калектывы Жалудоцкай школы, дзіцячага садка, Жалудоцкага свінагадоўчага комплексу і іншых арганізацый! І стараліся яны не проста так – спецыяльная камісія вызначала сярод падворкаў самы лепшы. Увесь час падтрымліваў прадстаўнікоў свайго калектыву дырэктар Жалудоцкага свінагадоўчага комплексу Станіслаў Юльянавіч Гузень.

– Мы ўмеем цаніць прыгажосць, – гаворыць Станіслаў Юльянавіч. – І на тэрыторыі комплексу ў нас пасаджана мноства кветак. Наша кветкавод С. П. Дзядзяева ведае толк у гэтай справе. І сённяшняя кампазіцыя “Мілей няма зямлі” – яе задумка.
Дарэчы, дырэктар комплексу – не проста старонні назіральнік, а і непасрэдны ўдзельнік падрыхтоўкі і правядзення фестывалю.

Не сумавалі і самыя маленькія госці свята. Для іх працавалі атракцыёны, малышы маглі паласавацца салодкай ватай, а мамы і таты – набыць для сваіх непасед цацку або сувенір.
Звонка гучалі галасы самадзейных артыстаў. Радавалі ўдзельнікаў фестывалю выступленні ансамбля беларускай песні “Світанак” Гурнофельскага СДК, народнага ансамбля “Сябрына” Жалудоцкага ГДК, выхаванцаў Шчучынскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Напрыканцы свята былі падведзены вынікі папярэдніх конкурсаў і тых, што праходзілі ў дзень фестывалю.
На свяце былі названы пераможцы раённага конкурсу на лепшае сельскае падвор’е сярод маладых сем’яў, які праводзілі аддзел па справах моладзі Шчучынскага райвыканкама і раённая арганізацыя БРСМ. Пераможцай стала сям’я Кушнярэвічаў з г.п. Астрына, другое месца ў сям’і Кахновіч з Барташоў, а трэцяе – у Літкоўскіх з вёскі Ашмянцы. Дарэчы, прызы яны атрымалі, дзякуючы дапамозе раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

Фестываль закончыўся, а самыя яркія і прыемныя ўражанні застануцца ў яго ўдзельнікаў надоўга. Да новых сустрэч, Жалудок!

Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Щучина

Как живет Шчучыншчына в новом амплуа

Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды

В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW

Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.

В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина

Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и

Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб

Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.

Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело

Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.

В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели

Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.