“Вяскоўцы просяць... ласкі”

У 19-ці вёсках ідзе жыццё. Размеранае і спакойнае, вірлівае і клапотнае – у залежнасці ад таго, якімі сіламі, здароўем і гадамі надзяліў іх насельнікаў лёс. І пытанні, якія яны ставяць перад сельсавецкай уладай, таксама адпаведныя...
– Дык калі ж мне комін адрамантуюць? – з такім пытаннем падышла да старшыні Бакштаўскага сельскага Савета Ганны Юзэфаўны Бекіш пажылая жанчына – жыхарка Малых Пугачоў Часлава Казіміраўна Багдзевіч, як толькі згледзела яе на вуліцы.
– Памятаю пра вашу просьбу. Не хвалюйцеся. Майстар будзе ў бліжэйшы час і ўсё зробіць, – адказала старшыня. А для журналіста патлумачыла, што бытавое пытанне – рамонт каміноў ды печак – вырашае з дапамогай свайго мужа. Працуе ён у будаўнічай брыгадзе ААТ “Васілішкі”, а ў свабодны пасля асноўнай работы час “латае” расколіны ў дымаходах, кантралюе спраўнасць галоўных вясковых “цеплакрыніц”, а пры неабходнасці даводзіць іх да ладу. І ніякай тут адсябяціны: чалавек аформіў прадпрымальніцтва і проста заняў свабодную нішу ў запатрабаванай справе.
У вёсках многа пажылых людзей. Хто застаўся жыць адзін па волі абставін – дзеці ад’ехаліся ад дому, а хто ўсё жыццё маленькі гаршчок у печ ставіць... Такім найперш і патрэбна дапамога ўлады, сацыяльных, камунальных ды іншых службаў.
– А ведаеце, чаго найбольш не хапае пажылым вяскоўцам? – звяртаецца да мяне Ганна Юзэфаўна. – Ласкі просяць людзі. Заедзеш у вёску – за рукі хапаюць, каб пабыла даўжэй, пагутарыла. Вось і нядаўна ў складзе аглядавай камісіі, а было нас пяцёра, пабывала ў Мякішах. Мы сваю справу рабілі, а вяскоўцы, бы згаварыўшыся, прасілі: “Вы б па адным прыязджалі, але часцей...”
Ганна Юзэфаўна – з кагорты новаспечаных старшынь, абрана пасля мінулагодніх выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Да гэтага працавала дырэктарам Лычкаўскай базавай школы. Мо ў якіх службовых цыркулярах і не паспела разабрацца, але жыццё вясковага люду і яго праблемы ведае дасканала. Нарадзілася ў Біцеўцах, жыве ў Лычкаўцах – дарэчы, гэта вёска на тэрыторыі Васілішкаўскага сельсавета. Сама водзіць аўтамабіль. А добраму ў суседзяў сам Бог загадваў павучыцца... Дарэчы, з кіраўніцтвам ААТ “Васілішкі” кантакты добрыя. Плячо гаспадаркі сельскі Савет адчувае ці не штодзённа.
– Дзякуючы дапамозе ААТ “Васілішкі”, сёлета знеслі два старыя пустыя дамы – у Клешняках і Плётках, – распавядае Ганна Юзэфаўна. – А летась знесены дзесяць такіх будынкаў. Зімой, калі работы ў гаспадарцы менш, дапамагаюць і надта добра. Што да лета, то мы не ў крыўдзе, ведаем, колькі клопатаў у сельскіх працаўнікоў.
Як патлумачыла старшыня, сваю выгаду ў справе навядзення парадку на зямлі мае і таварыства. Бярвенне са старых дамоў ідзе на ацяпленне лазняў, на фермы... А вызваленыя ад рэшткаў пабудоў участкі зямлі, напрыклад, на месцы, дзе стаяў хутар, уключаюцца ў палі севазвароту. Часам і вяскоўцы, якія хацелі б пазбавіцца ад спарахнелай “спадчыны”, гатовы разабраць яе на дровы.
ААТ “Васілішкі” прыклала “руку” і да ўстаноўкі платоў па цэнтральнай вуліцы ў Бакштах. А пафарбаваць іх вырашылі самі жыхары. Дарэчы, фарбу і пэндзлі ім выдалі цэнтралізавана.
Ёсць яшчэ адна справа, якую тут зрабілі талакой.
– Пасля мінулагодняга ўрагану могілкі ў Бакштах былі поўнасцю завалены дрэвамі, – узгадвае старшыня. – Я, калі прыехала туды, прабрацца, каб паглядзець, не магла. Давялося пераабувацца ў боты... Дзякуй вяскоўцам, што адгукнуліся. Самі рэзалі, самі вывозілі. Да прыкладу, член селькама вёскі Бакшты Эдуард Браніслававіч Вашчыла працаваў вельмі многа і актыўна, нават свой трактар задзейнічаў. А з бензапіламі зноў жа гаспадарка падсабіла.
Каб людская праца праз год-другі не прапала, тут, па словах старшыні сельскага Савета, маюць на мэце апрацаваць хіміяй рэшткі кустоўя.
Ганна Юзэфаўна – старшыня-пачатковец. Прызнае, што было б складана без падтрымкі іншых людзей. “Галоўны мой памочнік” – так называе яна вопытнага кіраўніка спраў Раісу Уладзіміраўну Галушка. Вельмі задаволена падтрымкай, якую атрымлівае ад нераўнадушнай і актыўнай жанчыны – члена сельскага камітэта аграгарадка Бакшты Святланы Паўлаўны Джыг. “Яна дапамагае ў арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай работы, сама – актыўны яе ўдзельнік, – расказвае старшыня. – Яна выйшла першай, калі наводзілі парадак каля 12-кватэрнага дома. З яе дапамогай былі складзены спісы жадаючых падвесці газ. На збор клубніц вяскоўцаў і школьнікаў арганізоўвала...”
Як і ўсюды, у Бакштаўскім сельсавеце ёсць асабліва балючая праблема – сітуацыя ў сем’ях, дзе бацькі п’юць. Дзесяць сямей знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Зрэшты, старшыня пастаянна ў гушчыні мясцовых падзей, людскіх праблем. Да іх запатрабаванняў – пра дровы і брыкет, пра соткі і зарослы падворак, пра кватэру для ўнучкі ці аварыйнае дрэва на падворку... – стараецца падыходзіць з увагай, з уласцівай жанчынам далікатнасцю. “Бываюць дні, што вяртаюся дамоў з адчуваннем, быццам я шэсць урокаў правяла...” – прызналася мне Юзэфаўна. Вось такі ён – старшынёўскі хлеб.
Таццяна ПАЛУБЯТКА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
Кветкавы рай стварыла ля сваёй сядзібы жыхарка вёскі Барташы Ядвіга Сярко
Подробнее Калі б існавала Кніга дзівосаў Шчучыншчыны, у яе абавязкова патрапіў бы “кветкавы рай”, які стварыла сваімі рукамі 69-гадовая жыхарка вёскі ...
Интересная Беларусь
У архіве Летувы адкрытыя ўнікальныя дакумэнты часоў БНР
Подробнее Пратаколы Рады БНР датуюцца 1918-1919 гадамі. У Нацыянальным архіве Летувы былі знойдзеныя ўнікальныя дакумэнты, якія датычаць Рады БНР, а таксама айцоў-заснавальнікаў Беларускай Народнай


