С.В.Талатай: “Людзі гінуць з-за ... скорасці. І ў нецвярозым стане...”
Аўтамабіль “Субару” нёсся на шалёнай хуткасці. Ліхі віраж на закругленні дарогі выкінуў легкавік на паласу сустрэчнага руху. Лабавое сутыкненне наводзіла жах. Сам ліхач і пасажыр другой машыны – “Рэно” – загінулі на месцы, яшчэ тры чалавекі атрымалі сур’ёзныя траўмы. Дзяўчына-вадзіцель “Рэно” і яе 10-гадовы пасажыр знаходзяцца ў цяжкім стане. На спідометры смертаноснага “Субару” стрэлка застыла на адзнацы 185 кіламетраў у гадзіну.
Як аказалася, віноўнік аварыі не проста не меў правоў, а сеў за руль абсалютна п’яным. Малады чалавек нядаўна вярнуўся з арміі і арганізаваў пікнік, каб адзначыць сваю дэмабілізацыю. Ён нават яшчэ не паспеў даведацца ад маладой жонкі, што павінен стаць ... татам. Немаўлятка ужо народзіцца без бацькі. П’яны за рулём загубіў не толькі сябе, а адабраў жыццё і ў іншых ні ў чым не павінных людзей. Вось яна – цана легкадумнасці, памножанай на алкагольны градус.
З абмеркавання гэтага рэзананснага выпадку, які адбыўся 24 ліпеня ля возера Юбілейнае ў прыгарадзе Гродна, начальнік упраўлення ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Валер’евіч Талатай пачаў прэс-канферэнцыю з журналістамі вобласці. Як данесці да людзей – удзельнікаў дарожнага руху (а гэта мы з вамі – пешаходы і аўтамабілісты!), што наша бяспека ў нашых жа руках. Варта толькі не парушаць ПДД, быць законапаслухмянымі, заўжды памятаць і выконваць элементарнае. Няўжо праславуты чалавечы фактар не спрацуе ў бок цвярозага сэнсу? У любым выпадку мы павінны прыкладваць усе намаганні, каб выхоўваць, пераконваць, адукоўваць, рабіць усё магчымае, каб азбука бяспекі спасцігалася штодзённа...
На жаль, з пачатку года на дарогах Гродзеншчыны загінулі 58 чалавек (два з іх – у нашым раёне). 303 пацярпелыя атрымалі раненні (на Шчучыншчыне – 14). Лічбы аб наступствах ДТЗ, нібыта франтавыя зводкі.
Па словах С.В.Талатая, самыя тыповыя аварыі – гэта наезды на пешаходаў і веласіпедыстаў, перакульванне машын, лабавыя сутыкненні. А асноўныя прычыны – ігнараванне пешаходамі правілаў дарожнага руху (28% аўтааварый), парушэнне правіл праезду скрыжаванняў (14%), кіраванне транспартам у нецвярозым стане і без адпаведнага права (па 11%), парушэнні правіл праезду пешаходных пераходаў ( 9%).
Супрацоўнікі ДАІ ўжо даўно пераканаліся, што найбольш аварыйнымі з’яўляюцца дні з пятніцы да нядзелі (57% ад агульнай колькасці ДТЗ), а па часе сутак – прамежак з 16 да 24 гадзін – 51% . Большасць дарожна-транспартных здарэнняў (79%) адбыліся па віне вадзіцеляў. Але і нецвярозыя пешаходы дастаўляюць сапраўдны галаўны боль. Неабходна асаблівая ўвага дзецям: вельмі горка, што сёлета пад коламі загінулі двое непаўналетніх.
На службе ДАІ – тэхнічныя навінкі
Кіраўнік абласной службы ДАІ С.В.Талатай гутарыў з журналістамі вельмі шчыра і адкрыта, падкрэсліваючы, што даўно ў мінулым засталася гонка за паказчыкамі. Сёння Дзяржаўтаінспекцыя робіць стаўку на якасць работы. І ў гэтым вялікую ролю адыгрывае ўкараненне сучасных тэхналогій і тэхнічных навінак. Вельмі эфектыўна спрацоўвае фотавідэафіксацыя парушэнняў скараснога рэжыму з абменам інфармацыі праз інтэрнэт. Да прыкладу, набедакурыў ліхач на шчучынскім участку шашы, а затрымаць і прад’явіць відэадоказы яму могуць інспектары ажно каля Іўя. Беспакарана нішто не пройдзе, і “адкруцціцца” пад важкай аргументацыяй такі гора-вадзіцель не зможа.
Вельмі рэзультатыўнымі на службе ДАІ аказаліся блакіратары і эвакуатары. Між іншым, “задавальненне” вельмі дарагое для вадзіцеляў-парушальнікаў паркоўкі, затое гэта тэхніка вельмі хутка акупляецца як для горада, так і рэгіёна. Дарэчы, эвакуатар закуплены і шырока выкарыстоўваецца і ў Шчучынскім раёне.
“Не “настукаў”, а ўратаваў чалавека ад смерці”
С.В.Талатай многа гаварыў аб рэалізацыі праграмы бяспекі дарожнага руху “Узаемаразуменне”. Назва сама за сябе гаворыць: пешаходы і аўтамабілісты павінны паважаць і разумець адзін другога.
Звярнуў Сяргей Валер’евіч увагу, як важна, каб грамадства стала саюзнікам ДАІ, каб людзі, убачыўшы непарадак, званілі па нумары 102:
– Ляжыць нерухомы чалавек на абочыне – не праязджайце і не праходзьце міма! Пазваніце!
Узгадаў С.В.Талатай і такі выпадак. Вадзіцель-міжнароднік, грамадзянін суседняй краіны, правёў вечар на стаянцы ў “цёплай” кампаніі, а раніцай адправіўся па маршруце, але неадэкватнасць руху была відавочнай. Малады вадзіцель легкавіка, убачыўшы гэту фуру, паведаміў у міліцыю, выратаваўшы тым самым жыццё і неабачліваму іншаземцу, які “расслабіўся” на Беларусі, і іншым людзям. Менталітэт “мая хата з краю” варта мяняць. А думаць, што паведаміўшы ў міліцыю, ты на кагосьці “настукаў” – абсурдна. Такое маўчанне іншы раз можа каштаваць камусьці жыцця, перакананы С.В.Талатай.
Не за гарамі восень. Успомнім пра флікеры і асвятленне вуліц
Па словах начальніка ўпраўлення ДАІ, у кожным населеным пункце важна выдзеліць самыя небяспечныя ўчасткі дарог, па магчымасці зрабіць там каскады штучных няроўнасцей. Эфектыўна праявіла сябе і ўстаноўка турнікетаў, абазначэнне ўсё новых участкаў дарогі “зебрай”.
– Вельмі важна падыйсці да восені ўзброенымі, забяспечыць гарадкі і пасёлкі вулічным асвятленнем, – падкрэсліў С.В.Талатай. – У многіх райцэнтрах зараз устанаўліваюцца металагалагенавыя лямпы – энергазберагаючыя і эфектыўныя. Такі вопыт варты распаўсюджання. Вялікая просьба да кіраўнікоў органаў раённай улады – знаходзіць сродкі на гэтыя патрэбы. Асвятленне вуліц вельмі важны фактар у бяспецы дарожнага руху.
А яшчэ і гараджане, і вяскоўцы не павінны забываць пра флікеры. У цемры святлоадбівальныя элементы на вопратцы здорава абараняюць пешахода і дапамагаюць вадзіцелю.
На экзамене – відэарэгістратар
Падчас прэс-канферэнцыі размова зайшла і аб якасці навучання ў сучасных аўташколах.
– У тым-та і бяда, што іншы раз не вадзіцеля там рыхтуюць, а вучаць, як “здаць у ДАІ”. Мы працуем над павышэннем якасці прыёму экзаменаў, – падкрэсліў С.В.Талатай. – Каб выключыць нават прадпасылкі карупцыі, вусны экзамен будучых вадзіцеляў запісваецца на відэа і захоўваецца ў архіве. Праз відэарэгістратар, устаноўлены ў машыне, будзе праводзіцца і экзамен па кіраванні. Акрамя таго, маршруты следавання экзаменуемага пастаянна мяняюцца.
На пытанне аб атрыманні пластыкавых пасведчанняў (новага ўзору), Сяргей Валер’евіч адказаў, што гэта працэдура праходзіць у штатным рэжыме, без ажыятажу.
Гайда ў Ліду на “Колесище-2011”!
Як знізіць агрэсіўнасць кіравання транспартам, знайсці ўзаемаразуменне з тымі ж байкерамі, навучыць моладзь культуры на дарогах – гэтыя праблемы вельмі хвалююць Дзяржаўтаінспецыю і прымушаюць шукаць новыя крэатыўныя формы работы. Так, 15 мая ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама сумесна з байк-клубам «Насарогі» і «ГроднаДрайвКлубам» правялі аўтапрабег Гродна-Слонім-Гродна пад дэвізам «Мы – адна сям'я».
А 13 жніўня ў Лідзе пад патранажам службы ДАІ адбудзецца грандыёзная вечарынка (уайт-паці), дзе акрамя выступлення вядомых музыкантаў і дзі-джэяў, лазернага шоу і мноства іншых забаў, будуць працаваць школа скараснога фігурнага кіравання, выставы патрульных машын і рэтра-аўтамабіляў. Плануецца наладзіць прыём экзаменаў для атрымання вадзіцельскіх правоў і рэгістрацыю скутэраў.
– Праграма «Узаемаразуменне» – гэта не словы, гэта новыя падыходы да жыцця, людзей, сучасных рэалій, – заключыў С.В.Талатай. – І мы абавязкова даб'емся таго, што дарогі нашай краіны будуць камфортнымі і бяспечнымі.
Таццяна СТУПАКЕВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
Жывы скарб Гурнофельскага возера
Подробнее Леанід Эдвардавіч Габіс пра рыбу, здаецца, ведае ўсё. Будучы заатэхнікам-рыбаводам па прафесіі і заўзятым рыбаком па прызванні, ён ужо на ...
Интересная Беларусь
«В войну 1812 года русские совершенно сознательно вели политику опустошения белорусских земель»
Подробнее Почему та война обернулась геноцидом для белорусского народа и все самые большие надежды наши предки возлагали не на россиян-«освободителей», а на французских «завоевателей»?