Запрагайце, хлопцы, коней!
Неяк, будучы ў камандзіроўцы ў дэмбраўскім рэгіёне, убачыла табун коней, які пастух пераганяў з адной пашы на другую. Дзесьці паўсотні прыгожых, статных, дагледжаных жывёлін… Не ведаю, чаму гэта карцінка так засела ў памяці, але я паабяцала сабе вярнуцца туды. Ва ўсёй Беларусі засталіся лічаныя сельгасгаспадаркі, дзе займаюцца вырошчваннем гэтых высакародных жывёл, а ў Дэмбраве, па ўсім відаць, не спяшаліся з імі развітвацца.
– Калі ў нашай гаспадарцы пачалі вырошчваць коней, я нават і не прыпомню, – расказвае брыгадзір брыгады №3 Юрый Яўгеньевіч Малашка. – Здаецца, яны ў нас былі заўсёды. Я прыйшоў працаваць у калгас больш за 25 год таму, і ў той час конефермы былі ў Багушах, Дэмбраве, Малінніках. І на кожнай – каля сотні жывёлін. Калісьці ў вёсках яны былі як міні-трактары: і ўзараць, і бульбачку пасадзіць, апрацаваць і выкапаць, сена прывезці і так, дзе трэба, па гаспадарцы акруціцца. У сапраўднага гаспадара абавязкова пры доме быў конь.
– А сёння з трох конеферм у СВК “Дэмбрава” засталася толькі адна ў Еўлашах, – далучаецца да размовы галоўны заатэхнік гаспадаркі Алег Міхайлавіч Малышка. – На жаль, не толькі тэхнічны прагрэс стаў гэтаму прычынай. Вымірае вёска. Цяпер нават карову, якая для сялянскай сям’і была карміцелькай, трымаюць лічаныя вяскоўцы, а коні ёсць толькі ў 20-30 чалавек з усёй нашай гаспадаркі.
Беларускіх вупражных, а менавіта такую пароду вырошчваюць у “Дэмбраве”, выкарыстоўваюць пераважна для работы.
– Коні ўсё яшчэ застаюцца першымі памочнікамі на фермах, – расказвае Алег Міхайлавіч. – А адзін асобы “экзэмпляр” – Каштанку, мы задзейнічаем толькі пры зборы камянёў па пасевах. Гэты конь выдатна ўмее хадзіць па такіх палях.
На сённяшні дзень у гаспадарцы 83 дарослыя кані і дзевяць жарабят.
– Іх догляд не патрабуе асобых затрат, – гаворыць Юрый Яўгеньевіч Малашка. – Як толькі зазелянее трава, коней выпускаюць на пашу, падвозяць ваду. За табуном пастаянна сочыць пастух. А на зіму для іх назапашваюцца сена і салома.
Чытаючы розныя артыкулы пра гэтых жывёл, выпадкова натрапіла на цікавае выказванне: “У конях ёсць нешта такое, ад чаго цяплеюць нашы сэрцы”. І сапраўды, калі бачыш, як працуе гэта дужая жывёліна, як чалавек выкарыстоўвае яе сілу сабе на карысць, адчуваеш нейкую асобую ўдзячнасць. А якое зачараванне выклікаюць статныя, прыгожыя скакуны!
На жаль, у дэмбраўскіх конікаў лёс не самы шчаслівы. Гэтыя вечныя працаўнікі не могуць красавацца на іпадромных дарожках або “запісацца” у гурток і стаць верхавым скакуном – парода не дазваляе.
– Сваіх гадаванцаў мы прадаём насельніцтву, выкарыстоўваем для работы ў гаспадарцы, – расказвае Алег Міхайлавіч. – Самыя “дастойныя” накіроўваюцца на “Жыўплемаб’яднанне” прадаўжаць свой род. Пастаўляем коней і ў Гродна на мясакамбінат.
…Падганяемы пастухом, табун коней накіраваўся на новую пашу. З часам у гаспадарцы з гэтай колькасці плануецца пакінуць толькі некалькі дзесяткаў жывёлін – самых пародзістых. Напэўна, хутка і для дэмбраўцаў конегадоўля перастане быць іх каньком.
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
Кветкавы рай стварыла ля сваёй сядзібы жыхарка вёскі Барташы Ядвіга Сярко
Подробнее Калі б існавала Кніга дзівосаў Шчучыншчыны, у яе абавязкова патрапіў бы “кветкавы рай”, які стварыла сваімі рукамі 69-гадовая жыхарка вёскі ...
Интересная Беларусь
У архіве Летувы адкрытыя ўнікальныя дакумэнты часоў БНР
Подробнее Пратаколы Рады БНР датуюцца 1918-1919 гадамі. У Нацыянальным архіве Летувы былі знойдзеныя ўнікальныя дакумэнты, якія датычаць Рады БНР, а таксама айцоў-заснавальнікаў Беларускай Народнай


