Уборка – экзамен на гаспадарлівасць
На чарговым пасяджэнні райвыканкама, куды былі запрошаны кіраўнікі прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу і іншых арганізацый, гаворка ішла аб гатоўнасці сельгасгаспадарак раёна да ўборкі зерневых і зернебабовых культур і ходзе нарыхтоўкі кармоў. Сітуацыю прааналізаваў намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ю.Г. Бяляўскі.
Вёсцы дапамогуць гараджане
На жаль, на момант гэтай прынцыповай размовы яшчэ не ўсе гаспадаркі раёна былі стопрацэнтна падрыхтаваны да правядзення жніва. Асноўныя прычыны – недахоп фінансавых сродкаў для набыцця запчастак для імпартнай тэхнікі і праблемы з механізатарскімі кадрамі. У СВК “Орля”, саўгасе “Навадворскі”, э/б “Руткевічы” не ў поўным аб’ёме камбайны і зернесушыльныя гаспадаркі забяспечаны сродкамі пажаратушэння, не былі праведзены заняткі і праверка ведаў па бяспецы эксплуатацыі сушыльных агрэгатаў. Як тлумачылі кіраўнікі, усе недахопы будуць выпраўлены ў бліжэйшыя дні.
У рамках Указа Прэзідэнта “Аб фінансаванні ў 2011 годзе Рэспубліканскай праграмы аснашчэння сельскагаспадарчай вытворчасці сучаснай тэхнікай” нашаму раёну выдзелена 15 зернеўборачных камбайнаў і тры рапсавыя прыстаўкі. З улікам той тэхнікі, што ёсць у раёне, уборку плануецца правесці за 19-20 дзён. Усяго будуць убраны зерневыя і зернебабовыя на плошчы 27,7 тысячы гектараў, а калі не лічыць кукурузу – на 25,7 тысячы гектараў. З іх азімыя – 13,1 тыс. га і яравыя – 14,6 тыс. га.
Да пачатку масавай уборкі будуць уведзены ў эксплуатацыю два зернесушыльныя комплексы магутнасцю да 30 тон у гадзіну.
На ўборцы ўраджаю плануецца задзейнічаць больш за 670 механізатараў, каля 190 з іх будуць працаваць на зернеўборачных камбайнах. А атрад механізатарскіх кадраў папоўніцца 35-цю выпускнікамі і практыкантамі сельгасліцэя, а яшчэ 55-цю спецыялістамі з прамысловых прадпрыемстваў раёна. Для дапамогі ва ўборцы саломы зноў жа з ліку работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў створаны механізаваныя звенні.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў І.Ю.Сакалоўскі нагадаў кіраўнікам сельгасгаспадарак аб неабходнасці забяспечыць саломай сельскія падвор’і.
Быць з кармамі – значыць быць з малаком і мясам
Як падкрэсліў Ю.Г.Бяляўскі, праграма вытворчасці кармоў прадугледжвае нарыхтаваць 90997 тыс. тон травяных кармоў у кармавых адзінках. З іх 11656 тыс. – сена, 138,6 тоны сенажу, 202,5 тоны сіласу. Выкананне намечанага дазволіць назапасіць па 23,5 ц кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. А ў якасці летніх кармоў будзе выкарыстана 75 тыс. тон зялёнай масы.
Як жа насамрэч рэалізуецца гэта праграма? У шэрагу нават досыць моцных гаспадарак уборка траў першага ўкосу неапраўдана зацягнулася. Маруднымі тэмпамі ідуць работы па перазалужэнні ў саўгасе “Вялікае Мажэйкава”, СВУ “Пратасаўшчына”, э/б “Руткевічы”.
Для забеспячэння летнімі зялёнымі кармамі сёлета закладзены многакампанентныя шматгадовыя пашы на плошчы 390 га. І калі ў СВК “Шчучынаграпрадукт”, “Дэмбрава”, “Жалудоцкі” і іншых такая работа вялася належным чынам, то ў СВК “Орля”, э/б “Руткевічы” і некаторых іншых гаспадарках да гэтага яшчэ не прыступалі.
Быў адзначаны і такі момант: на ўзрошчванні траў гаспадаркі раёна не выкарыстоўваюць магчымасць супрацоўніцтва з нашым занальным інстытутам раслінаводства. Закупіўшы там насенне траў, можна было б істотна паўплываць на якасць кармавой базы.
Старшыня райвыканкама С.І.Ушкевіч засяродзіў увагу кіраўнікоў гаспадарак на тым, што ў параўнанні з мінулым годам зараз ідзе адставанне па ўзроўні продажу малака. Між тым, малако сёння надзвычай запатрабавана перапрацоўчай прамысловасцю, а значыць гаспадаркі губляюць жывыя грошы.
Над вырашэннем гэтых і многіх іншых праблем сёння павінны актыўна працаваць у прадпрыемствах АПК.
На пасяджэнні райвыканкама былі разгледжаны і многія іншыя пытанні, якія тычацца выдачы ліцэнзій, выкарыстання маёмасці камунальнай уласнасці, рэгулявання жыллёвых адносін і г.д.
Па ўсіх пытаннях былі прыняты адпаведныя пастановы.
Таццяна СТУПАКЕВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
22 года подряд главным Дедом Морозом Щучина была женщина
Подробнее Двадцать два года подряд главным Дедом Морозом Щучина была… женщина! Нынче художественный руководитель районного Дома культуры Елена Ушкарь передала бразды правления праздником ...
Интересная Беларусь
Ученые исследуют 6 новых выявленных вирусов
Подробнее Исследователи отмечают, что контакты между людьми и дикой природой становятся все более активными, добавив, что нынешняя пандемия является лишь одним из напоминаний о том, насколько тесно здоровье


