Завяршыўся рамонт адной з самых стыльных архітэктурных забудоў пачатку ХХ стагоддзя – сядзібы Іваноўскіх
Завяршыўся рамонт адной з самых стыльных архітэктурных забудоў пачатку ХХ стагоддзя – сядзібы Іваноўскіх ў вёсцы Галавічполле. Сёння гэта адзін з карпусоў Васілішкаўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
– Завяршылася трэцяя чарга рэканструкцыі нашага дома-інтэрната, – распавядае дырэктар установы Генадзь Паўлюкевіч. – Рамонт зроблены звонку і ўнутры сядзібнага дома, перакрыты дах, добраўпарадкавана прылягаючая тэрыторыя. На гэта затрачана сем з паловай мільярдаў рублёў з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў. Будаўнічыя работы выканалі спецыялісты Шчучынскай МПМК-166. Прычым, аднесліся да аб’екта з вялікай адказнасцю, імкнуліся захаваць усе архітэктурныя і гістарычныя асаблівасці забудовы. А зараз мы распачалі чацвёртую чаргу рэканструкцыі – добраўпарадкаванне гаспадарчай і паркавай зоны з пабудовай амфітэатра, стадыёна, тэніснага корту.
– А буслам рамонт не перашкодзіў? – назіраючы за птушкамі на даху сядзібы, цікаўлюся ў дырэктара.
– Не, яны тут адчуваюць сябе гаспадарамі, – усміхаецца Генадзь Генрыхавіч. – Даволі спакойна перажылі мітусню, звязаную з рамонтам, птушанят вывелі. Вяртаюцца сюды штогод.
Буслы ўзляцелі і сімвалічна закружыліся над домам, а мы, гуляючы па алеі цяністага парку, не маглі не ўспомніць былых уладальнікаў маёнтка – знакаміты род Іваноўскіх, які пакінуў адметны след на гэтай зямлі.
…Землі ва ўгоддзі Лябёдка перайшлі да сям’і Іваноўскіх у другой палове XIX стагоддзя і заставалiся ва ўладанні да 1939 года. Станіслаў Іваноўскі (1819–1900) служыў у канцылярыі Гродзенскага дваранскага дэпутатскага сходу і Гродзенскай палаце дзяржаўных маёмасцяў, але, ажаніўшыся на Антаніне Быкоўскай – адзінай дачцэ Юрыя Быкоўскага, уладальніка фальварка Лябёдка недалёка ад Старых Васілішак, быў вымушаны адмовіцца ад кар’еры і заняцца сельскай гаспадаркай.
Прыгожы фальварак у стылі мадэрн Іваноўскія пабудавалі ў 1909 годзе. Ён падобны на цудоўную кветку, якая дала бакавыя парасткі, па форме нагадвае лацінскую літару L. Кожная частка будынка мае асаблівую планіроўку і дызайн. За кожным паваротам чакае сюрпрыз: то адкрыецца шырокая тэраса з каванай агароджай, то блісне на сцяне паверхня керамічнага пано, то прымусіць спыніцца мудрагелісты выступ эркера… Высокі дах з мансарднымі вокнамі. Тэраса з каванай балюстрадай. Спалучэнне чырвонай цэглы сцен і белага абрамлення вокнаў ствараюць эфект святочнасці і лёгкасці. На жаль, унутры памяшканняў ад старых інтэр’ераў да нашага часу захаваліся толькі некалькі кафляных печаў.
Сядзібу акружаюць рэшткі маляўнічага парка і ўнікальнага сада. Леанард – сын Станіслава, заснавальніка мясцовай лініі роду Іваноўскіх, – прафесіянальна займаўся селекцыяй. Ён атрымаў выдатную адукацыю, быў сапраўдным статскім саветнікам, членам розных камітэтаў, перакладчыкам хіміка Дзмітрыя Мендзялеева. Уклаў у развіццё радавога маёнка вялізныя грошы, плошчу сада давёў да 20 гектараў. Гародніна і фрукты з сядзібы Іваноўскіх на ўсерасійскіх выставах двойчы атрымлівалі залатыя медалі і пастаўляліся на маскоўскія і пецярбургскія рынкі.
Ды й дзеці ў Леанарда і яго жонкі Ядзвігі Рэйхель былі вельмі здольныя. Асабліва вызначыліся Юрый, Вацлаў і Тадэвуш. Іменем прафесара заалогіі Тадэвуша Іваноўскага названы музей прыроды ў Каўнасе. Юрый Іваноўскі ў Польшчы двойчы быў міністрам, сенатарам, палкоўнікам войска польскага. Вацлаў жа па праву лічыцца заснавальнікам беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Ён склаў першы беларускі буквар і выдаў яго лацініцай і кірыліцай.
З глыбіні мінуўшчыны на нас глядзяць пакаленні адукаваных і нераўнадушных людзей-рэфарматараў, якія жылі, абганяючы час, неслі з сабой высокую культуру, духоўнасць, асветніцкія ідэі. А, дасягнуўшы высот у палітыцы, навуцы, адукацыі, моцна трымаліся сваіх каранёў, ніколі не забываліся, адкуль яны родам. Пра ўсё гэта можна даведацца ў музеі Галавічпольскай сярэдняй школы, што знаходзіцца недалёка ад сядзібы.
Ала БІБІКАВА
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
Щучин
Подробнее В изданном в 1880-е годы "Словаре географическом Королевства Польского и других краев славянских» утверждается, что в 1436 году воевода трокский Петр Лелюш основал деревянный костел в Щучине.
Интересная Беларусь
Как приспособить бизнес для сельской жизни
Подробнее Чтобы сельские регионы не теряли самую продвинутую рабочую силу, деревне необходимо предоставить альтернативный сельскому хозяйству вид экономической деятельности. Какой бизнес может стать урожайным


