Хай гучыць шчаслівы смех дзетвары!
Яркае, сонечнае, рознакаляровае лета пачынаецца такім жа светлым, вясёлым і звонкім святам – Днём абароны дзяцей. Музыка, танцы, конкурсы, эстафеты, малюнкі на асфальце, і, безумоўна, падарункі – так традыцыйна адзначае сваё свята шчучынская дзетвара.
Пляцоўка каля раённага Дома культуры пералівалася ўсімі колерамі вясёлкі. Самыя маленькія непаседы стараліся аказацца ў эпіцэнтры падзей – іх цікавіла ўсё без выключэння! І строгія мамы не забаранялі ім шлёпаць па лужах, бегаць па лужку і нават вымазвацца салодкай ватай і марожаным – гэта быў іх дзень! Ад душы весяліліся дашкаляты: вадзілі карагоды, бегалі, скакалі. Так кранальна было назіраць, як радуецца дзетвара, як блішчаць вачаняткі ў хлопчыкаў і дзяўчынак і свецяцца ад шчасця.
…Віталіна Панімаш і Кацярына Гваздоўская – вядучыя святочнага канцэрта, зачытваюць пасланне міру, якое падрыхтавала шчучынская дзетвара. Дружна ўзлятаюць угару надзіманыя шарыкі з тэкстам паслання. Дзеці не хочуць нічога незвычайнага, толькі жыць пад мірным небам і радавацца кожнаму новаму дню.
Для некаторых гасцей першы дзень лета аказаўся двайным святам – 1 чэрвеня яны адзначаюць і Дзень свайго нараджэння. Менавіта ім быў аказаны вялікі гонар – узняць сцяг Краіны дзяцінства. Імяніннікі атрымалі салодкія падарункі.
Са святам павіншавала хлопчыкаў і дзяўчынак намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Жанна Іванаўна Мяцько. Яна звярнулася і да дарослых, каб нагадаць, што шчасце дзяцей – у іх руках. Для кожнага маленькага жыхара нашай краіны няма нічога важней за любоў і клопат мам і татаў.
Юныя артысты раённага Дома культуры і цэнтра творчасці дзяцей і моладзі дарылі гасцям свята свае музычныя нумары. А выступленне выхаванцаў гуртка “Дамашні гадаванец” Марка Сільвановіча, Яўгенія Тулі, Анастасіі Гой, Надзеі Асцюкевіч і Людмілы Варонік са сваімі чатырохногімі сябрамі проста пакарыла ўсіх без выключэння гледачоў. Дарэчы, займаецца з юнымі дрэсіроўшчыкамі кіраўнік гуртка цэнтра творчасці Наталля Валянцінаўна Варонік.
Дзетвары не прыходзілася сумаваць на свяце. Прадстаўнікі школ, пазашкольных устаноў і дзіцячых садкоў гасцінна запрашалі на свае гульнявыя пляцоўкі, дзе ладзіліся конкурсы, эстафеты, праводзіліся інтэлектуальныя спаборніцтвы. Супрацоўнікі РАНС прыехалі на свята на пажарнай машыне і дэманстравалі дзецям магчымасці аварыйна-выратавальнай тэхнікі. І, канешне, якое свята без конкурсу малюнкаў на асфальце? На гэты раз яго праводзілі работнікі РДК. Прыгожыя мяккія цацкі атрымалі пераможцы Кірыл Колас, Карына Рудская і Аляксандра Куцэйка. Без падарунка не застаўся ніводны ўдзельнік конкурсу.
…Лета пачалося цудоўным святам. Няхай яно так і пройдзе: весела і радасна.
Ганна РУДСКАЯ. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
22 года подряд главным Дедом Морозом Щучина была женщина
Подробнее Двадцать два года подряд главным Дедом Морозом Щучина была… женщина! Нынче художественный руководитель районного Дома культуры Елена Ушкарь передала бразды правления праздником ...
Интересная Беларусь
Как бесплатно скачать покер и играть онлайн?
Подробнее Играть в покер на ПК максимально комфортно. Топовые онлайн-комнаты предлагают браузерную версию и компьютерный клиент. Специальное ПО максимально соответствует требованиям покеристов, позволяет


