“Міласэрнасць без межаў...”
Пад такім дэвізам прайшоў месячнік Чырвонага Крыжа
Адметнасць сёлетняга месячніка ў тым, што ладзіўся ён у юбілейны год для Беларускага Чырвонага Крыжа. 90-гадовы шлях прайшла гэтая грамадская арганізацыя. Першае ўпамінанне аб дзейнасці Таварыства Чырвонага Крыжа на тэрыторыі Беларусі прыходзіцца на 1866-1867 гады, калі Міністэрства ўнутраных спраў распаўсюдзіла цыркуляр аб стварэнні Таварыства апекавання над параненымі і хворымі воінамі ў ваенны час. А рашэнне аб стварэнні нацыянальнага Таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца СССР урад Беларусі прыняў 6 чэрвеня 1921 года.
Беларускі Чырвоны Крыж – грамадская арганізацыя, якая існуе за добраахвотныя ахвяраванні і дзейнічае ў адпаведнасці з асноватворнымі прынцыпамі Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, – аказвае дапамогу ахвярам узброеных канфліктаў і катастроф, адзінокім інвалідам і састарэлым, удзельнічае ў арганізацыі дапамогі насельніцтву ў экстрэмальных сітуацыях. З 1995 года Беларускі Чырвоны Крыж – член Міжнароднай Федэрацыі таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.
Дзейнасць арганізацыі праходзіць пад знакам гуманізму, дабравольнасці, справядлівасці. Гэтыя прынцыпы ўзяла за аснову і раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Якімі справамі і клопатамі жыве яна ў гэтыя дні, мы папрасілі расказаць старшыню раённай арганізацыі БелТЧК Валянціну Мікалаеўну Урсул.
– Завяршыўся месячнік садзеяння Чырвонаму Крыжу. Сёлета яго дэвіз – “Міласэрнасць без межаў...”. Гэта і стала для нас кіраўніцтвам да дзеяння. Актывісты арганізацыі стараліся прыцягнуць увагу кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, прадпрымальнікаў і ўвогуле грамадзян, моладзь да праблем адзінокіх састарэлых людзей, дзяцей-сірот, хворых дзетак, мнагадзетных сем’яў. Ім сёння неабходна дапамога і ўвага. У рамках месячніка сумесна з раённым аддзелам адукацыі, тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва мы правялі акцыю “Пачні дапамагаць вясной”, у ходзе якой валанцёрскія атрады школьнікаў і моладзі дапамаглі ветэранам вайны, адзінокім састарэлым людзям, інвалідам навесці парадак у кватэрах і на падворках, на магілах сваякоў.
Дапамогу адзінокім састарэлым жыхарам пастаянна аказвае служба міласэрнасці Чырвонага Крыжа. Медсястра Л.Р. Кавалёва вельмі ўдзячна валанцёрам З.П. Нагоравай, Л.І. Хула, Н.А. Шумік і іншым, якія апякаюць цяжка хворых людзей. Актывісты клуба “Апора”, што дзейнічае на базе раённай арганізацыі БелТЧК, разам з работнікамі службы сацыяльнага абслугоўвання, работнікамі цэнтра карэкцыйна-развіваючага абучэння і рэабілітацыі падрыхтавалі акцыю “Ласкавыя рукі” да Дня абароны дзяцей, падчас якой наведалі дзетак з адхіленнямі ў здароўі і ўручылі ім падарункі. У Дзень сям’і актывісты-чырванакрыжаўцы і работнікі сацыяльнай службы павіншавалі ў радзільным аддзяленні маладых мам і тых жанчын, хто імі хутка стане, уручылі падарункі для нованароджаных.
У выніку гуманітарных акцый “Дапамажы нам дапамагчы іншым” і “Плячо падтрымкі” была аказана дапамога ўразлівым катэгорыям насельніцтва – інвалідам, мнагадзетным сем’ям, дзеткам з адхіленнямі ў здароўі. Адзенне і абутак з гуманітарнага грузу са Швейцарыі і Ісландыі атрымалі 188 сямей. 22 мнагадзетныя сям’і атрымалі 20-кілаграмовыя прадуктовыя пасылкі з рэспубліканскага таварыства Чырвонага Крыжа. Акрамя таго, сродкі асабістай гігіены былі перададзены ў інфекцыйнае аддзяленне райбальніцы для дзяцей з мнагадзетных і нядобранадзейных сем’яў.
Актывісты Чырвонага Крыжа ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы юных інспектараў дарожнага руху да раённага агляду, у інфармацыйна-прафілактычных кампаніях. Сумесна з медработнікамі, валанцёрамі ТЦСАН і работнікамі культуры падрыхтавалі мерапрыемствы да Сусветнага дня без тытуню.
Хацелася б выказаць удзячнасць актывістам нашых “пярвічак” на раёне за добрую работу. Менавіта яны падказваюць адрасы людзей, якім вельмі патрэбна дапамога.
Наша арганізацыя існуе за кошт ахвяраванняў. Хочацца звярнуцца да кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўстаноў, да ўсіх жыхароў раёна. Не пакідайце без увагі людзей, якія апынуліся ў складаным становішчы. Ваша падтрымка, матэрыяльная і маральная, ім вельмі неабходна. Вашы ахвяраванні пойдуць на добрую справу.
Ала УЛАДЗІМІРАВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
22 года подряд главным Дедом Морозом Щучина была женщина
Подробнее Двадцать два года подряд главным Дедом Морозом Щучина была… женщина! Нынче художественный руководитель районного Дома культуры Елена Ушкарь передала бразды правления праздником ...
Интересная Беларусь
Как бесплатно скачать покер и играть онлайн?
Подробнее Играть в покер на ПК максимально комфортно. Топовые онлайн-комнаты предлагают браузерную версию и компьютерный клиент. Специальное ПО максимально соответствует требованиям покеристов, позволяет


