У Кальчунскай сярэдняй школе адбылася трэцяя міжнародная краязнаўчая гасцёўня «Сустрэчы ў лістападзе»

У сілу спецыфікі сваёй работы часта прыходзіцца наведваць рознага кшталту мерапрыемствы, якія ладзяцца ў раёне. Усе яны, не зважаючы на тэматыку, адрозныя адзін ад аднаго: падрыхтаваныя на высокім прафесійным узроўні і адчэпныя, пампезныя і сціплыя, дзеля галачкі альбо для ганаровых гасцей. Адны з іх тут жа забываюцца, іншыя абмяркоўваюцца і надоўга застаюцца ў памяці, бо нясуць патрэбную і карысную інфармацыю, дапамагаюць самаразвіццю.
У агромністай чарадзе семінараў, навуковых канферэнцый, імпрэзаў і выстаў вылучаецца міжнародная краязнаўчая гасцёўня “Сустрэчы ў лістападзе”, што стала ў Кальчунскай сярэдняй школе ўжо традыцыйнай. Мажліва, гэта толькі маё меркаванне, але ў кальчунскіх лістападаўскіх спатканнях столькі душэўнай дабрыні і шчырасці, што мерапрыемства не патрабуе нават рэкламы. Удзел у ім людзі прымаюць па закліку сэрца, а не па прымусу і не для таго, каб выказаць павагу арганізатару і ідэйнаму натхняльніку гасцёўні Таццяне Давідовіч. Тут няма выпадковых наведвальнікаў. Усіх удзельнікаў сустрэч, пачынаючы ад замежных ганаровых гасцей і заканчваючы мясцовымі жыхарамі, аб’ядноўвае гонар за чалавека, які пакінуў пасля сябе не толькі імя, але і вялікую спадчыну. Енджэй Снядэцкі – асветнік, біёлаг, хімік, урач, публіцыст. Ён аўтар першага ўніверсітэцкага падручніка па хіміі на польскай мове і грунтоўнага навуковага даследавання па тэорыі арганічных рэчываў. А яшчэ ён наш зямляк, які сваім імем і дзейнасцю з’яднаў палякаў, літоўцаў і беларусаў.
Палякі і літоўцы ў апошні дзень лістапада (народзіны вучонага) з вялікім задавальненнем наведваюць мясціны, дзе Снядэцкі правёў апошнія гады жыцця і дзе на мясцовых могілках знайшло супакаенне яго цела. Яны прыязджаюць, каб пачуць новыя звесткі пра жыццё і дзейнасць урача і філосафа, а таксама каб падзяліцца сваімі даследаваннямі пра выбітную асобу канца васямнаццатага – пачатку дзевятнаццатага стагоддзя і сустрэцца са сваімі беларускімі сябрамі.
Традыцыйна міжнародная краязнаўчая гасцёўня распачынаецца святой імшой ў Гародніцкай капліцы, якую служыць ксёндз пробашч касцёла Святога Міхаіла Архангела Ян Пузына. У гэтым годзе на богаслужэнні быў асвечаны наноў абраз Маці Божай Гародніцкай. Пасля рэстаўрацыйных работ, якія правялі пазалотчыкі са сталіцы Мікалай і Багдана Лёля, святыня стала яшчэ больш узнёслай. У якасці мецэнатаў выступілі мясцовыя парафіяне, высакародны ўчынак якіх па сённяшніх мерках дарагога каштуе. Сур’ёзны грашовы ўнёсак месцічаў дазволіў аздобіць ікону акладам з сусальнага золата, ад чаго яна разліла свой цудатворны бляск па ўсёй капліцы і стала сапраўдным падарункам не толькі мясцовым людзям, але і юбіляру Снядэцкаму.

Пасля службы ўдзельнікі святой імшы накіраваліся да магілы вучонага, каб да пастамента адноўленага пазалетась надгроб’я пакласці кветкі і запаліць лампадкі.
Перад пачаткам пленарнага пасяджэння госці наведалі школьны гісторыка-краязнаўчы музей, каб разам з вучнямі-экскурсаводамі дакрануцца ў чарговы раз да нашай багатай спадчыны. А затым у актавай зале, на канферэнцыі, прысвечанай 245-годдзю з дня нараджэння Снядэцкага, з вялікай цікавасцю ўсе слухалі змястоўныя паведамленні заяўленых у пасяджэнні навукоўцаў.
У прывітальным слове падчас адкрыцця лістападаўскіх сустрэч старшыня райвыканкама Міраслаў Сарасек адзначыў, што рухацца наперад нельга, не ведаючы сваіх каранёў.
-Сёння дзякуючы такім вось мерапрыемствам, - падкрэсліў кіраўнік раёна, - мы маем унікальную магчымасць пазнаць сваю гісторыю, расшырыць кругагляд і пераадолець тэрытарыяльныя межы, каб разам ісці далей, будаваць будучыню, абапіраючыся на традыцыі і вопыт слаўных продкаў.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Кучынская назвала Кальчунскую школу культурна-асветніцкім цэнтрам. З меркаваннем дэпутата нельга не пагадзіцца, бо тая работа, што праводзіцца кіраўніком школьнага музея Таццянай Давідовіч і яе выхаванцамі, заслугоўвае ўвагі на самым высокім узроўні і аб’ядноўвае вакол асобы Снядэцкага вучоных розных краін.
Пацвярджэннем таму сталі выступленні доктара біялагічных навук, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Андрэя Майсяёнка, які зрабіў акцэнт на Снядэцкім-урачы, які быў актыўным чалавекам у лекарскай справе і адукацыі мясцовых жыхароў. Яго вялікая заслуга ў тым, што ён не толькі лячыў, але і вёў шырокую прафілактычную работу, чаго не стае сённяшнім эскулапам. Прафесар інстытута эксперыментальнай біялогіі імя М. Ненцкага Польскай акадэміі навук, сакратар польскага біяхімічнага таварыства Павел Паморскі падрыхтаваў паведамленне аб Енджэі Снядэцкім як заснавальніку клінічнай медыцыны. А вось навучэнка 5 курса гістарычнага факультэта БДУ Вольга Навагонская, яна ж выпускніца Кальчунскай школы і былая актыўная наведвальніца гуртка “Сябры музейнай справы”, падзялілася разважаннямі аб тым, як яна зацікавілася дзейнасцю навукоўца. Дарэчы, зацікаўленасць гэта зараз выражаецца ў напісанні дыпломнай працы пра свайго слаўнага земляка.
Краязнавец, даследчык і паэт Васіль Юрша пазнаёміў з цікавымі звесткамі пра гербы шляхецкіх родаў Ашмянскага павета і сваім захапленнем генеалогіяй, дзе знайшлося месца і даследаванням пра род Снядэцкіх. Тэму гэту прадоўжыў дырэктар Яшунскай школы імя Міхала Балінскага Казімеж Карпіч, які падрабязна, можна сказаць, па паліцах расклаў звесткі пра Балінскіх-Снядэцкіх ажно да сённяшніх дзён.

Аб ходзе работ па аднаўленні абраза Маці Божай Гародніцкай зрабіў паведамленне ксёндз пробашч Ян Пузына.
Лістападаўскія кальчунскія сустрэчы традыцыйна праводзяцца з удзелам устаноў адукацыі Польшчы і Літвы, з якімі Кальчунскай СШ год назад былі падпісаны дамовы аб супрацоўніцтве. Вучні і настаўнікі дзвюх польскіх гімназій з горада Жнін, дзе нарадзіўся вучоны, а таксама Яшунскай школы, дзе жылі родныя Снядэцкага: дачка з мужам і брат Ян – таксама прыехалі не з пустымі рукамі. На гэты раз вучні падрыхтавалі гістарычныя мініяцюры-прадстаўленні культурна-гістарычных аб’ектаў і знакамітых асоб сваіх краін. Польскія школьнікі расказалі аб выбітных асобах - Яне Каханоўскім і Іпаліце Цэгельскім, літоўскія – пра могілкі ў Яшунах, на якіх пахавана радня Енджэя Снядэцкага. Кальчунскія вучні падрыхтавалі прэзентацыю аб славутасці нашага горада, якая пад цяжарам гадоў, на жаль, дажывае свой век – Францысканскім касцёле.
У міжнароднай краязнаўчай гасцёўні прынялі ўдзел прадстаўнікі Шальчынінскага самакіравання Генрых Данулевіч і Станіслаў Бернатовіч. Сваё ўражанне ад чарговага наведвання Ашмяншчыны выказаў аўтар польскамоўнага сайта “Ашмяншчына” Міхал Буткевіч з г. Быдгошч Рэспублікі Польшча.
На міжнароднай навуковай гасцёўні было шмат падарункаў. Наталля Кучынская падарыла Ашмянскаму краязнаўчаму музею выданне 1898 года – “Гістарычныя нарысы” В.Шышкова. Васіль Юрша перадаў калекцыю гербаў Ашмянскай шляхты Кальчунскай школе. Таццяна Давідовіч у памяць аб традыцыйных лістападаўскіх сустрэчах на кальчунскай зямлі разам з дырэктарам школы Антонам Шмукстам уручыла дыпломы і сувеніры ў выглядзе вытанчаных кляновых лістоў, адарваных ад восеньскай бацькоўскай галінкі, усім удзельнікам мерапрыемства.
Падчас імпрэзы хтосьці з гасцей выказаў меркаванне: “Наша дзяржава будзе такой, якімі мы выхаваем сваіх вучняў”. Калі мы будзем выхоўваць нашых дзяцей менавіта на такіх мерапрыемствах, як “Сустрэчы ў лістападзе”, можна з упэўненасцю сцвярджаць, што краіна наша будзе моцнай і квітнеючай.
Аліна САНЮК
Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ошмян
В Ошмянском райисполкоме сменится руководитель
Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 26 декабря рассмотрел кадровые вопросы. Как сообщает пресс-служба президента, Александр Лукашенко дал согласие
Раскопки закончены. Что происходит близ Гольшанского замка на Ошмянщине, где был разбит древний могильник
Хотите узнать больше? Около Гольшанского замка, где полторы недели назад строители повредили грунтовый могильник XIV века, продолжаются работы по благоустройству.
Что говорят здешние власти о разбитом могильнике в Гольшанах Ошмянского района
Хотите узнать больше? В результате земляных работ около Гольшанского замка был серьезно, а в некоторых местах полностью поврежден грунтовый могильник XIV века. Сейчас
Близ Гольшанского замка в Ошмянском районе строители разбили могильник XIV века. Археологи бьют тревогу
Хотите узнать больше? В начале декабря строители начали приступать к благоустройству территории около Гольшанского замка. Однако в результате земляных работ был серьезно,
Погиб в ДТП, обжаловал приговор и получил срок, москвич снял клип в Молодечно. Итоги недели
Хотите узнать больше? Вот и пришел реальный холод. Но еще обещают небольшое потепление на следующей неделе. А пока посмотрим, чем запомнилась уходящая. Кто прошел в
Под Сморгонью бесправник на Peugeot влетел во встречную фуру: мужчина погиб, его жена в реанимации
Хотите узнать больше? Авария произошла 16 ноября, в 22.30, на 184-м километре трассы Р63 Борисов - Вилейка - Сморгонь - Ошмяны.
В Ошмянах двое вымогали у знакомого деньги и даже угрожали его матери. Тот не стерпел - и пошел в органы
Хотите узнать больше? Опасаясь за себя и близких, в ноябре этого года потерпевший передал мужчинам часть требуемого. А потом заявил в милицию.
Жителям частного сектора в Ошмянах бесплатно выдают контейнеры для раздельного сбора мусора
Хотите узнать больше? Один предназначен для бытовых отходов, другой - для вторичных ресурсов (пластик, стекло и бумага).
Объявления
Чистка ремонт копка углубление колодца
0 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Теплица стальная «Агросила» 20х20.40x20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим дома, бани по каркасной технологи...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Овощевод (Заплатим за ваше обучение)
1 600 бел.руб.
09:25, 31.08.2021Слесарь (Мостовые конструкции Чехов)
3 000 бел.руб.
15:29, 30.08.2021Об Ошмянах
Интересная Беларусь
Малыя рэкi – вялiкiя праблемы. Гутарка журналіста Уладзіміра Скрабатуна з эколагам Алегам Лысёнкам
Подробнее Якой мы бачым будучыню Беларусі? Якую краіну пакінем нашым дзецям і ўнукам? Каб зазірнуць у будучыню, трэба ведаць і сённяшнюю рэчаіснаць. Будучыня краіны робіцца сёння. Ці здавальняе нас стан


