Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Унікальныя лялькі з Ліды: глядзіце на гэта цуда на выставе ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры

Унікальныя лялькі з Ліды: глядзіце на гэта цуда на выставе ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры

У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры днямі адкрылася выстава “Лялька як мастацтва”, наведвальнікі якой былі прыемна здзіўлены. Аснову экспазіцыі склалі некалькі дзясяткаў лялек – абрадавых, абярэгавых, гульнявых, а таксама сучасных – тэкстыльных і аўтарскіх. Пералічваць можна доўга, але лепш убачыць усё сваімі вачыма.
Так і зрабіла, завітаўшы на выставу падчас яе адкрыцця. Сярод наведвальнікаў у асноўным школьнікі і іх настаўнікі: інфармацыі аб беларускай абрадавай ляльцы сёння няшмат, а тут яе – цэлая скарбніца.
Гэтую выставу арганізавала мая калега – малодшы навуковы супрацоўнік Марына Савіцкая, – расказвае метадыст аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Ірына Дыдышка. – У зале прадстаўлены народныя і фальклорныя лялькі, якія прывезла ў Ліду член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, кіраўнік праекта «Папараць-кветка» па захаванні і вывучэнні традыцыйнай культурнай спадчыны беларусаў у частцы фальклорнай і шытай абрадавай і гульнявой лялькі Таццяна Трушына. Выстава пабывала ў розных рэгіёнах Беларусі, атрымала шмат добрых водгукаў. Гэта найперш гаворыць аб тым, што зацікаўленасць гісторыяй беларускай абрадавай лялькі ў апошні час узрасла як у навуковым асяроддзі, так і сярод аматараў, насельніцтва.
Унікальныя лялькі з Ліды: глядзіце на гэта цуда на выставе ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры


Як вядома, гісторыя лялькі пачынаецца ў глыбокай старажытнасці. Яна служыла абрадавым сімвалам, надзялялася магічнай сілай. І толькі з цягам часу ператварылася ў дзіцячую цацку: простую, немудрагелістую, але такую доўгачаканую, зробленую рукамі любімай матулі.
У далёкім мінулым з дапамогай лялек навучалі дзяцей працоўным навыкам, перадавалі назапашаны жыццёвы вопыт, – расказвае Ірына. – Лялька з'яўлялася своеасаблівым спосабам пазнання жыцця: у працэсе гульні дзіця далучалася да культуры свайго народа. А рабіліся яны рукамі матуль з простых рэчаў: саломы, драўляных лыжак, вяровачак, тасёмак, кавалкаў ношанага адзення. Таму і лялькі атрымліваліся не толькі мяккімі і цёплымі навобмацак, але і напоўненымі любоўю.
Наведвальнікі з цікавасцю разглядалі незвычайныя экспанаты, фатаграфаваліся, бо такія ў сучасным жыцці наўрад ці сустрэнеш. З асаблівым энтузіязмам была ўспрынята ідэя зрабіць ляльку-абярэг сваімі рукамі. У выніку аказалася, што гэта нескладана і надзвычай цікава.
Унікальныя лялькі з Ліды: глядзіце на гэта цуда на выставе ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры
Унікальныя лялькі з Ліды: глядзіце на гэта цуда на выставе ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры

Пры вырабе лялькі я не карысталася ні нажніцамі, ні іголкай, – расказвае адна з прысутных дзяўчынак. – Кавалачкі тканіны я злучала паміж сабой вузялкамі і ніткамі. Спачатку не атрымлівалася так, як хацелася, але потым налаўчылася. Цяпер у маім пакоі будзе хоць і не магічны, але зроблены сваімі рукамі абярэг.
Асобны раздзел экспазіцыі – гэта работы сучасных майстроў, якія займаюцца стварэннем аўтарскіх лялек. Усе персанажы – характэрныя героі, апранутыя ў адзенне з элементамі вышыўкі і ткацтва таго ці іншага строю. У знешнім выглядзе некаторых пазнавала знакамітых людзей, напрыклад легенду беларускай музыкі Уладзіміра Мулявіна (хаця, можа, гэта і не так), у другіх – персанажаў беларускага фальклору. Час прайшоў непрыкметна. Для сябе адзначыла: было відовішчна і вельмі цікава.
Унікальныя лялькі з Ліды: глядзіце на гэта цуда на выставе ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры
Унікальныя лялькі з Ліды: глядзіце на гэта цуда на выставе ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Лиды

Помните госфлаг на Лидском замке? Белорусы волновались за стену - райисполком им ответил

Хотите узнать больше? 14 октября Лидский райисполком прислал ответ на соответствующее письменное обращение граждан.

В «Евроопте» в Лиде устроят «черную пятницу» со скидками до 60%

Хотите узнать больше? В лидском гипермаркете «Евроопт» 25 и 26 сентября пройдет масштабная распродажа «Пятница и суббота черных цен». Продукты питания, бытовая химия и

В Гродно и Лиде горячую воду начнут отключать позже. Смотрите, как изменился график

Хотите узнать больше? Запланированные на май ремонтные и профилактические работы на теплосетях переносятся на август.

Убили и расчленили: двое мужчин в Лидском районе закопали тело женщины в мелиоративном канале

Хотите узнать больше? Иллюстративное фото Двое собутыльников в Лидском районе убили женщину и расчленили тело, сообщили на совместном брифинге милиции, следователей и

Днем - в саду, вечером - за инструментами. Четырехлетнего белоруса заметил барабанщик Майкла Джексона

Хотите узнать больше? На день у четырехлетнего Ильи Барило расписание, как у многих детей его возраста: позавтракать, сходить в детский сад и вдоволь наиграться с

Поднять «из руин и пепла». Как правительство собирается спасать депрессивные районы Гродненщины

Хотите узнать больше? Недавно Совмин утвердил План развития отдельных регионов, отстающих по уровню социально-экономического развития. Исходя из документа, трем районам в

«Вышли из бани жарить шашлык - и повалил дым». В Лидском районе полностью сгорела агроусадьба

Хотите узнать больше? О возгорании спасателям сообщили отдыхающие, которые арендовали здесь домик и баню.