Выкладчык — студэнту гомельскай ВНУ: “ Мы поддерживаем деятелей власти, поэтому не могли бы вы не говорить на белорусском в университете?”
Яўген Кавалёў — студэнт першага курса Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту, спецыяльнасць — «Мытная справа». Ён з тых нешматлікіх гамельчан, якія размаўляюць на беларускай мове. І таксама ён з тых, хто сутыкаецца з праблемай неўжывання мовы.
Бо тое, што ў Мінску лічыцца нармальным, у адной з гомельскіх ВНУ выклікае здзіўленне і непрыязнасць, а многія выкладчыкі папросту не разумеюць беларускай мовы. Якое яно, беларускамоў'е па-гомельску?
— Чаму ты вырашыў перайсці на беларускую мову?
— Я цікавіцца мовай пачаў прыкладна ў 2012 годзе, калі мы ездзілі на Украіну, дзе рабілі сплаў по рацэ Чырвоны Данец: я і мая маці — беларусы, а астатнія былі ўкраінцы. І яны пачалі казаць, што ў беларусаў мовы ніякай няма, у нас гэта нешта сярэдняе паміж рускай і ўкраінскай мовамі. Я спачатку не звярнуў увагі, але ж калі вярнуўся дадому – падумаў ды вырашыў — чаму не? Ну і зразумеў: калі-небудзь пачну актыўна размаўляць. Па-крышачку вывучаў словы, потым пачаў выкарыстоўваць іх. Літаральна аднойчы праснуўся і вырашыў — сёння я буду размаўляць па-беларуску. Нажаль, у Гомеле амаль ніхто не выкарыстоўвае і нешмат хто разумее беларускую мову. Мабыць, з-за таго, што гістарычна наш горад у розныя перыяды належыў Расіі...
— Цяжка было пачынаць?
— Спачатку было цяжка: мазгі такія, што яны пачынаюць перакладаць, і толькі потым ты гаворыш. Але калі пачынаеш думаць па-беларуску — размаўляць ужо не складана. Потым я нават стварыў суполку ва «ЎКантакце», прысвечаную беларускай мове. Калі мы пачыналі, матэрыялу было шмат, мы добра працавалі — па некалькі пастоў за дзень. Зараз ужо цяжка прыдумаць нешта новае...
— Як аднесліся сябры да таго,што ты перайшоў на родную мову?
— Некаторыя сябры нават ня заўважылі (смяецца). Некаторыя былі супраць, гаварылі, што беларуская мова — дрэнная мова, я не звяртаў увагi на гэта, нават не адказваў ім.
— Былі якія-небудзь праблемы, звязаныя з выкарыстаннем мовы?
— Ва ўніверсітэце. Калі я прыйшоў, нам раздалі анкеты, якія трэба было запоўніць — мае захапленні, кім працуюць бацькі і гэтак далей. Я пачаў думаць, на якой мове запаўняць, і пазваў аднаго з настаўнікаў, каб спытаць. Пытанне маё было на беларускай мове. На мяне так паглядзелі — непрыемна было бачыць гэты погляд — і кінулі мне: «Заполняйте, чтоб НАМ было понятно». На парах немагчыма было адказваць па-беларуску, выкладчыкі адразу гаварылі: «Отвечай так, как я диктовал». Прасілі — я вымушаны быў выкарыстоўваць рускую мову, каб не сапсаваць адносіны з выкладчыкамі, якім я здаю іспыты. Куратар казала: «Мы поддерживаем деятелей власти. А как нам известно, власть мало что делает, чтобы национальный язык широко использовался, поэтому не могли бы вы говорить в университете только на русском?». Хутчэй за ўсё, я вымушаны гаварыць на рускай мове з-за палітычных поглядаў настаўнікаў. А магчыма, гэта таму, што мытнікі звязаны з урадам, які размаўляе па-руску, хоць у нас у краіне дзве дзяржаўных мовы.
— У чым яшчэ праяўляецца негатыў да беларускай мовы?
— На катэдрах, дзе вывучаюцца руская і беларуская мовы, нават тое, што вывучаецца по прадмету «Беларуская мова», напісана па-руску.
— Як БелДУТ адзначаў Дзень роднай мовы?
— Ніяк. У маём універсітэце родная мова — руская, таму там нават ніхто не ведаў аб гэтым дні. Калі б я не прыйшоў і не казаў — ніхто б нават не даведаўся. Атрымоўваецца, што, калі Беларусь адзначае Дзень роднай мовы, у нас пра яго нават не ведаюць...
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Гомеля
В Гомеле снова продлили вечера трезвости
Хотите узнать больше? В Гомеле вечера трезвости снова продлили. Правда, пока только на один день. Об этом сообщили в Гомельском горисполкоме. Начиная с 11 августа, в
Гомельчанки пришли на площадь Ленина, чтобы зачитать свое обращение к властям — стрим
Хотите узнать больше? Сегодня гомельчанки пришли на площадь Ленина, чтобы зачитать обращение, адресованное губернатору, мэру и прокурору. Они требуют прекратить
Гомельчанин обратился в МВД — требует задержать Ермошину и Лукашенко
Хотите узнать больше? Гомельский активист требует МВД задержать Лидию Ермошину, Александра Лукашенко и возбудить уголовные дела. Гомельчанин рассказал, что пытался
Яркое событие - фестиваль красок ColorFest пройдет 18 июля в Гомеле
Хотите узнать больше? Поспеши. Совсем скоро. 18 июля в Гомеле пройдет фестиваль красок ColorFest – один из самых популярных фестивалей на открытом воздухе, пройдет он в
В Гомеле возбуждено дело о мошенничестве в сфере купли-продажи криптовалюты
Хотите узнать больше? По данным следствия, 28-летний житель Гомеля познакомился с 34-летним жителем России на интернет-форуме по приобретению криптовалют.
А вы не попадались на уловку мебельного мошенника? В Гомеле следователи устанавливают потерпевших
Хотите узнать больше? В Гомеле расследуется уголовное дело о мошенничестве, совершенном в особо крупном размере, в отношении 45-летнего индивидуального предпринимателя
Следователи проводят проверку по факту смерти 15-летней жительницы Гомельского района
Хотите узнать больше? Гомельский районный отдел Следственного комитета проводит проверку по факту смерти 15-летней жительницы Гомельского района, сообщила корреспонденту
Инфо
Расписание- Троллейбусы
- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Пригородные дизеля
- Междугородные автобусы
- Пассажирские поезда
- Международные автобусы
- Карта Гомеля
- Карта Костюковки
- Карта Гомельского района
- Карта-схема движения городского транспорта Гомеля
DoctorRoof Кровельные работы
- Телефон: (029) 923-10-80; (029) 230-75-74
- Адрес: Гомель, ул.Кирова 130
- Время работы: 8:00-20:00
Объявления
О Гомеле
Для чего закрывают и открывают гомельские мосты?
Подробнее С недавнего времени прогуливающаяся в центральном парке публика обратила внимание – над пешеходным мостом через Сож, что по улице Баумана, в очередной раз появилась строгая надпись: "Проход ...
Интересная Беларусь
Бизнесмен: Если ты с местными чиновниками не дружен, то к тебе сразу приходят санстанция и МЧС
Подробнее Александр Малашко объяснил, почему белорусы не спешат выкупать здания за одну базовую величину.
