Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Герард

Герард

Чарнобыль ударыў балюча не толькі па жыццях і здароўі беларусаў. Несалодка прыйшлося і пабудовам, якія апынуліся ў зоне адчужэння. Менавіта сярод пакінутых і занядбаных будынкаў сустракаюцца і гістарычныя помнікі, і некалі самавітыя сядзібы, і старадаўнія маёнткі, у якіх жылі вядомыя людзі.

Адным з такіх месцаў лічыцца палац Герарда, які знаходзіцца ў вёсцы Дзям’янкі нашага раёна (на здымку). Людзі пачалі пакідаць паселішча ў канцы 80-х гадоў ХХ века, і з таго часу будынак паступова руйнуецца.

Па словах дырэктара раённага краязнаўчага музея Аляксандра Агеева, вёска перайшла ў валоданне Мікалая Герарда ў 1876 годзе. Гэты чалавек быў даволі вядомай асобай у Расійскай імперыі: з’яўляўся сусветным суддзёй Пецярбурга, старэйшым старшынёй Варшаўскай судовай палаты, а таксама членам Дзяржаўнага Савета. У перыяд з 1905 года па 1908 год ён займаў пасаду генерал-губернатара Фінляндыі. У канцы ХIХ века Герард вырашыў пабудаваць сабе сядзібу і разбіць вакол яе ўтульны парк. Будынак быў выкананы з выкарыстаннем элементаў псеўдарускага стылю, вежу ўпрыгожвалі зубцы, а аздабленне вокнаў, сцен і кутоў нагадвала старажытнарускае дойлідства. Парк вакол сядзібы месціўся на двух ярусах, якія злучаліся лесвіцай. Да гэтага часу там захаваліся шматлікія незвычайныя дрэвы, якія не характэрны для Беларусі: каласістая ірга, чорная сасна, горкі каштан і іншыя.

Пасля рэвалюцыі 1917 года сядзіба была ператворана ў дзіцячы дом, у часы СССР тут знаходзілася спецшкола, а ўлетку палац служыў піянерскім лагерам. Як высветлілася, сядзіба Герарда мае і сваю сумную легенду. Кажуць, што ў часы Першай сусветнай вайны ў доме размяшчаўся полк рускіх войскаў. Паміж адным з афіцэраў і дачкой генерал-губернатара Рытай завязаліся адносіны, аднак хутка полк пайшоў на фронт. Нікога не абвясціўшы аб сваім намеры, дзяўчына адправілася ўслед за сваім каханым. Але такі ўчынак вельмі раззлаваў бацьку, і ён загадаў тэрмінова вярнуць дачку дадому. Рыта так і не змагла пагадзіцца з гэтым: аднойчы позна ўвечары яна прыйшла да ракі Іпуць, прысела на дубовы корч і застрэлілася з бацькоўскага пісталета. Пахавалі няшчасную ў фамільным склепе недалёка ад маёнтка. Далей легенда сведчыла аб тым, што пасля рэвалюцыі трое маладых людзей узламалі магілу. Адзін з іх адразу ж памёр на месцы, другі пражыў яшчэ некаторы час, але таксама скора пайшоў на той свет, а трэці страціў розум. Па словах мясцовых жыхароў, доўгі час у вёсцы потым можна было назіраць прывід дачкі Герарда, якім пужалі непаслухмяных дзяцей.

З 2010 года вышэйназванае месца было прызнана міжнародным і нацыянальным здабыткам.

Па ініцыятыве раённага камітэта грамадскага аб’яднання БРСМ 5 лістапада 2011 года ў вёсцы Дзям’янкі на тым самым месцы, дзе знаходзіцца сядзіба Мікалая Герарда, прайшла акцыя пад назвай “Займіся карыснай справай”. У ёй прынялі ўдзел актывісты ГА БРСМ М. Давыдзенка, С. Ліпянкоў, С. Халшчанкоў, М. Шаўцоў, В. Бардоўскі, У. Случанкоў, Д. Уладзіміраў, С. Веркін, Д. Фроня, Д. Бруянкоў, А. Цяленчанка, В. Шэліпаха, а таксама супрацоўнікі Добрушскага РАУС, РАНС і штат работнікаў Добрушскага выканаўчага камітэта. Непасрэдны ўдзел у навядзенні парадку на тэрыторыі былой сядзібы Герарда прыняў першы сакратар Добрушскага РК ГА БРСМ Вячаслаў Сцяпанаў. Вакол будынка прыбралі смецце, спілавалі старыя дрэвы, выдалілі лішнія пасадкі. Акцыя атрымала вялікі рэзананс у раёне. На адрас Добрушскага РК БРСМ паступіла падзяка ад раённага выканаўчага камітэта.

Здаецца, зноў людзі паспрабавалі ўдыхнуць жыццё ў гэты велічны будынак, які стварае ўражанне магутнай непарушнай груды. У тоўстых сценах палаца віднеюцца дзіркі. Аконныя праёмы закладзены цэглай, таму ў залах і калідорах поўны змрок. Лесвіца паўразбураная.

…І хто ведае, можа сапраўды, калі на тэрыторыі сядзібы ціха і вакол нікога – па разбураным мосціку бяжыць неспакойная Рыта, спускаецца з кручы да берага Іпуці, гукае свайго каханага… Гэта легенда. Але веліч і прыгажосць сядзібы Герардаў даюць нам магчымасць уявіць жыццё людзей, якія хадзілі па мудрагелістай каванай лесвіцы, па мастку, ад якога засталася толькі каменная аснова, па насціле з жоўтага прэлага лісця ўвосень.

Навядзенне парадку на такіх аб’ектах – справа добрая. Калі аб гэтым будзем памятаць мы, то і для нашых дзяцей застанецца нешта з даўніны…

Таццяна Прэжына

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться
  1. adasko adasko 23 июль 2013, 05:12 !
    0
    very good spasiba

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Добруша

Добрушские милиционеры пресекли незаконную перевозку свыше полтонны спиртосодержащей жидкости

Хотите узнать больше? 23 апреля сотрудники взвода ОТРЗ и ОГАИ Добрушского РОВД задержали автомобиль «Тойота Камри». Управлял иномаркой 48-летний мужчина. В ходе осмотра

Как сеют царицу полей в Добрушском районе

Хотите узнать больше? Как и многие хозяйства области, КСУП «Оборона» делает особую ставку на кукурузу. Емкости для семян почти пусты. «Наполним, и снова в путь», – говорит

В Мозырском районе сеют царицу полей

Хотите узнать больше? Сев кукурузы ведется в совхозе-комбинате "Заря" Мозырского района. В хозяйстве этой культурой уже засеяно около 40% отведенных площадей. Зерновой

Сёння 85 гадоў з дня выхаду ў свет першага нумара добрушскай раённай газеты

Хотите узнать больше? Першапачаткова «Сталінец», потым «Ленінскі шлях», «Зара камунізма», «Ленінец» – столькі пераўтва­рэнняў перажыло выданне, пакуль не набыло сучасную

Неосторожное обращение с огнем привело к пожару

Хотите узнать больше? 15.03.2020 в 09-08 поступило сообщение о пожаре сарая в д. Антоновка Добрушского района по ул. Лесной. В результате пожара уничтожены кровля

В Добруше и Лоеве прошла акция «Во славу общей Победы!»

Хотите узнать больше? В двух райцентрах сегодня проходят торжественные мероприятия, посвященные дню города и освобождению населенных пунктов от немецко-фашистских

В Добрушском районе водитель легковушки погиб после столкновения с грузовиком

Хотите узнать больше? ДТП произошло вчера в первой половине дня около деревни Жгуно-Буда. Столкнулись легковушка и грузовик. Погибший в первом автомобиле водитель оказался

В Добрушском районе задержан перевозчик 15 тонн лома черного металла

Хотите узнать больше? Сотрудники взвода по охране территорий радиационного загрязнения Добрушского РОВД совместно с коллегами из ИДН и ОГАИ проводили мероприятия по