Добрушский райагросервис выходит из кризиса
У савецкія часы ААТ “Добрушскі райаграсэрвіс” з’яўлялася флагманам вытворчасці раёна. Добрыя ўмовы працы, заробкі прыцягвалі на прадпрыемства лепшых спецыялістаў. Усё скончылася амаль адначасова з развалам Савецкага Саюза. Напрацаваныя дзесяцігоддзямі сувязі і заказы – усё пайшло пад адхон.Cказаць, што сёння прадпрыемства перажывае эканамічны ўзлёт, будзе не зусім дакладна, як і замоўчванне першых станоўчых вынікаў. Людзі ўбачылі нарэшце маленькі прамень святла ў канцы тунэля.
Кіраўніцтва прадпрыемства ўважліва прааналізавала папярэднюю гаспадарчую дзейнасць, вызначыла стратныя месцы, распрацавала стратэгію вытворчасці.
Па словах дырэктара ААТ “Добрушскі райаграсэрвіс” М.М.Маскаленкі, работу пачалі з апарату ўпраўлення. Пасля яго скарачэння прыйшло дванаццаць спецыялістаў (слесары, токары, газаэлектразваршчыкі), прыйшлі пад канкрэтныя заказы і дамовы, якія заключыла прадпрыемства.
У канцы мінулага года Міністэрства сельскай гаспадаркі праз рэспубліканскае аб’яднанне “Белаграсэрвіс” аб’явіла конкурс на лепшыя ўзоры сельгастэхнікі, у якім прыняла ўдзел ААТ “Добрушскі райаграсэрвіс”. Разам са сваімі сумежнікамі (ААТ “Бабруйскаграмаш”, рэспубліканскім навукова-практычным цэнтрам, ААТ “Гомельагракамплект”, ЗАТ “Славянская тэхналогія”) прынялі ўдзел у некаторых выстаўленых лотах і перамаглі.
Атрыманы заказ на выраб кантэйнеравоза садовага К-10 коштам 46 мільёнаў рублёў. Для яго вытворчасці прадпрыемства набывае толькі 20 працэнтаў камплектуючых, астатнія – 80 – вырабляе ва ўласных майстэрнях. Неўзабаве 10 кантэйнеравозаў будуць адпраўлены ў сельгаспрадпрыемствы краіны.
Кіпіць работа вакол глебаапрацоўчага агрэгата АДУ-6АКД. Яго кошт складае 214 мільёнаў рублёў. У час выпрабаванняў агрэгат паказаў высокую якасць апрацоўкі глебы і эканамічнасць у параўнанні з замежнымі аналагамі.
Майстэрні прадпрыемства ачышчаны ад металалому, які неўзабаве будзе здадзены. Электрычныя дугі электразваркі, грукат металу напаўняюць цэхі прадпрыемства індустрыяльнай мелодыяй аднаўлення.
Мікалай Мікалаевіч Маскаленка асцярожна агучвае планы на будучыню, звяртаючы ўвагу на здаровы аптымізм падначаленых. Але лепш за усялякія словы гавораць сухія лічбы вынікаў фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства.
Згодна з імі, выручка ад рэалізацыі павялічылася ў параўнанні з мінулым годам на 288 мільёнаў рублёў, прыбытак – на 66 мільёнаў. Рэнтабельнасць продажу склала 6,9 мільёна, замест адмоўных 18,5 у мінулым годзе. Чысты прыбытак у першым квартале склаў 69 мільёнаў рублёў замест 21 у мінулым. Але самае галоўнае тое, што сярэдні заробак павялічыўся ў два разы і складае зараз 812 тысяч рублёў. – А гэта значыць, – гаворыць Мікалай Мікалаевіч, – што мы ўзялі правільны курс. Асабіста я, – працягвае кіраўнік, – гляджу ў будучыню прадпрыемства з верай у лепшае.
Леанід ДУБОЎСКІ Фота аўтара
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Добруша
Добрушские милиционеры пресекли незаконную перевозку свыше полтонны спиртосодержащей жидкости
Хотите узнать больше? 23 апреля сотрудники взвода ОТРЗ и ОГАИ Добрушского РОВД задержали автомобиль «Тойота Камри». Управлял иномаркой 48-летний мужчина. В ходе осмотра
Как сеют царицу полей в Добрушском районе
Хотите узнать больше? Как и многие хозяйства области, КСУП «Оборона» делает особую ставку на кукурузу. Емкости для семян почти пусты. «Наполним, и снова в путь», – говорит
В Мозырском районе сеют царицу полей
Хотите узнать больше? Сев кукурузы ведется в совхозе-комбинате "Заря" Мозырского района. В хозяйстве этой культурой уже засеяно около 40% отведенных площадей. Зерновой
Сёння 85 гадоў з дня выхаду ў свет першага нумара добрушскай раённай газеты
Хотите узнать больше? Першапачаткова «Сталінец», потым «Ленінскі шлях», «Зара камунізма», «Ленінец» – столькі пераўтварэнняў перажыло выданне, пакуль не набыло сучасную
Неосторожное обращение с огнем привело к пожару
Хотите узнать больше? 15.03.2020 в 09-08 поступило сообщение о пожаре сарая в д. Антоновка Добрушского района по ул. Лесной. В результате пожара уничтожены кровля
В Добруше и Лоеве прошла акция «Во славу общей Победы!»
Хотите узнать больше? В двух райцентрах сегодня проходят торжественные мероприятия, посвященные дню города и освобождению населенных пунктов от немецко-фашистских
В Добрушском районе водитель легковушки погиб после столкновения с грузовиком
Хотите узнать больше? ДТП произошло вчера в первой половине дня около деревни Жгуно-Буда. Столкнулись легковушка и грузовик. Погибший в первом автомобиле водитель оказался
В Добрушском районе задержан перевозчик 15 тонн лома черного металла
Хотите узнать больше? Сотрудники взвода по охране территорий радиационного загрязнения Добрушского РОВД совместно с коллегами из ИДН и ОГАИ проводили мероприятия по
Объявления в Добруше
Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
12:23, 22.07.2022Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
12:56, 03.03.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
12:56, 03.03.2022Разнорабочий
0 бел.руб.
12:56, 03.03.2022Каменщик
3 500 бел.руб.
12:56, 03.03.2022О Добруше
Под Паскевичем и Стульгинским: как появилась добрушская бумага
Подробнее В сентябре белорусские учителя, школьники и студенты вновь открыли учебники и тетради. И в этой связи « Ежедневник » решил вспомнить, как зарождалась в Беларуси бумажная отрасль. Сила
Интересная Беларусь
Ветэраны паўстаньня 1863-1864 гг. Фота
Подробнее Унікальныя фотаздымкі паўстанцаў 1863-64 гг. зробленыя ў часы ІІ Рэчы Паспалітай...