Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Проблемы добрушской торговли стали объектом рассмотрения на очередном совещании

Проблемы добрушской торговли стали объектом рассмотрения на очередном совещании

У горадзе і раёне маецца шырокае прадстаўніцтва гандлёвых аб’ектаў прыватнай формы ўласнасці. Магазіны, павільёны і ларкі на роўных канкурыруюць з райспажыўтаварыствам, а значыць – павінны несці і такую ж адказнасць за падман пакупнікоў, невыкананне асартыментнага пераліку тавараў, беспарадак на прылеглых тэрыторыях.

За апошні час павялічылася колькасць скаргаў на гандаль: у адных магазінах адсутнічаюць хлеб і малако, у іншых – трапляюцца сапсаваныя прадукты. Каб рэальна ацаніць абстаноўку, спецыялісты аддзела эканомікі райвыканкама правялі маніторынг работы гандлёвых кропак і для абмеркавання яго вынікаў сабралі прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў райспажыўтаварыства, камбіната бытавога абслугоўвання, хлебазавода.  

Маніторынг –

справа сур’ёзная

 

Агульную характарыстыку раённай галіне гандлю дала намеснік старшыні райвыканкама А.І.Барысёнак, а спецыяліст аддзела эканомікі А.В.Балабкова агучыла канкрэтныя парушэнні па кожным аб’екце, якія ў многім паўтараліся.

– З чаго пачынаецца тэатр ведае кожны, – сказала яна. – Аднак не ўсе разумеюць, што гэтую прымаўку можна і патрэбна аднесці і да магазінаў. На шыльдах некаторых аб’ектаў змешчана няправільная інфармацыя. Так, сёння адменены ліцэнзіі на гандаль, але на многіх шыльдах указаны нумары ліцэнзій і тэрміны іх дзеяння, многія з якіх скончыліся год і больш таму.

Тыповымі парушэннямі сталі адсутнасць цэннікаў на таварах, продаж пратэрмінаваных прадуктаў, адсутнасць беларускіх аналагаў прадукцыі, хоць яны і значацца ў асартыментным пераліку. На вочы рэйдавай групе трапілі і закрытыя на прыёмку тавараў магазіны, на дзвярах якіх адсутнічала інфармацыя аб прычынах і тэрміне закрыцця.

– Гэта прамое парушэнне правілаў гандлю, – канстатавала спецыяліст. – Нягледзячы на тое, што нельга адабраць ліцэнзію, бо яе больш не існуе, у райвыканкама і кантралюючых органаў засталося шмат іншых мер пакарання.

Вінаваты,

але не ва ўсім

 

Прысутныя не шукалі апраўдання выяўленым парушэнням да таго моманту, пакуль размова не зайшла аб адсутнасці малака і цукру.

– Пастаўшчыкі вінаваты, – хорам адказвалі яны. – Гандлёвы дом “Малочныя карункі” не выконвае ўсе заказы або, карыстаючыся тым, што ў рэгіёне ён практычна манапаліст, літаральна навязвае ў дадатак да заказаных пакетаў малака прадукцыю ў тэтрапакетах, якая не карыстаецца попытам у спажыўцоў, а таксама малако вялікай тлустасці.

Прадстаўнікі гандлёвага дома, запрошаныя на сустрэчу, за 20 хвілін да яе пачатку адмовіліся прыехаць: маўляў, шмат іншых праблем. Між тым, маніторынг паказаў, што не ўсё ў парадку і ў фірменным магазіне “Малочных карункаў”. Малако адсутнічала і там, а паліцы былі застаўлены тушонкай.

– Здавалася б, у фірменным магазіне павінен быць самы пашыраны пералік малочнай прадукцыі, а яны мяснымі кансервамі гандлююць, – выказала сваё непаразуменне А.І.Барысёнак. – Навошта нам такі магазін? Пры паўторным парушэнні будзем рэкамендаваць ЗАТ “Добрушскі фарфоравы завод” скасаваць дагавор арэнды памяшкання.

Праблемы

мясцовага характару

 

У хуткім часе павінен ажывіцца і вулічны гандаль. Каля магазінаў з’явяцца кропкі па продажы прахаладжальных напояў, столікі. Аднак спачатку на думку раённага архітэктара Вікторыі Серкінай, патрэбна навесці парадак вакол гандлёвых аб’ектаў, разбіць кветнікі, добраўпарадкаваць тэрыторыю. З гэтым пагадзіліся ўсе, праўда, ёсць праблема набыцця чарназёму.

У яе вырашэнні прадпрымальнікам абяцалі дапамагчы, як і разабрацца з прыналежнасцю канкрэтнай арганізацыі тэрыторыі церахоўскага рынка, на якім да сённяшняга дня адсутнічаюць скрыні для смецця.

– Усе нясуць смецце ў нашы скрыні, – паскардзіўся Вячаслаў Чыжэўскі.– Каля іх становіцца брудна, а райЦГЭ штрафуе за гэта нас. Крыўдна, што ніхто не жадае разабрацца і знайсці сапраўдных вінаватых.

Сяргей ЧАЙДАК

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Добруша

Добрушские милиционеры пресекли незаконную перевозку свыше полтонны спиртосодержащей жидкости

Хотите узнать больше? 23 апреля сотрудники взвода ОТРЗ и ОГАИ Добрушского РОВД задержали автомобиль «Тойота Камри». Управлял иномаркой 48-летний мужчина. В ходе осмотра

Как сеют царицу полей в Добрушском районе

Хотите узнать больше? Как и многие хозяйства области, КСУП «Оборона» делает особую ставку на кукурузу. Емкости для семян почти пусты. «Наполним, и снова в путь», – говорит

В Мозырском районе сеют царицу полей

Хотите узнать больше? Сев кукурузы ведется в совхозе-комбинате "Заря" Мозырского района. В хозяйстве этой культурой уже засеяно около 40% отведенных площадей. Зерновой

Сёння 85 гадоў з дня выхаду ў свет першага нумара добрушскай раённай газеты

Хотите узнать больше? Першапачаткова «Сталінец», потым «Ленінскі шлях», «Зара камунізма», «Ленінец» – столькі пераўтва­рэнняў перажыло выданне, пакуль не набыло сучасную

Неосторожное обращение с огнем привело к пожару

Хотите узнать больше? 15.03.2020 в 09-08 поступило сообщение о пожаре сарая в д. Антоновка Добрушского района по ул. Лесной. В результате пожара уничтожены кровля

В Добруше и Лоеве прошла акция «Во славу общей Победы!»

Хотите узнать больше? В двух райцентрах сегодня проходят торжественные мероприятия, посвященные дню города и освобождению населенных пунктов от немецко-фашистских

В Добрушском районе водитель легковушки погиб после столкновения с грузовиком

Хотите узнать больше? ДТП произошло вчера в первой половине дня около деревни Жгуно-Буда. Столкнулись легковушка и грузовик. Погибший в первом автомобиле водитель оказался

В Добрушском районе задержан перевозчик 15 тонн лома черного металла

Хотите узнать больше? Сотрудники взвода по охране территорий радиационного загрязнения Добрушского РОВД совместно с коллегами из ИДН и ОГАИ проводили мероприятия по