Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В КВНе прінялі ўчастіе школы Добруша

В КВНе прінялі ўчастіе школы Добруша

Тэмай сёлетняй гульні КВЗ сярод гарадскіх школьных каманд стала бяспека на дарозе. Здавалася б, як можна з жартамі расказаць аб правілах і знаках дарожнага руху? Аказваецца, калі падысці да справы з усёй адказнасцю і жаданнем стаць першымі, то можна знайсці камізм і ў больш сур’ёзных тэмах. Гэта добра прадэманстравалі каманды гарадскіх школ №2, №3 і №5.

Сваю візітку ў лепшых традыцыях клуба вясёлых і знаходлівых прадставілі вучні школы №2. Кожны іх жарт выклікаў смех і апладысменты ў зале. Мяркуючы па назве каманды “Проста разумныя падлеткі”, у яе ўвайшлі і сапраўды самыя здольныя рабяты, да таго ж, на сцэне сваёй школы яны адчувалі сябе гаспадарамі. Крыху ніжэйшы ўзровень падрыхтоўкі мелі вучні САШ №3, затое каманда пятай школы была на вышыні – добрае музычнае афармленне, касцюмы для кожнай мініяцюры дазволілі ім адразу вырвацца ў лідары.

Да падрыхтоўкі конкурсу штэма (школьнага тэатра эстрадных мініяцюр) кожны з удзельнікаў таксама падышоў па-свойму. Гаспадары сцэны расказалі аб навінах у свеце з дапамогай цікавых дарожных знакаў, якія дэманстраваліся на вялікім экране. Падлеткі школы №5 паказалі павольныя скачкі на конях, а іх сапернікі – рэальныя смешныя сітуацыі на дарозе з удзелам супрацоўнікаў ДАІ. Дарэчы, у час гульні сюжэтаў з удзелам праваахоўнікаў было шмат, аднак ніводны з іх не кідаў цень на супрацоўніка міліцыі.

Найбольш відовішчным стала дамашняе музычнае заданне пад назвай “Засвяціся, дай сабе шанец!”. Выкарыстоўваючы два сэнсы слова “засвяціся”, рабяты і флікер разрэкламавалі, і свае творчыя здольнасці прадэманстравалі. Спявалі практычна ўсе, а юнакі школы № 2 – пад жывы акампанемент гітары. Праўда, школьнікі не вельмі добра працавалі з мікрафонамі, таму і мноства жартаў прайшло міма гледачоў.

Ацэнкі за апошні конкурс ва ўсіх каманд былі аднолькавымі, аднак па суме балаў наперад выйшла каманда САШ №5. На другім месцы з невялікім адрывам – каманда САШ №2.

– Узровень гульні школьнікаў расце з кожным годам, – падзялілася меркаваннямі старшыня журы Людміла Еўтухова. – Адчуваецца, што рабяты сур’ёзна рыхтаваліся. Парадавалі і балельшчыкі, якія загадзя намалявалі плакаты з заклікамі і пастаяна падтрымлівалі свае каманды.

Гульня скончылася, але ў аўтара публікацыі засталося некалькі прэтэнзій да школьнікаў. Лыжкай дзёгцю стала тое, што ніводная з каманд ні разу правільна не назвала службу ДАІ. Рабяты, дзяржаўнай інспекцыі бяспекі дарожнага руху ў Беларусі не існуе!

Сяргей ЧАЙДАК

Фота Яўгена УСЦІНАВА

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Добруша

Добрушские милиционеры пресекли незаконную перевозку свыше полтонны спиртосодержащей жидкости

Хотите узнать больше? 23 апреля сотрудники взвода ОТРЗ и ОГАИ Добрушского РОВД задержали автомобиль «Тойота Камри». Управлял иномаркой 48-летний мужчина. В ходе осмотра

Как сеют царицу полей в Добрушском районе

Хотите узнать больше? Как и многие хозяйства области, КСУП «Оборона» делает особую ставку на кукурузу. Емкости для семян почти пусты. «Наполним, и снова в путь», – говорит

В Мозырском районе сеют царицу полей

Хотите узнать больше? Сев кукурузы ведется в совхозе-комбинате "Заря" Мозырского района. В хозяйстве этой культурой уже засеяно около 40% отведенных площадей. Зерновой

Сёння 85 гадоў з дня выхаду ў свет першага нумара добрушскай раённай газеты

Хотите узнать больше? Першапачаткова «Сталінец», потым «Ленінскі шлях», «Зара камунізма», «Ленінец» – столькі пераўтва­рэнняў перажыло выданне, пакуль не набыло сучасную

Неосторожное обращение с огнем привело к пожару

Хотите узнать больше? 15.03.2020 в 09-08 поступило сообщение о пожаре сарая в д. Антоновка Добрушского района по ул. Лесной. В результате пожара уничтожены кровля

В Добруше и Лоеве прошла акция «Во славу общей Победы!»

Хотите узнать больше? В двух райцентрах сегодня проходят торжественные мероприятия, посвященные дню города и освобождению населенных пунктов от немецко-фашистских

В Добрушском районе водитель легковушки погиб после столкновения с грузовиком

Хотите узнать больше? ДТП произошло вчера в первой половине дня около деревни Жгуно-Буда. Столкнулись легковушка и грузовик. Погибший в первом автомобиле водитель оказался

В Добрушском районе задержан перевозчик 15 тонн лома черного металла

Хотите узнать больше? Сотрудники взвода по охране территорий радиационного загрязнения Добрушского РОВД совместно с коллегами из ИДН и ОГАИ проводили мероприятия по