Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Директор ДЮСШ №2 Василий Зуй: «Жизнь в движении!»

Сёння Васіль Сяргеевіч Зуй — дырэктар ДЮСШ №2, якая ўключае ў сябе два важныя спартыўныя аб’екты: Лядовы і Водны палацы. Пасада адказная. Да таго ж Васіль Сяргеевіч працягвае займацца трэнерскай дзейнасцю, якой прысвяціў шмат гадоў сваёй спартыўнай кар’еры. Дарэчы, свой выбар ён зрабіў яшчэ ў пачатковай школе.

 

Директор ДЮСШ №2 Василий Зуй: «Жизнь в движении!»

 

 

— Я ПАЧАЎ займацца лёгкай атлетыкай, калі вучыўся ў чацвёртым класе Ліноўскай школы. А ўжо ў пятым выйграў спачатку раённыя спаборніцтвы, а потым і абласныя. Займаўся я ў гэты час пад кіраўніцтвам Іосіфа Ільіча Ільяшэвіча – выдатнага трэнера і граматнага спецыяліста.

Пасля гэтых спаборніцтваў мяне запрасілі ў рэспубліканскую спартыўную школу-інтэрнат.

— Здараецца, што бацькі лічаць заняткі спортам несур’ёзнай справай, забараняюць наведваць секцыі, маўляў, гэта шкодзіць вучобе.

— Нягледзячы на тое, што я быў у такім юным узросце, на маё рашэнне паўплываць было нельга. Я проста сказаў: “Я паеду!”. Бацькі заўсёды з разуменнем адносіліся да майго захаплення спортам. Але трэба прызнацца, што я паспяваў і на секцыю хадзіць, і вучыцца, і бацькам па гаспадарцы дапамагаць.

Што тычыцца сучасных бацькоў, дык усё часцей менавіта мама ці тата прыводзяць дзіця ў спартыўную школу. Лічаць, што лепш быць пад наглядам трэнераў, чым проста бадзяцца па вуліцы. Яны маюць рацыю, тым больш, што многія школьнікі выбіраюць сядзенне за кам-п’ютарам, маларухомы лад жыцця, што, безумоўна, дрэнна адбіваецца на здароўі.

— А вось у дактароў ёсць свой пункт гледжання на гэтую праблему. Неаднаразова даводзілася чуць, што спорт адмоўна ўплывае на здароўе…

— А яшчэ яны кажуць, што для здароўя патрэбны заняткі фізкультурай, а не спортам. Толькі тую нагрузку, якую атрымліваюць вучні ў нашых спартыўных школах, ніяк не назавеш залішняй. Можна сказаць, што дзеці займаюцца выключна ў сваё задавальненне. У вялікім (дарослым) спорце ёсць шмат падводных камянёў, у тым ліку і прыём розных прэпаратаў. Нашы ж дзеці трэніруюцца “на сале”.  Асабіста я перакананы, што школьнікам спорт проста неабходны!

— Раскажыце, калі ласка, як складвалася Ваша спартыўная кар’ера.

— У «вялікі» спорт я так і не трапіў, але аб гэтым не шкадую. Два гады вучыўся ў рэспубліканскай спартыўнай школе-інтэрнаце. І тут выявіліся праблемы са здароўем. Я перанёс аперацыю і на год вярнуўся дамоў. Затым адвучыўся ў Гродзенскім тэхнікуме фізкультуры, скончыў факультэт фізкультуры Брэсцкага педагагічнага інстытута. Працаваў у школах раёна, пасля ў ДЮСШ №1, з 1998 года стаў яе дырэктарам. З 2007 года займаю пасаду дырэктара ДЮСШ №2.

— Ваш від –  лёгкая атлетыка, але Вы трэніравалі хакеістаў, зараз займаецеся з плыўцамі. Ці не цяжка было перакваліфікавацца?

— У маладосці я займаўся лёгкай атлетыкай і баскетболам. Каля 30 гадоў трэніраваў лёгкаатлетаў, сярод якіх ёсць чэмпіёны рэспублікі, майстры спорту. Зразумела, што і сёння хацелася б рыхтаваць спартсменаў у сваім асноўным відзе: за гады назапашаны багаты вопыт, але зараз такой магчымасці ў мяне няма. Што тычыцца хакею, то на каньках я ўпэўнена стаю з пяці гадоў. Зараз займаюся з юнымі плыўцамі, і асаблівых цяжкасцей не бачу: валодаю трыма відамі спартыўнага плавання.

— А па тэлевізары спартыўныя праграмы любіце глядзець?

— Так. На жаль, зараз часу мала. Асабліва люблю сачыць за спаборніцтвамі ў трайным скачку. Маім кумірам тут з’яўляецца брытанец Джонатан Эдвардс. Захапляюся расійскімі прыгунамі Аленай Ісінбаевай і Яраславам Рыбаковым, у якога, дарэчы, беларускія карані. Люблю хакей, спартыўную гімнастыку. Асаб-ліва прыемна “хварэць” за сваю краіну, вобласць, горад. Але апошнім часам беларускія спартсмены рэдка радуюць нас добрай гульнёй і вынікамі. Сачу за поспехамі нашых зямлячак Ганны Гаўры, Ганны Ташпулатавай і Марыны Буксы.

— Усё Ваша жыццё звязана са спортам, ніколі не пашкадавалі аб сваім выбары?

— Ніколі. Былі некалі прапановы перайсці ў іншую сферу дзейнасці, нават у Маскву звалі. Але мне падабаецца займацца тым, чым я займаюся. Я з тых людзей, якія лічаць, што ў руху — жыццё.

Гутарыла Кацярына ПАШКЕВІЧ.

Фота Аляксандра МЕЛЕША.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Пружан

Пасля 20 гадоў працы сыходзіць дырэктар «Пружанскага палацыка»

Хотите узнать больше? "Я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася".

В Брестской области за сутки в ДТП погибли два пешехода

Хотите узнать больше? Аварии со смертельным исходом произошли 21 ноября в Ляховичском и Пружанском районах.

В Пружанском районе с неба упала редкая птица

Хотите узнать больше? Вероятнее всего, птица в тумане перепутала улицу с водной поверхностью.