Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У "Пружанскім палацыку - дзіцячы спектакль!

У "Пружанскім палацыку - дзіцячы спектакль!

18 кастрычнiка, у 16.00 у музей-сядзібе "Пружанскi палацык" адбудзецца дзіцячы спектакль

"Гiсторыi Вялiкага сяла"

Дзіцячы спектакль на аснове рэальных гісторый Вялікага сяла.
Акцёры: дзецi Вялiкага сяла i Ялова

Рэжысэр: Лена Штык

Музыка для спектакля: Настя Хмель, Караліна Дыба.

Уваход свабодны.

Гісторыя, якую мы ведаем па падручніках гісторыі – гэта яшчэ далёка не ўся гісторыя. Вельмі часта мы не разглядаем “маленькія” чалавечыя гісторыі, як важныя для разумення гістарычных падзей. Вербальныя, вельмі асабістыя гісторыі часта становяцца адпраўнай кропкай пераасэнсавання Вялікай гісторыі. Нам можа здавацца, што важнае (і гістарычна значнае) адбываецца дзесьці далёка, у вялікіх гарадах, з удзелам вядомых людзей. Але гісторыя пра вайну, расказаная бабуляй з суседняга дома, можа змяніць наш погляд на тое, што мы вывучалі ў школе. І на ўласную вуліцу, вёску, горад, краіну. Малое становіцца вялікім, нязначнае становіцца важным.
На працягу двух месяцаў тэатр “Крылы халопа” рэалізоўваў праект “Гісторыі Беларусі. Вялікае Сяло” у межах якога праводзіў майстар-класы для дзяцей вёсак Вялікае Сяло і Ялова. На першым этапе дзеці збіралі гісторыі мясцовых бабуляў і дзядуляў, жыццёвыя асабістыя гісторыі пра вёску, вайну, людзей, немцаў, партызанаў, каханне, Кацярыну ІІ… Пасля гэтага дзеці асвойвалі тэхніку “тэатра ценяў”, самі стваралі лялькі і сцэнаграфію, асвойвалі тэхніку “апавядання гісторый” і вучыліся ствараць музычнае афармленне спектаклю. Вынікам стаўся спектакль.
Прыходзьце - падтрымайце дзяцей!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Пружан

Пасля 20 гадоў працы сыходзіць дырэктар «Пружанскага палацыка»

Хотите узнать больше? "Я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася".

В Брестской области за сутки в ДТП погибли два пешехода

Хотите узнать больше? Аварии со смертельным исходом произошли 21 ноября в Ляховичском и Пружанском районах.

В Пружанском районе с неба упала редкая птица

Хотите узнать больше? Вероятнее всего, птица в тумане перепутала улицу с водной поверхностью.