Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Швецыю паедуць дзве маладыя паэткі з Брэстчыны

У Швецыю паедуць дзве маладыя паэткі з Брэстчыны

Беларуска-шведскія пасядзелкі ў рамках Літаратурных дзён 2012 адбыліся 18 мая у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя Горкага.

Вось ужо ў адзінаццаты раз вядомыя беларускія і шведскія пісьменнікі збіраюцца разам, каб падарыць сваім чытачамі вечар, поўны казачных слоў. У гэтым годзе ўдзельнікі дзён здзейснілі падарожжа «Крокамі Адама Міцкевіча». Мінск, Навагрудак, Бяроза, Брэст, Варшава і Кракаў - вось поўны спіс гарадоў, адзначаных на карце гэтай вандроўкі.

У Брэсце праграма Дня шведскай і беларускай літаратуры была насычанай. Раніцай 18 мая ў рэдакцыі газеты «Брэсцкі кур'ер» ішла гутарка пра гісторыю і журналістыку. Затым шведская пісьменніца Сара Лундберг сустрэлася з юнымі беларускімі чытачамі. Беларускія пісьменнікі Алесь Разанаў і Святлана Алексіевіч са свайго боку паўдзельнічалі ў семінары «Формула творчасці: час і слова».

Адной з самых чаканых падзей вячэрняй праграмы быў фінал конкурсу юнацкай паэзіі. У гэтым годзе свае вершы на суд аўтарытэтнага журы выслалі 182 юных паэта. У фінал прайшлі 14 вершаў, аўтары якіх - маладыя людзі 15 - 18 гадоў з усёй Брэсцкай вобласці. Як кажа Алесь Разанаў: «Усё творы, што трапілі ў фінал, маюць сваю вартасць. Удзельнікі дакрануліся да з'явы творчасці, і гэта асноўнае ».

На конкурс былі прадстаўлены розныя вершы: на рускай і беларускай мовах, пра каханне і пакуты юнага сэрца, класічныя паэтычныя радкі і незвычайныя рашэнні. Але пераможца намеціўся адразу. Дар’я Пыж’янава, вучаніца 10 класа сярэдняй школы №3 горада Белаазёрска, атрымала за свой выступ максімальную адзнаку. Суддзі, сярод якіх былі ўжо ўзгаданы Алесь Разанаў, а таксама берасцейскія паэты Мікалай Аляксандраў, Святлана Варонік, Мікалай Аляхновіч, аднагалосна вырашылі, што верш «Я аднойчы прачнуся за некалькі год да світання» варты галоўнага прыза - паездкі ў Швецыю.

«Калі я адбіраў для сябе вершы, то Дар'ю паставіў на першае месца. Яна па паэтычнай інтанацыі, па свежасці вобразнага мыслення пераўзыходзіць усіх, і гэта ўсе адчулі», - кажа член журы паэт Мікалай Аляксандраў.

«Калі я ўбачыла адзнакі, мне хацелася крычаць і скакаць! Я не думала, што выйграю. Проста хацелася паглядзець на людзей, якія пішуць вершы», - прызнаецца Дар'я.

Але не абыйшлося на конкурсе і без сюрпрызаў. У гэтым годзе было вырашана аб'явіць двух пераможцаў, так што разам з Дар'яй у Швецыю паедзе і вучаніца сярэдняй школы №31 горада Брэста Вераніка Сідарук, якая атрымала за свой верш «Сэрца» ўсяго на адзін бал менш.

«У мясцовых аўтарах, несумненна, ёсць патэнцыял, асабліва ў такіх маладых людзей», - адзначыла Святлана Алексіевіч.

Скончыўся літаратурны вечар чытаннямі. Творы шведскіх пісьменніц Анэлі Юрдал, Ліны Экдаль і Сары Лундберг прагучалі па-шведску ў выкананні аўтараў і ў беларускім перакладзе. Вершы Ірыны Багдановіч і вярсэты Алеся Разанава сталі завяршальным штрыхом гэтага свята літаратуры.

Арганізатары конкурсу спадзяюцца, што традыцыя правядзення Дзён шведскай і беларускай літаратуры на Брэстчыне не забудзецца. Госці ж упэўнены, што падобныя мерапрыемствы варта праводзіць. «Я зачараваная сённяшнім вечарам, - кажа глядачка Ганна. - Шведскі і беларускі літаратурны саюз не павінен распадацца. Гэта лепшыя Літаратурныя дні ў Брэсце».

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Бреста

Против регионального издания «Медиа-Полесья» завели новое дело за «угрозу национальной безопасности страны»

Хотите узнать больше? Заявление в милицию написала учитель Микашевичской СШ № 2, где училась кандидат в президенты Светлана Тихановская, [leech=]сообщает[/leech] БАЖ. На 13 208

"Нет — заводу!" Брестчане снова протестуют несмотря на коронавирус

Хотите узнать больше? Брестский протест год назад / b-g.by 12 апреля сотни жителей Бреста вышли в центр города, чтобы протестовать против строительства аккумуляторного 14 085

В Бресте столкнулись Ford и VW: пострадали три человека, в том числе двое детей

Хотите узнать больше? Известно, что все пассажиры были пристегнуты ремнями безопасности, а дети перевозились в автокреслах, поэтому тяжелых травм никто не получил. 12 879

Интересные объекты на Брестском аукционе недвижимости. Что предлагают и за сколько?

Хотите узнать больше? На аукционах, проводимых государственным предприятием КУП «Брестский городской центр по управлению недвижимостью», в 2020 году можно будет приобрести 17 637

А так хотелось красиво пожить: сельскую учительницу "кинули" с биткоинами

Хотите узнать больше? Фото: pixabay Учительница одной из сельских школ в Брестской области решила улучшить своё финансовое положение, вложившись в криптовалюту, однако в 11 988