Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Унікальны дапаможнік настаўніцкай супольнасці

Унікальны дапаможнік настаўніцкай супольнасці

У бібліятэках, кніжных крамах можна знайсці велізарную колькасць дапаможнікаў для настаўнікаў. Аўтары гэтых радкоў глыбока перакананыя ў тым, што сярод выдадзеных дапаможнікаў ёсць дапаможнік нумар адзін, які настаўніцкая супольнасць павінна грунтоўнейшым чынам прапрацоўваць у першую чаргу. Канешне, дадзеная думка ніяк не супярэчыць таму, што трэба звяртацца і да шэрагу іншых дапаможнікаў. 

Толькі што выйшла з друку кніга «Медыяадукацыя ў школе: фарміраванне медыяграматнасці вучняў: дапаможнік для настаўнікаў». Менавіта ёй наканаваны лёс стаць дапаможнікам нумар адзін. Логіка далейшага выкладання патрабуе паставіць наступныя ключавыя пытанні і даць на іх адказ.

Першае пытанне: «Што такое медыяадукацыя і медыяграматнасць, як яны суадносяцца паміж сабой?»

Другое пытанне: «У якую пастку можа трапіць чалавек, калі ён не будзе медыйна адукаванай асобай?»

Трэццяе пытанне: «Што атрымаецца, калі ўсё грамадства ўвогуле не пройдзе этап эфектыўнай медыяадукацыі?»

Чацвёртае пытанне: «Ці існавалі да выхада рэцэнзуемай кнігі дапаможнікі, якія па-сапраўднаму задавальнялі патрэбу ў фарміраванне медыяграматнасці вучняў?»

Пятае пытанне: «Як выглядаюць рэкамендацыі аўтараў рэцэнзуемай кнігі па фарміраванні медыйнай граматнасці вучняў на ўроках?»

Адказ на першае пытанне прадвызначае структуру кнігі. Увазе чытачоў прапаноўваюцца дэфініцыі базавых паняццяў, у якіх вычарпальна схоплена іх лагічная структура. Тамара Мацкевіч - намесніца старшыні РГА «Таварыства беларускай школы», каардынатар курсаў дыстанцыйнага навучання «Медыяадукацыя ў школе» - зняла ўсе пытанні па паняційнаму апарату. Яна мае рацыю, калі сцвярджае, што «медыяадукацыя ўзнікла як шлях дапамогі вучням, якія жывуць у інфармацыйным грамадстве, залежаць ад тэхналогій, гэта выхаванне ў іх здольнасці глядзець на свет самастойна і прымаць свае ўласныя рашэнні. Медыяграматнасць - сукупнасць навыкаў і ўменняў, якія дазваляюць людзям знаходзіць патрэбнае, аналізаваць, ацэньваць паведамленні ў розных відах медыя, жанрах і формах, а таксама ствараць такія паведамленні. Такім чынам, медыяадукацыя - гэта працэс, а медыяграматнасць - вынік адпаведнай адукацыйнай практыкі».

Асабісты досвед аўтараў рэцэнзіі на кнігу сведчыць пра тое, што на постсавецкай прасторы пераважны працэнт людзей, якіх няма падстаў называць медыйна адукаванымі. Яны ўжо выкладаюць у айчыннай сістэме адукацыі 36-ы год і не былі сведкамі таго, каб сітуацыя была з дакладнасцю наадварот. Падобная сітуацыя наўрад ці зменіцца ў бліжэйшай будучыні. Людзі, якія не былі ахоплены медыяадукацыяй, ствараюць сацыяльную базу для ўкаранення нездаровых з’яў на мікра - і макраўзроўнях. На мікраўзроўні закладваецца міна павольнага дзеяння пад фізічнае, псіхічнае, сацыяльнае здароўе асобнага індывіда, на макраўзроўні - пад нацыянальныя інтарэсы дзяржавы. Рэдактар кнігі прафесар кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, кандыдат педагагічных навук Мікалай. Запрудскі піша: «Гэтыя людзі будуць прымаць рашэнні, якія могуць прынесці ім пэўную шкоду: магчыма ў краме яны набудуць недабраякасны, але прыгожа разрэкламаваны тавар; на выбарах будуць галасаваць, за кандыдата, які, стаўшы ўплывовым палітыкам, будзе працаваць не ў інтарэсах людзей, краіны, а ў асабістых карыслівых мэтах; будуць распаўсюджваць сярод сяброў і знаёмых неправераную інфармацыю і г. д.

Якія ж адмоўныя наступствы такога поўнага даверу будуць для грамадства? Грамадскасць пад уплывам прапаганды можа падтрымліваць не лепшыя палітычныя рашэнні, што прыводзіць да пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў краіне, шкодзіць міжнароднаму аўтарытэту дзяржавы, стварае пагрозу яе суверэнітэту».

Зараз у грамадстве існуе сацыяльны попыт на медыйна адукаваных людзей. Толькі такія людзі змогуць найбольш плённа увасабляць у жыццё Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 - 2020 гады, ухваленую Пятым Усебеларускім народным сходам. Гэта - чалавечы інструментар, неабходны для таго, каб «закласці падмурак новай эканомікі, эканомікі ведаў і паслуг». Менавіта такая эканоміка ўтварае станавы хрыбет постіндустрыяльнай цывілізацыі, пераход да якой з'яўляецца найважнейшай задачай, якая павінна быць вырашана ў нашай Айчыне. З разлікам на істотнае павелічэнне медыйна адукаваных людзей «прадугледжваецца рэалізацыя комплексу мер па павышэнню канкурэнтных пераваг нацыянальнай сістэмы вышэйшай адукацыі ў міжнароднай адукацыйнай прасторы».

Медыйна адукаваныя людзі - апірышча грамадзянскай супольнасці. Выхаванне … здольнасці глядзець на свет самастойна і прымаць свае ўласныя рашэннi стварае медыйна-адукацыйны падмурак для будучага ўцягнення ў інстытуты грамадзянскай супольнасці.

Упершыню ў гісторыі айчыннай адукацыі выдадзены дапаможнік на прадмет фарміравання медыяграматнасці вучняў, што ў першую чаргу сведчыць пра інавацыйнасць рэцэнзуемай кнігі. Інвацыйнасць умацоўваецца і той абставінай, што кнігу пісалі людзі, якіх можна назваць інаватарамі да мазга касцей. У кожнага з іх можна павучыцца эфектыўным тэхналогіям медыяадукацыі, якія бліскуча рэалізоўваліся ў працэсе выкладання ў сярэдніх школах, коледжах, вышэйшых навучальных установах.

У архітэктоніку тэкстаў арганічна ўпісваюцца тры блокі. Першы блок: разбор тэарэтычнага падмурка медыяадукацыі. Другі і трэці блокі змястоўна супадаюць. І тут, і там размова ідзе пра выкананне заданняў, адказы на пытанні. Сам настаўнік усталёўвае мяжу паміж другім і трэцім блокамі. Практыкаванні па другому блоку выконваюцца выкладчыкам, па трэццяму блоку - вучнямі пад кіраўніцтвам выкладчыка.

Кніга вельмі зручная для карыстання. Настаўнікі будуць вельмі ўдзячныя аўтарам за велізарную колькасць эксклюзіўных прыкладаў, за падачу ў гатовым выглядзе створаных на інавацыйным грунце сцэнароў заняткаў. Не меншая ўдзячнасць будзе і за дзве групы спасылак. Першая група: спасылкі на крыніцы ў друкаваных выданнях. Другая група: спасылкі на адмыслова створаныя інтэрнэт-рэсурсы. Прынцыпова важна падкрэсліць выраз «адмыслова створаныя». Гэтыя інтэрнэт-рэсурсы «будуць папаўняцца і ўдасканальвацца нават пасля выхаду кнігі».

На пятае пытанне ў кнізе адказваюць адмыслоўцы па самых розных прадметах. Рэцэнзеты кнігі маюць непасрэднае дачыненне да параграфа 2.4. «Рэкамендацыі па фарміраванні медыйнай граматнасці вучняў на ўроках гісторыі і грамадазнаўства». Таму менавіта гэты параграф будзе разглядацца як тыповы прыклад адказу на пятае пытанне. Яго аўтары Наталля Ільініч - настаўніца гісторыі і грамадазнаўства, краязнаўца, рэдактар сайта www.aacenka.by, Алена Палейка - метадыст вышэйшай катэгорыі аддзела метадычнага забеспячэння гісторыка-грамадазнаўчай і сацыякультурнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі. А зараз паслядоўна разбяром усе пункты параграфа 2.4.

Спачатку раскрываецца медыйны патэнцыял праграм па гісторыі і грамадазнаўстве. Квінт-эсэнцыя гэтага пункта наступная. «Сістэматычнае выкарыстанне медыятэкстаў (стварэнне ўласных медыя­прадуктаў) падчас навучання гісторыі і грамадазнаўству спрыяюць: павышэнню цікавасці вучняў да гістарычных падзей і сучасных тэндэнцый развіцця грамадства, успрыманню гісторыі ў кантэксце, асэнсаванню плюралізму думак, поглядаў і інтэрпрэтацый, развіццю крытычнага мыслення і разумення медыяманіпуляцый, станаўленню грамадзянскай культуры асобы».

Змест другога пытання параграфа 2.4: дэкадаванне вучнямі медыятэкстаў у працэсе выкладання гісторыі і грамадазнаўства. Наталля Ільініч і Алена Палейка разглядаюць медыятэксты як «прадукты медыя», пераканаўча фармулююць іх функцыю: «перадача мэсыджу». Чытач даведваецца, што «кожны мэсыдж ствараецца чалавекам/ групай для дасягнення пэўнай мэты і ўтрымлівае пункт гледжання або сістэму каштоўнасцяў, выкарыстоўваецца для атрымання кантролю над думкамі, рашэннямі, выбарам медыяспажыўца». Аўтары прапаноўваюць тэхналогію дэкадавання медыятэксту. Яны звяртаюць увагу на «сродкі, якімі карыстаюцца сучасныя медыя, каб аказваць уплыў на людзей: маніпуляцыя, прапаганда, стэрэатып, фэйк».

У якасці аб’ектаў дэкадавання называюцца рэклама, фільм, газетны артыкул, фота, плакат, гістарычны дакумент, тэкст школьнага падручніка, літаратурны твор. Вучні павінны адказаць на наступныя пытанні:

«Хто напісаў / зняў / зрабіў гэта? Хто за гэта заплаціў?

Для каго гэта напісана / знята / зроблена?

Якія прыёмы выкарыстаны, каб перадаць інфармацыю?

Якія ідэі, каштоўнасці, пункты гледжання даносяцца?

Што важнае засталося па-за паведамленнем?

Калі, дзе і як гэты медыятэкст выйшаў?

Гэта факт, пункт гледжання ці нешта іншае?

Ці можна давяраць гэтай крыніцы?

Як розныя людзі гэта могуць інтэрпрэтаваць?

Хто выйграе, а каму зашкодзіць гэты мэсыдж?

Якая мая інтэрпрэтацыя гэтага мэсыджу?

Якія мае дзеянні ў адказ на гэты мэсыдж?»

Формы дэкадавання могуць быць розныя. На наш погляд, аўтары арыентуюцца на аптымальную форму. Канешне, «вучні могуць выконваць дэкадаванне індывідуальна ў пісьмовай форме». Аднак, на думку аўтараў, «калектыўнае прачытанне значна эфектыўней. Такая калектыўная дзейнасць - магутны спосаб развіваць спектр навыкаў крытычнага мыслення адначасова з выкладаннем базавага зместу».

Змест трэццяга пункта: актуальная навіна як прадмет аналізу на ўроку грамадазнаўства. Ядро змястоўнай часткі гэтага пункта: табліца, у якой пакрокава распісана, як трэба працаваць з інфармацыяй.

Першы крок: аддзяленне фактаў ад меркаванняў, пунктаў гледжання, ацэнак. Увага вучняў павінна засяроджвацца на наступных момантах:

«Меркаванне ў тэксце можна знайсці ў выглядзе каментару, інтэрпрэтацыі;

ацэнка заўсёды выказвае суб’ектыўную пазіцыю, эмацыйнае стаўленне, заклік да нейкіх дзеянняў; факт не дае ацэнак, ні да чаго не заклікае.

Чытаючы і слухаючы, мы можам адрозніць меркаванне ад фактаў па словах-маркерах, якія дапамагаюць распазнаваць наяўнасць у тэксце ацэначнай інфармацыі».

Другі крок: праверка крыніцы інфармацыі. Здзяйсняючы гэты крок, вучні павінны добра разумець, што «якасныя медыя паважаюць сваю рэпутацыю і ніколі не стануць рызыкаваць, публікуючы тэндэнцыйную або наўмысна скажоную інфармацыю».

Трэцці крок: параўнанне крыніц інфармацыі. Тут галоўны момант такі: «неабходна правяраць інфармацыю з дапамогай некалькіх крыніц (чым большую колькасць крыніц мы даследуем, тым больш гарантыі дакладнасці інфармацыі)».

У чацвёртым пункце аўтары бліскуча даказваюць, што фота працуе як медыятэкст на ўроках гісторыі. З імі можна цалкам пагадзіцца ў тым, што «фотаздымак можа быць самым дакладным гістарычным дакументам». Разам з тым існуе акалічнасць, якую трэба абавязкова ўлічваць. «Вучні павінны ведаць, што не ўсе фота - гэта дакументы. Фатаграфія з’яўляецца лёгкай мішэнню для маніпуляцый - вядомыя прыклады рэтушы і апрацоўкі фотаздымкаў, для якіх сёння дастаткова мець толькі патрэбную камп’ютарную праграму. Важную ролю мае не толькі суб’ектыўны погляд фатографа, але і кантэкст, у якім мы разглядаем фатаграфіі. Як і любы іншы медыятэкст, фатаграфія нясе пасыл, які трэба дэкадаваць».

Наталля Ільініч і Алена Палейка склалі вельмі эфектыўную схему аналізу фатаграфіі. Распісаны этапы аналізу; сфармуляваны пытанні і практыкаванні, якія маюць дачыненне да кожнага этапу. Перад намі адаптаваны для вучнёўскай супольнасці інструментар па апісанню, інтэрпрэтацыі, рэфлексіі. Вузлавыя пытанні для вучняў такія:

«-што адбываецца на гэтай фатаграфіі?

-хто гэтыя людзі, чым яны займаюцца, якія гэта аб’екты?

 -час, калі (прыкладна) быў зроблены здымак (год; перыяд; падзеі)

 -ці змяшчаецца ў фатаграфіі тэкставая інфармацыя: плакаты, рэклама, подпісы?

-гэта пастановачны фотаздымак?

-чаму менавіта ў гэтым месцы і менавіта ў гэты час з’явіўся чалавек з фотаапаратам?

-на якія пытанні фатаграфія не можа адказаць? Якая інфармацыя адсутнічае?».

У пятым пункце размова ідзе пра выкарыстанне фільмаў у навучальным працэсе з пункту гледжання медыяадукацыі. Гэта выкарыстанне залежыць ад шэрагу чыннікаў. У плане медыяадукацыі ёсць спецыфіка у дакументальных, мастацкіх, анімацыйных фільмаў. Аўтары «мяркуюць, што, хоць вучань і прывык да фільмаў у штодзённай практыцы, праца ў школе адточвае яго аналітычныя здольнасці, ён вучыцца дыстанцыявацца ад матэрыялу, задаваць крытычныя пытанні. Гэтыя навыкі могуць быць перанесены на прагляд іншых фільмаў і ў цэлым выпрацоўваць крытычны погляд на аўдыявізуальныя матэрыялы (у т. л. тэлебачанне)».

Канешне, прагляд цэлага фільма на ўроку - недазваляльная раскоша. На ўроку можна абмеркаваць увесь фільм, які вучні глядзелі дома. Размова можа ісці толькі пра прагляд фрагмента фільма на ўроку. Аналіз фрагмента фільма будуецца на наступных пытаннях:

- «Якая галоўная тэма фрагмента? Дайце назву фрагменту.

- Дзе адбываецца дзеянне? Апішыце сцэну. Апішыце персанажаў, прадстаўленых у фрагменце. Назавіце іх і дайце ім ацэнку: якія з іх з’яўляюцца станоўчымі, а якія - адмоўнымі?

- Якія кінематаграфічныя прыёмы былі выкарыстаныя (праца аператара, мантаж, музычнае суправаджэнне)?

- Як суадносіцца фрагмент з гістарычнай рэчаіснасцю?».

- Змест шостага пункта: праца з відэа-і аўдыязапісамі ўспамінаў сведак падзей. Тут вельмі добра распісана паслядоўнасць працы са сведкам або аўдыявізуальным сведчаннем, вычарпальна сказана пра тыя падводныя камяні, якія могуць сустрэцца ў падобнай працы.

- У сёмым пункце прасочваецца разгляд палітычнага плаката і карыкатуры як медыясродкаў для ўрокаў гісторыі. Паасобку даюцца схемы аналізу плаката, карыкатуры. Вельмі важна, што вучняў просяць зрабіць дзве рэчы. Па-першае, «вызначыць, па чыім палітычным заказе быў выраблены палітычны плакат і для якой аўдыторыі». Па-другое, вызначыць «ідэі і палітычную пазіцыю аўтара карыкатуры».

Параграф 2.4. заканчваецца восьмым пунктам. Ён апошні па парадку, але ніяк не па важнасці. Найменне пункта: праца з архіўнымі дакументамі. Наталля Ільініч і Алена Палейка, кажучы спартовай мовай, трапілі ў дзясятку, прапанаваўшы вучням разабраць тэкст архіўнага дакумента «Другая ўстаўная грамата да народаў Беларусі» на ўроку гісторыі Беларусі ў X класе «Стварэнне беларускай дзяржаўнасці ў 1917-1919 гг.». Аўтары настолькі ўдала склалі пытанні па разбору дадзенага дакумента, што яны не пакідаюць сумненняў у панаванні міфаў у савецкай гістарыяграфіі. «Савецкія гісторыкі адмаўлялі БНР з-за таго, што гэта быццам бы была буржуазная дзяржава, таму яе, маўляў, і ліквідавалі бальшавікі. Але ж з уважлівай працы з гістарычным дакументам вынікае, што па сутнасці БНР насамрэч была дэмакратычнай сацыялістычнай дзяржавай. У выніку працы над архіўным дакументам вучні пераканаюцца, што віна дзеячаў БНР была толькі ў тым, што яны імкнуліся стварыць сапраўдную незалежную дэмакратычную беларускую дзяржаву». Перад намі ўзор аналізу архіўных дакументаў на ўроках гісторыі. З Наталляй Ільініч і Аленай Палейка можна цалкам пагадзіцца ў тым, што «праца з архіўнымі дакументамі на ўроках і факультатывах па гісторыі будзе добрым спосабам развіцця крытычнага мыслення і паспрыяе адкрыццю праўдзівай гісторыі Айчыны».

Канешне, аб’ём рэцэнзіі абмежаваны. Таму аўтары рэцэнзіі не могуць дэталёва разабраць усе сюжэтныя лініі, якія прасочваюцца ў кнізе. Разам з тым дастаткова разбору пяці пытанняў, каб даць ёй вельмі высокую ацэнку.

Кнігу прыемна ўзяць у рукі. Добра папрацаваў дызайнер.

На вялікі жаль, наклад кнігі 299 паасобнікаў. Гэта нікчэмна з пункту гледжання рэальных патрэб.

 

МАЛАШУК Павел Уладзіміравіч, выкладчык Бабруйскага дзяржаўнага медыцынскага коледжа

СТРАЛЕЦ Міхаіл Васільевіч, доктар гістарычных навук, прафесар, прафесар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта

Унікальны дапаможнік настаўніцкай супольнасці

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Бреста

Против регионального издания «Медиа-Полесья» завели новое дело за «угрозу национальной безопасности страны»

Хотите узнать больше? Заявление в милицию написала учитель Микашевичской СШ № 2, где училась кандидат в президенты Светлана Тихановская, [leech=]сообщает[/leech] БАЖ. На 13 106

"Нет — заводу!" Брестчане снова протестуют несмотря на коронавирус

Хотите узнать больше? Брестский протест год назад / b-g.by 12 апреля сотни жителей Бреста вышли в центр города, чтобы протестовать против строительства аккумуляторного 14 011

В Бресте столкнулись Ford и VW: пострадали три человека, в том числе двое детей

Хотите узнать больше? Известно, что все пассажиры были пристегнуты ремнями безопасности, а дети перевозились в автокреслах, поэтому тяжелых травм никто не получил. 12 802

Интересные объекты на Брестском аукционе недвижимости. Что предлагают и за сколько?

Хотите узнать больше? На аукционах, проводимых государственным предприятием КУП «Брестский городской центр по управлению недвижимостью», в 2020 году можно будет приобрести 17 536

А так хотелось красиво пожить: сельскую учительницу "кинули" с биткоинами

Хотите узнать больше? Фото: pixabay Учительница одной из сельских школ в Брестской области решила улучшить своё финансовое положение, вложившись в криптовалюту, однако в 11 905