Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Позвоню в Совет — и помощь придёт»

«Позвоню в Совет — и помощь придёт»

На тэрыторыі Варапаеўскага пасялковага Савета пражывае больш за 1800 пенсіянераў, сярод іх ёсць і адзінока­пражываючыя. Гады забіраюць здароўе і сілы, таму больш за 200 чалавек карыстаюцца паслугамі сацыяльнага работніка. Ён навядзе парадак у доме, прынясе вады і прадукты харчавання, неабходныя лякарствы, зварыць абед, выканае іншую работу. Большасць пажылых пакуль з усімі хатнімі справамі стараюцца спраўляцца самастойна. Аднак з узростам усё цяжэй садзіць агарод, нарыхтоўваць дровы, абкошваць траву вакол дома, рамантаваць агаро­джу, ды і многае іншае становіцца не пад сілу.

— У  жніўні 2010 года ў Варапаеве створана аддзяленне тэрміновых паслуг тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, — расказваў старшыня Варапаеўскага пасялковага Савета Аляксей Ягоравіч Аліхвер. — І яго паслугі сталі адразу запатрабаванымі. Я кожны дзень сустракаюся з пасялкоўцамі, выязджаю ў іншыя населеныя пункты савета і ўсюды чую добрыя водгукі пра Аляксандра Танану, Леаніда Казловіча і Уладзіміра Врублеўскага (на здымку). Яны не толькі хутка і акуратна выконваюць любую работу  пад заказ згодна з прэйскурантам, але і ўмеюць ладзіць са старымі людзьмі.

У распараджэнні работнікаў аддзялення мотаблок з навясным абсталяваннем, бензапіла, трымер. З вясны дапамагаюць вывезці і растрэсці гной, узараць, забаранаваць глебу, пасадзіць агародніну, пасеяць зерневыя, пабудаваць або адрамантаваць цяплі­цу, потым барануюць, акучваюць буль­бу. Цяпер заняты навядзеннем парадку на вуліцах і каля дамоў старых хворых людзей: абкошваюць траву, высякаюць хмызняк. Многія ўжо клапоцяцца пра нарыхтоўку дроў. Папілаваць, пашчапаць, спарадкаваць — зноў жа абавязкі работнікаў аддзялення. Аказваюць паслугі і па пахаванні чалавека.

Памочнікаў старых і адзінокіх лю­дзей мы засталі за рамонтам агароджы. Мужчыны нарыхтоўвалі слупкі, укопвалі іх у зямлю. “Звычайна, бывае так: мы работу робім, а бабулька побач стаіць, — расказвалі. — Нашы кліенты — людзі старыя, адзінокія. У кагосьці родных увогуле няма, у некаторых жывуць далёка або забыліся на іх. Старым пагаварыць хочацца. Любое добрае слова, нейкая дробная ўва­га падымаюць ім настрой. Вось і стараемся і слухаць цярпліва, і час не марнаваць. А пагутарыш са старымі адзінокімі людзьмі — і сам па-іншаму на ўсе праблемы глянеш. У маладосці ўсяго не разумееш і не цэніш”.

Рабочы час работнікаў аддзялення тэрміновых паслуг распісаны на некалькі месяцаў наперад. Яны працуюць не толькі ў Варапаеве. Ёсць заказы і з іншых вёсак. А дабрацца туды праблема. З транспарту — толькі веласіпеды. Паслугі каштуюць нядорага, разлічыцца за іх упаўне па кішэні з пенсіі.

— Дзякуй Прэзідэнту за клопат пра старых, — гаварыла адна бабулька. — Так склаўся лёс, што я ніколі не мела сям’і. І брату майму Бог дзяцей не даў. Цяпер у старасці з родных няма каму дапамагчы. Уся на­дзея на чужых. Як добра, што ў нашым пасёлку ёсць такое звяно! Цяпер не баліць галава, каго наняць, каб работу якую зрабіць. Пазваню ў Савет — і дапамога прыйдзе.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой