Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Цветы жизнь продлевают

Цветы жизнь продлевают

У Манькавічы нас запрасіла Леаніда Уладзіміраўна Лінкевіч. Сама яна мінчанка, але з вясны да восені разам з 92-гадовай маці пражывае тут на дачы. Леаніда Уладзіміраўна папрасіла сфатаграфаваць сваю суседку Яніну Іосіфаўну Міхневіч.

— Паглядзіце, які парадак ў яе доме і каля яго, — гаварыла Леаніда Уладзіміраўна. — Жанчыне 82 гады. Надзвычай акуратная, любіць не толькі звычайныя чысціню і парадак, а і прыгажосць. І стварае яе сваімі рукамі. Колькі кветак насаджвае!

Яніна Іосіфаўна разам з іншымі вяскоўцамі чакала прыезду аўтамагазіна. Убачыўшы нашу машыну, заспяшалася насустрач. Акуратны жоўценькі дом бачны, як на далоні. Каля агароджы нічога лішняга, толькі дагледжаныя ягаднікі, роўненькі газон. У вочы кідаюцца не градкі з бульбай і капустай, а яркія кветкі. Да ганка праходзім праз брамку з вінаграда. А каля самых веснічак вялікі-вялікі куст пунсовых ружаў.

— Сёлета на ім як ніколі шмат кветак, — гаварыла гаспадыня. — Выйду раніцай і любуюся, удыхаю іх водар і, здаецца, набіраюся сіл на ўвесь дзень. Мне кветкі гады прадаўжаюць. Вельмі люблю іх. Найперш пахаджу ля клумбаў, агле­джу іх і толькі тады бяруся за якую работу. Траву вакол дома звычайна абкошвае ўнук. А кветкі даглядаю сама. І на градках спраўляюся. Палью, прапалю, падкармлю. Агародніна радуе. Дзеці просяць яе многа не насаджваць. Таму сею толькі самае неабходнае: агуркі, бурачкі, моркву, капусту, перцы, бульбу, гарбузы. Каб сабе хапіла і гасцей было чым пачаставаць. Сядзець склаўшы рукі не магу. А часу цяпер на адпачынак хапае. Гэта не ў маладосці.

У Манькавічы яна выйшла замуж з суседняга Мядзельскага раёна. З мужам звілі ўтульнае гняздо, выхавалі сына і дачку. Яніна Іосіфаўна і на ферме працавала, і ў школе. Раненька даводзілася ўставаць, каб сваю гаспадарку спарадкаваць і на работу паспець. А цяпер дазваляе сабе паспаць датуль, пакуль спіцца. Спяшацца няма куды. Хіба толькі ў нядзелю ўстае рана, каб дайсці да аўтобуснага прыпынку за два кіламетры і паехаць у Паставы ў касцёл. Вера ў Бога і малітва для Яніны Іосіфаўны на першым месцы.

— У маладосці мела праблемы са здароўем, — расказвала. — Але ўсё абышлося добра. Ужо ва ўзросце зрабіла аперацыю на вочы і цяпер акулярамі не карыстаюся. У дзяцей і ўнукаў усё ладна. То як не дзякаваць Усявышняму за яго ласку?

Яніна Іосіфаўна частавала нас сваімі нарыхтоўкамі: перцамі, што пальчыкі абліжаш, свежымі агуркамі, самаробным вінаградным віном, іншымі смакоццямі. Развітваліся і жадалі гаспадыні нязменнай бадзёрасці і даўгалецця, каб і надалей яе дом быў у вёсцы астраўком прыгажосці.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой