Блестящий финиш сезона

“Белшына” (Бабруйск) — “ПМЦ-Паставы” — 0:4
Два заключныя матчы нацыянальнага першынства пастаўчане на мінулым тыдні правялі на Магілёўшчыне. Спачатку была важнейшая перанесеная сустрэча з магілёўскім “Дняпром”. Складвалася яна няпроста, бо нашы прайгравалі. Але ў складанай сітуацыі каманда ПМЦ не разгубілася, а адным з герояў зноў стаў нападаючы юнацкай зборнай Беларусі Ілья Кухарчык.
Варатару магіляўчан тройчы прыйшлося вымаць мяч з сеткі пасля яго прыгожых удараў. Адзін з галоў Ілья забіў здалёк, а ў канцоўцы пры ліку 3:3 мог прынесці перамогу, але прабіў не зусім дакладна і трапіў у штангу. І ўсё ж нават адно набранае ачко датэрмінова вывела пастаўчан у прызёры нацыянальнага першынства. Адабраць сярэбраныя медалі ў каманды ПМЦ маглі толькі рэзервісты славутага БАТЭ (Барысаў), якія ў апошнім туры сапернічалі з мінскімі дынамаўцамі.
У Бабруйску на натуральным газоне пастаўчанам гулялася прасцей псіхалагічна і фізічна. Нават пасля таго, як ужо на 19-ай хвіліне яны нечакана засталіся ў меншасці пасля выдалення за грубы фол свайго апорнага паўабаронцы Івана Бяльчонка, мабілізаваліся і на класе перайгралі бабруйчан. З натхненнем правёў сустрэчу дырыжор каманднай гульні Аляксандр Александровіч, які вызначыўся тройчы. Яшчэ адзін пераможны гол запісаў на свой рахунак нападаючы Павел Ясінскі, які вельмі моцна правёў два заключныя матчы сезона. У выніку дваіх нашых хлопцаў запрасілі на прагляд у дубліруючы склад “Белшыны”.
Пасля чарговай буйной перамогі пастаўчанам засталося толькі чакаць выніку матча БАТЭ. На радасць усім, барысаўчане прайгралі мінчанам з лікам 0:1, што прынесла футбалістам “ПМЦ-Паставы” сярэбраныя медалі. Для каманды з невялікага райцэнтра гэта, безумоўна, выдатная і заслужаная перамога, дасягнутая карпатлівай працай пад кіраўніцтвам таленавітых трэнераў С. М. Ясінскага і Я. Ю. Чарнухіна.
Другі круг першынства пастаўчане правялі на адным дыханні, прайгралі толькі аднойчы, тры матчы згулялі ўнічыю, а астатнія 10 выйгралі. Наша каманда — лідар чэмпіянату Беларусі па забітых мячах (роўна 90). Нападаючы Ілья Кухарчык стаў лепшым бамбардзірам першынства і правёў 28 галоў. Яго таварышы Аляксандр Александровіч і Павел Ясінскі ўвайшлі ў пяцёрку лепшых снайпераў. Слоў падзякі заслугоўваюць нашы варатары Андрэй Чашун, Мікіта Рабцэвіч, ігракі абарончай лініі, капітан каманды Аляксандр Ванда, Віталь Дубін, Уладзімір Камісарчук, Яўген Сакалоў, Вадзім Танана, Іван Лузан, Павел Пучынскі.
На высокім узроўні гулялі ігракі сярэдняй лініі і групы атакі Глеб Жалезнікоў, Іван Бяльчонак, Ігар Павініч, Андрэй Вілейта, Руслан Хаткевіч, Уладзіслаў Худой. У выніку каманда футбольнай акадэміі ПМЦ стала адной з вядучых у Беларусі ва ўзросце да 17 гадоў. На пераможнай ноце завяршыла сезон каманда ПМЦ-2, якая перамагла ў Бабруйску з лікам 2:1 і фінішавала на выніковым 12-м месцы. Але трэба ўлічыць, што яна гуляла сярод старэйшых на год сапернікаў.
Праз месяц пачнецца новы нацыянальны чэмпіянат, у якім пастаўчане зноў згуляюць дзвюма камандамі. Адпачынак у нашых футбалістаў будзе кароткім, а ўжо з 24 ліпеня яны пачнуць падрыхтоўку да новага сезона, згуляюць кантрольныя матчы ў Смаленску, Вільнюсе і Санкт-Пецярбургу. А зараз віншуем каманду ПМЦ з заваяваннем сярэбраных медалёў і жадаем не спыняцца на дасягнутым.
Уладзімір ШЫК.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Чаму беларусаў пачалі называць бульбашамі і як звалі іх раней?
Подробнее Бульбашы — так завуць нас нашыя суседзі, так часцяком завем сябе мы самі. Але гэта далёка не першае імя, якім беларусаў ахрысцілі гісторыя і сельская гаспадарка. Вы ніколі не чулі іншых назваў


