Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Армия закаляет характер

Армия закаляет характер

Мінулым летам на базе вайсковай часці 1257 упершыню быў арганізаваны ваенна-патрыятычны лагер для школьнікаў. Адпачынак аказаўся запамінальным: дзеці больш чым на тыдзень акунуліся ў сапраўдныя армейскія будні, якія былі насычаны культурна-масавымі, спартыўнымі мерапрыемствамі. Сёлета лагер зноў запрасіў падлеткаў.

Урачыстае адкрыццё адбылося 9 ліпеня. На мерапрыемстве  прысутнічалі школьнікі, іх бацькі, адказныя за работу лагера. Прысутных прывітаў камандзір часці падпалкоўнік Алег Васільевіч Ярома:

—         Хоць вы яшчэ юнакі, знаёмства з асновамі армейскай службы будзе вельмі карысным, — звярнуўся ён да падлеткаў. — Час ляціць надзвычай хутка, не паспееце азірнуцца, як наступіць дарослае жыццё з яго цяжкасцямі і перашкодамі. Упэўнены: гэтыя дзевяць дзён лагера не толькі падораць шмат новых эмоцый, але і загартуюць характары, дададуць мужнасці, адказнасці за свае паво­дзіны.

Арганізатары лагера — камісія па справах непаўналетніх райвыканкама, аддзел адукацыі, інспекцыя па справах непаўналетніх РАУС, раённая арганізацыйная структура ДТСААФ, камандаванне вайсковай часці — паклапаціліся, каб распарадак дня юнакоў быў максімальна насычаным, а праграма мерапрыемстваў стала яшчэ больш разнастайнай.

Экскурсія па часці, ваенна-патрыятычная гульня “Зарніца”, прагляд пазнавальных ві­дэа­фільмаў, спаборніцтвы па шашках, футболе, валейболе з салдатамі тэрміновай службы, заняткі па стральбе, азнаямленне з тактыка-тэхнічнымі дадзенымі авіяцыйнай і спецыяльнай тэхнікі, сустрэчы з супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі, прадстаўнікамі раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ, таварыства выратавання на вадзе і раённага цэнтра гігіены і эпідэ­міялогіі — вось няпоўны пералік “спраў”, якія чакалі юнакоў у вайсковай часці.

—         Падчас правя­дзен­ня лагера мы, як маглі, стараліся прывучыць падлеткаў да дысцыплі­ны, — адзначыў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння часці падпалкоўнік Мікалай Мікалаевіч Яльчык. — Як і ў салдат, у іх быў вельмі строгі рэжым. Але школьнікі ўсведамлялі, што трапілі ў армію, а не ў санаторый, таму цяжкасцей з іх паво­дзінамі ўзнікала няшмат. Рэжым дня быў няпростым, але цікавым. Іначай бы дзеці не выказвалі жадання вярнуцца да нас зноў. Тым больш што адпачынак для іх бясплатны — сродкі выдаткаваны з раённага бюджэта.

З вайсковай часцю юнакі развіталіся 17 ліпеня. У гэты дзень арганізатары лагера ўзнагародзілі падлеткаў, якія найбольш ярка праявілі сябе падчас заняткаў і мерапрыемстваў.

У пачатку жніўня ў “верталётцы” распачнецца другая лагерная змена.

Іна СНЯЖКОВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой