Ценнейший дар — жизнь
Варапаева толькі вызвалілі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і мясцовых хлапчукоў-падлеткаў нібы магнітам пацягнула ў парк у графскі палац, дзе ў адным з падвалаў застаўся склад боепрыпасаў. Чаго там толькі ні было! У кагосьці ўзнікла ідэя парыбачыць з дапамогай гранаты. Пятнаццацігадовы Мечык Муха ўкінуць яе ў ваду не паспеў — узарвалася ў руках.
У прытомнасць прыйшоў у ваенным палявым шпіталі, — са слязьмі на вачах успамінаў той жудасны час Мечыслаў Данілавіч. — Невыносна балела ўсё цела, але радавала, што жывы. Не разумеў аднаго: што з рукамі? Доктар сказаў адкрыта: “Засталіся ў цябе, хлопец, толькі кульці”. Пякучы цялесны боль дапоўніўся душэўнымі пакутамі. Стаў нямілы белы свет, было адно жаданне — заснуць і не прачнуцца. Не ўяўляў, як можна жыць такім калекам. Але ўспомніў, што бацька пайшоў на фронт, а маці засталася адна з траімі меншымі дзецьмі. Яна нават не ведала, жывы я ці не. Ёй хапіла ўсялякага гора, таму мне трэба чапляцца за жыццё.
Захацелася ўбачыць самага блізкага і дарагога чалавека, прытуліцца да яе грудзей. Хлопчык папрасіў медсястру, каб напісала пісьмо дадому. Маці неадкладна прымчала ў шпіталь. Мудрая жанчына знайшла словы, каб супакоіць і падбадзёрыць дзіця, пераканаць, што яно здолее да ўсяго прызвычаіцца.
З таго часу мінула 69 гадоў. Мечыславу Данілавічу ідзе 85-ы. Ён інвалід першай групы. Яго жыццё было намнога больш складаным, чым у равеснікаў, але не менш цікавым і насычаным. Ёсць людзі, якія, маючы рукі і ногі, адчуваюць сябе няшчаснымі. А М. Д. Муха сцвярджаў, што ён удзячны Усявышняму за тое, што пакінуў яго жывым. У той дзень у Варапаеве загінуў не адзін падлетак, разбіраючы боепрыпасы. Мечыслаў Данілавіч навучыўся абслугоўваць сябе (мыцца, брыцца), рабіць амаль ўсю работу (пісаць, ездзіць на веласіпедзе, варыць есці (толькі бульбу так і не налаўчыўся чысціць)), ускапае градку, карыстаецца тэлефонам. А якім паляўнічым быў!
— Лячэнне расцягнулася на некалькі гадоў, — расказваў. — Я разумеў, што ніхто не можа змяніць маё становішча, таму мне трэба навучыцца жыць паўнацэнна. Перамагчы сябе і свае сумненні. І найперш палюбіць жыццё.
Ён не мог сядзець без справы і папрасіўся ў сельпо вартаўніком. Там выдалі стрэльбу. Спачатку пасмяяўся: што з ёй рабіць без рук? А потым прыдумаў, як карыстацца. Урэшце так трапна страляў! Паляваў на качак, зайцоў, курапатак, трапляліся дзікі, ласі. Цяпер часам сустрэнецца з Пятром Ушаковым, паўспамінаюць мінулае. У Мечыслава Данілавіча наогул было шмат сяброў, яны ва ўсім падтрымлівалі, дапамагалі. І калі часам падступаў адчай, сябры аказваліся побач, падбадзёрвалі. Ён не любіў, калі яго шкадавалі, і пастаянна імкнуўся даказаць, што можа жыць так, як усе. 20 гадоў адпрацаваў качагарам.
Вернай спадарожніцай па жыцці была жонка. У іх быў шчаслівы шлюб, многія зайздросцілі Мухам. Жонка нарадзіла двайнят — сына і дачку. Ёсць пяцёра ўнукаў, чацвёра праўнукаў. На жаль, летась жонка, з якой пражылі разам 57 гадоў, памерла. Цяпер кожны дзень адведвае бацьку сын, які таксама жыве ў Варапаеве. Часта наведваецца з Пастаў дачка, даглядае агарод, прыбірае ў доме.
— Чакаю сустрэчы з малодшым братам з Польшчы, — гаварыў М. Д. Муха. — Ён у свой час разам з бацькамі выехаў у гэту краіну. Бацька ў Варапаеве ў графа Пшаздзецкага быў кучарам. А пачалася вайна — жыццё памянялася, і яны эмігрыравалі. Замужняя сястра і я, жанаты, засталіся са сваімі сем’ямі на месцы. Неаднойчы ездзіў да іх у госці, а калі бацькі памерлі — на магілу.
— Хоць я ўжо і стары, не адчуваю сябе бездапаможным, — гаварыў чалавек. — Кожны дзень у мяне распланаваны. Пражыву яго — і падзякую Усявышняму. Найкаштоўнейшы дар — жыццё.
Анна АНІШКЕВІЧ, г. п. Варапаева.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Чаму беларусаў пачалі называць бульбашамі і як звалі іх раней?
Подробнее Бульбашы — так завуць нас нашыя суседзі, так часцяком завем сябе мы самі. Але гэта далёка не першае імя, якім беларусаў ахрысцілі гісторыя і сельская гаспадарка. Вы ніколі не чулі іншых назваў


