Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Могут не только копать

Могут не только копать

навучэнцы групы №204 — члены студэнцкага будаўнічага атрада.

Адной з галоўных будоўляў 2013 года на Пастаўшчыне з’яўляецца малочнатаварная ферма “Коўзаны” адкрытага акцыянернага таварыства “Навасёлкі-Лучай”. З-за адсутнасці фінансавання работы на ёй прыпыняліся. Сёлета яны вядуцца больш актыўна. Ды інакш і не можа быць, бо першую чаргу аб’екта павінны здаць у эксплуатацыю ў гэтым годзе.

 Генеральным падрадчыкам з’яўляецца вядучая будаўнічая арганізацыя “Полацксельбуда” — АБП “Рассвет Пастаўскі”. Непасрэдна работамі на месцы кіруе майстар Андрэй Драбовіч. Пры сустрэчы ён расказаў, што аб’ект пакуль гатовы на 65 працэнтаў.  Разам з рассветаўцамі працуюць субпадрадчыкі з філіяла “Пастаўскае ДРБУ-32”, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, мантажнікі з Полацка, а таксама навучэнцы прафтэхкаледжа. Справамі апошніх мы і пацікавіліся.

З 1 ліпеня адзінаццаць другакурснікаў 204 групы аб’ядналіся ў студэнцкі будаўнічы атрад. На працягу першага тыдня працавалі ў сталярным цэху, 8 ліпеня  іх накіравалі на важнейшы аб’ект года і ўручылі  новыя рыдлёўкі. Юнакам прадстаяла капаць траншэю пад ліўнёўку. Хаця гэта і не выклікала асаблівага энтузіязму, справа рухаецца. Дарэчы, траншэю капаюць і некалькі дарослых.

— Работа нялёгкая, — адзначыў майстар групы Дзмітрый Мажэйка. —  Гліністая глеба паддаецца не так проста, але рабяты не скардзяцца. Вось і сёння ўвішна працуюць Аляксандр Фясенка, Аляксандр Пятроў, Раман Танана, Арцём Мухін, Валерый Яначкін, Дзяніс Мукель і Арцём Язёнак. Прызвычаіліся і да распарадку рабочага дня, які пачынаецца ў 7.30. Усе стараюцца, працуюць без заўваг.

— Усяго ў прафтэхкале­джы гэтым летам былі створаны тры студэнцкія будаўнічыя атрады, — расказала першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Іна Каралёва. — Адзін ужо адпрацаваў, два завяршаюць работу на гэтым тыдні. Яшчэ адзін у колькасці 30 чалавек займаецца праполкай у пітомніку лясгаса. У яго ў асноўным увайшлі школьнікі горада. Зараз дамаўляемся з кіраў­нікамі шэрага сельгаспрад­прыемстваў аб стварэнні атрадаў па дапрацоўцы збожжа, выкананні іншых работ, звязаных са жнівом. Добра папрацавалі вучні па  падрыхтоўцы школ да новага навучальнага года. Многія старшакласнікі часова сталі работнікамі іншых працоўных калектываў.

Лета яшчэ ў разгары.  А гэта значыць, што хопіць часу і адпачыць, і аказаць дапамогу старэйшым.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой