Вступая во взрослую жизнь. В Поставском профтехколледже прошёл выпускной (+фото)
Напрыканцы чэрвеня ў Пастаўскім прафтэхкаледжы, як і ва ўсе папярэднія гады, адбыліся ўручэнне дыпломаў і выпускны баль. Для 214 маладых спецыялістаў масавых прафесій гэта стала сапраўднай падзеяй, трамплінам у дарослае жыццё. Дырэкцыя і педагагічны калектыў зрабілі ўсё для таго, каб развітанне з навучальнай установай атрымалася яркім, запамінальным. Усхваляванымі і ўрачыстымі выглядалі выпускнікі, гучалі музыка і песні, успаміны і наказы-развітанні, у клубе панаваў святочны настрой.
— Адны навучэнцы ішлі да выпускнога вечара тры гады, іншыя — усяго год, — адзначыў дырэктар прафтэхкаледжа М. М. Лысёнак. — Мы былі адной вялікай сям’ёй і захавалі яе да самага выпуску. Упэўнены, што большасць юнакоў і дзяўчат ажыццявілі свае надзеі і жаданні, атрымалі спецыяльнасці, якія спатрэбяцца ў жыцці, дадуць магчымасць павышаць свой прафесійны ўзровень на базе сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Няхай жа вам спадарожнічае поспех ва ўсіх справах!
Прафтэхкаледж сельскагаспадарчай вытворчасці — гэта ўстанова, дзе 40 працэнтаў вучэбнага часу адводзіцца на вытворчае навучанне і практыку. Падчас іх праходжання будучыя спецыялісты масавых прафесій не толькі замацоўваюць тэарэтычныя веды, але і маюць магчымасць праявіць сябе, паказаць, на што здольныя. Менавіта такімі зарэкамендавалі сябе Аляксандр Даўгалюк і Уладзіслаў Ожаль, якія атрымалі кваліфікацыі слесара, трактарыста-машыніста і вадзіцеля катэгорыі “С”. Выдатна папрацаваўшы ў вучэбнай гаспадарцы, на добраўпарадкаванні, яны разам з дыпломамі атрымалі і сваю першую грашовую прэмію.
Падзяку заслужыў выпускнік Ігар Маслоўскі. Пра тое, як годна ён праходзіў вытворчую практыку ў сельскагаспадарчым аддзяленні АБП “Рассвет Пастаўскі”, расказаў у пісьме дырэктар прадпрыемства А. І. Малец. Ігар нараўне з дарослымі выконваў любую работу, праявіў сябе падрыхтаваным спецыялістам, сапраўдным прафесіяналам. Заслужыць такую характарыстыку многае значыць.
Аб высокім узроўні падрыхтоўкі іншых выпускнікоў сведчаць граматы дырэкцыі каледжа, якія былі ўручаны за выдатную і добрую вучобу Марыне Баран, Маргарыце і Юліі Нікіціным, Алене Юркайць, Алене Янушкевіч, Алене Протас, Алене Цыцынай, Яўгенію Радзевічу, Вікторыі Жышкевіч, Анастасіі Паповай, Віталію Ермашонку і Уладзіміру Курда.
Гады вучобы ў каледжы будуць ўспамінацца і як лепшы час юнацтва, гарэзлівых мар, вясёлых дыскатэк, шматлікіх канцэртаў, спартыўных спаборніцтваў, іншых пазнавальных і забаўляльных мерапрыемстваў. У каледжы ўсебакова змаглі раскрыць свае творчыя здольнасці і таленты дзясяткі навучэнцаў. Найбольш актыўныя ў грамадскім і спартыўным жыцці — а гэта амаль трыццаць чалавек — таксама атрымалі граматы і падзякі дырэкцыі навучальнай установы.
Шчыра радаваліся за выпускнікоў і бацькі. Многія з іх на працягу вучобы падтрымлівалі цесныя кантакты з педагогамі, майстрамі, куратарамі, разам вырашалі розныя пытанні. Разам яны былі і на выпускным балі. Вынік сумеснай работы прынёс добры плён. Дзеці атрымалі спецыяльнасці, падраслі, узмужнелі, сталі гонарам для бацькоў. Апошнім — а іх было больш за пяцьдзясят — дырэктар каледжа ўручыў падзячныя пісьмы.
Сёлетняя ўрачыстасць з нагоды ўручэння дыпломаў для інжынерна-педагагічнага калектыву была асаблівай. Адбыўся першы выпуск навучэнцаў па спецыяльнасці “Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў”. 24 выпускнікі атрымалі дыпломы аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі з прысваеннем кваліфікацыі “тэхнік-механік”. Такія спецыялісты запатрабаваны, таму іх падрыхтоўку будуць прадаўжаць не толькі на дзённай, але і на завочнай формах навучання.


Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Чаму беларусаў пачалі называць бульбашамі і як звалі іх раней?
Подробнее Бульбашы — так завуць нас нашыя суседзі, так часцяком завем сябе мы самі. Але гэта далёка не першае імя, якім беларусаў ахрысцілі гісторыя і сельская гаспадарка. Вы ніколі не чулі іншых назваў


