Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Возвращение к истокам

Возвращение к истокам

22 чэрвеня, субота. Ля прыступак Лынтупскай школы з кожнай хвілінай становіцца ўсё больш шматлюдна. Людзі саліднага ўзросту кожнага навічка ў сваёй кампаніі сустракаюць моцнымі абдымкамі і умешкамі. Праўда, пазнаюць адзін аднаго не ўсе: з моманту іх расставання прайшло ні многа ні мала сорак гадоў…

Для выпускнікоў  1973 года будынак сённяшняй школы малазнаёмы: для іх апошні званок прагучаў у сценах палаца пана Бішэўскага. Менавіта там да пачатку 90-ых размяшчалася мясцовая ўстанова адукацыі, якая выпусціла ў свет сотні юнакоў і дзяўчат. Сёння там вялікая будоўля — палац рэстаўрыруюць расійскія інвестары. Але  школа — гэта не проста будынак, а значна большае.

…Ураджэнец вёскі Масленікі Генадзій Колтан заўсёды вяртаецца сюды з асаблівым хваляваннем. На жаль, не так часта, як хацелася б. Ён з сям’ёй жыве ў Баранавічах, працуе галоўным эканамістам адной з буйнейшых у краіне птушкафабрыкі “Друж­ба”. Але колькі б часу ні забіралі працоўныя клопаты, як мінімум раз у год Генадзій вяртаецца да сцяжынак, з якіх пачынаўся шлях у дарослае жыццё.цоўныя клопаты, як мінімум раз у год Генадзій вяртаецца да сцяжынак, з якіх пачынаўся шлях у дарослае жыццё.»

—         У Лынтупах я вучыўся апошнія два гады, — расказваў ён. — Першапачатковыя веды атрымаў у роднай вёсцы, а сюды прыйшоў за сярэдняй адукацыяй. Школа запомнілася ўнікальнай энергетыкай даўніны, якая тут прысутнічае і сёння. Колькі ўспамінаў звязана з гэтым месцам! Прызнаюся, што апошнім часам ад іх і крыху сумна на душы. Усё больш аддаляецца жыццё ад бесклапотнага юнацтва, адыходзяць на той свет сябры, няма сярод нас і маіх бацькоў. Але гэта не перашкаджае мне прыязжаць штогод на радзіму, сустракацца з роднымі, сябрамі.

Дарэчы, з некаторымі сваімі аднакласнікамі Генадзій Колтан сустракаецца даволі часта, хоць лёс раскідаў іх па розных гарадах. Напрыклад, з суседам па парце і аднавяскоўцам Генадзіем Балсанам (сёння ён жыве ў Браславе) падтрымліваюць зносіны не толькі па інтэрнэце, але і ездзяць адзін да аднаго ў госці. На гэты раз сябры дзяцінства мелі магчымасць панастальгіраваць па маладых гадах ужо ў значна большай кампаніі. Дапамаглі ў гэтым мясцовыя школьнікі, якія падаравалі гасцям з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Рыгі і іншых гарадоў святочны канцэрт. Прывітала былых выпукнікоў дырэктар школы Наталля Васільеўна Кузьмінова і пазней правяла для іх невялікую экскурсію па будынку сучаснай “альма матэр”. Дапамагла ёй у гэтым Аліна Антонаўна Чалка, таксама выпускніца 1973 года, якая шмат гадоў працуе ў Лынтупскай школе.

А госці былі ганаровыя. Менавіта пра такіх людзей кажуць, што яны — гонар і слава сваёй малой радзімы. Мікалай Тамілін сёння жыве і працуе ў Маскве. Ён палкоўнік запасу, займаў розныя высокія пасады, у тым ліку і дырэктара дрэваапрацоўчага завода. Сёння ён з ­удзячнасцю ўспамінае сваіх педагогаў, якія заклалі выдатны падмурак для далейшага жыцця (дарэчы, настаўніца матэматыкі Марыя Іванаўна Пяткевіч таксама прысутнічала на сустрэчы). Перакананы, што ў многім дзякуючы менавіта ім выхадцы невялікіх вёсак не разгубі­ліся ў вялікім свеце і дасягнулі ў жыцці пэўных вяршынь.

Як гэта зрабіў і яшчэ адзін госць — дырэктар навукова-даследчага інстытута ў Рызе, доктар інжынерных навук, акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук Сямён Іваноў. Ураджэнец недалёкай ад Лынтуп вёскі Вейсішкі пра свае карані не толькі не забывае, але і робіць усё магчымае, каб даведацца пра іх як мага больш.

—         Я захапіўся геніялогіяй, быў у віль­нюскіх архівах і падняў інфармацыю пра сваіх продкаў гадоў на 250 углыб, — здзіўляў С. Іваноў. — Ці­кавіць гэта і майго сына. Заўсёды стараюся далучыць дзяцей да сваёй гісторыі: паказваю ім парк, школу, у якой вучыўся. Шкада, што паміж нашымі краінамі цяпер мяжа, гэта стварае шмат перашкод. Прыезд у Лынтупы для мяне заўсёды падзея. Тут карані, вяртацца да якіх наш святы абавязак.

Працяглымі атры­малі­ся размовы ў той дзень у выпускнікоў саракагадовой даўнасці. Цікавіла шмат: агульныя знаёмыя, ­сям’я, кар’ера… Развітваючыся, усе выказалі на­дзею, што будзе яшчэ не адна магчымасць сабрацца такой жа цёплай, камфортнай кампаніяй. Можа, больш шматколькаснай?

Іна СНЯЖКОВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой