Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Слышать и видеть один одного

Слышать и видеть один одного

Быць шчаслівым у сямейным жыцці — мара кожнага чалавека. Уступаючы ў шлюб, маладыя людзі ўпэўнены, што іх сямейны ачаг будзе пабудаваны на каханні і даверы. Статыстыка сведчыць адваротнае: амаль кожная другая сям’я распадаецца. Як захаваць цяпло сямейных адносін, умець урэгуляваць узніклы канфлікт і прабачыць — на гэтыя і многія іншыя пытанні спрабавалі знайсці адказы сямейныя пары, якія сабраліся ў нядзелю, 30 чэрвеня, у лучайскім касцёле імя Святога Юды Тадэвуша на Дзень сям’і.

Такое мерапрыемства па ініцыятыве пробашча касцёла ксяндза Мікалая Ліпскага ладзіцца тут ужо другі год. На гэты раз на сустрэчу да парафіян і гасцей прыехалі ксёндз Андрэй Сіповіч, пробашч кальварыйскага касцёла ў Мінску, які займаецца душпастырствам сем’яў, а таксама прадстаўнікі супольнасці “Сужэнскія сустрэчы” Валянцін і Уладзімір з лагойскай парафіі.

Спачатку з дапамогай моладзі, якая падрыхтавала разважанні пра любоў Хрыста, прысутныя маліліся перад Найсвяцейшым Сакрамантам, праз заступніцтва Святога Юзафа, апекуна каталіцкіх сем’яў, прасілі ў Бога заступніцтва для сваіх сем’яў, сем’яў дзяцей, унукаў, родных, знаёмых. Потым сваімі сведчаннямі падзяліліся прадстаўнікі “Сужэнскіх сустрэч”.

— Гэты рух зарадзіўся ў Польшчы і цяпер распаўсюджаны па многіх краінах Еўропы, — расказвалі Валянціна і Уладзімір. — У Беларусі такія суполкі існуюць у Мінска-Магілёўскай, Пінскай і Гродзенскай дыяцэзіях. Праблемы рознага кшталту ёсць у кожнай сям’і. Не выключэнне і наша. Толькі вырашаць іх мы навучыліся спакойна, разважліва і сумесна. Дапамагае ў гэтым і тое, што рэгулярна ўдзельнічаем у “Сужэнскіх сустрэчах”. Сямейныя пары збіраюцца на рэкалекцыі з мэтай паглыблення і аднаўлення, а нярэдка і адбудовы сужэнскага саюза. Сустрэчы праходзяць па чарзе ў розных парафіях. Праграма іх вельмі насычаная. На працягу двух-трох дзён мы разам молімся, разважаем, гутарым, слухаем казанні святароў, якія займаюцца сямейнымі праблемамі, у іх шукаем адказы на многія пытанні. Хацелася б бачыць на такіх сустрэчах і прадстаўнікоў з вашага рэгіёна. Віцебская дыяцэзія маладая, таму спадзяёмся, што ў будучым тут таксама распачнецца такі рух. Таму сёння мы ў вас. Дзякуем ксян­дзу Мікалаю за запрашэнне. Радуе, што ён клапоціцца пра сем’і сваёй парафіі і не толькі.

Сапраўды, на свяце ў Лучаі прысутнічалі сужонкі-юбіляры як з лучайскай парафіі, так і з Дунілавіч, Пастаў, Глыбокага, Шаркаўшчыны. Сярод іх былі пары, якія пражылі разам ад 5 да  35 гадоў. Падчас Імшы яны аднавілі свае шлюбныя прысягі. Узяўшыся за рукі і гледзячы адно аднаму ў вочы, муж і жонка дзякавалі Богу за сумесна пражытыя гады, за ласку, якую атрымалі, пера­прашалі за крыўды, прасілі Божага благаславення на будучае.

Ксёндз Андрэй Сіповіч разважаў над каштоўнасцямі сямейнага жыцця: “Муж і жонка з гадамі часта не заўважаюць адно аднаго, — гаварыў святар.  — Яны занятыя працай, іншымі справамі. І так мала часу ў іх застаецца на размову, яны развучваюцца весці дыялог. Сем’і мацуе Хрыстус. Яго трэба запрасіць у сваё жыццё. У сям’і чалавек атрымлівае першыя ўяўленні аб праўдзе і дабрыні, ён вучыцца любіць і быць любімым, а значыць — быць асобаю. ­Сям’я — гэта асноўны асяродак культуры жыцця. Не так складана знайсці час, каб усёй сям’ёй пайсці на нядзельную Святую Імшу. Прыклад бацькоў вельмі важны для дзяцей. Праз малітву варта шукаць у Бога адказы на свае пытанні”.

Святая Імша, якую цэлебраваў ксёндз Андрэй, адпраўлялася за сем’і-юбіляры. Затым адбыўся канцэрт — сваім выступленнем парадаваў беларускі спявак Зміцер Бартосік.

Анна АНІШКЕВІЧ.

Фота Карыны РАДЗЮШ.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой