Подарок тренеру. «Поставы-ПМЦ» — ФК «Браслав» — 15:0
*Чэмпіянат Віцебскай вобласці па футболе tc «*Чэмпіянат Віцебскай вобласці па футболе »
(2-ая ліга, 5-ты тур)
З першых хвілін сустрэчы стала зразумела, што ў гэтым матчы перавага пастаўчан над сапернікам будзе звышадчувальнай. Гаспадары вельмі хацелі парадаваць балельшчыкаў пасля дзвюх папярэдніх няўдач і зрабіць своеасаблівы падарунак свайму трэнеру В. М. Грантоўскаму, у якога напярэдадні быў дзень нараджэння. А браслаўчане цяпер перажываюць няпросты перыяд змены пакаленняў, бо завяршыў футбольную кар’еру шэраг іх ветэранаў.
Непрыемнасці для гасцей пачаліся ўжо ў пачатку матча з траўмы іх абаронцы, якога вымушаны былі замяніць. Гаспадары трывала ўзялі пад свой кантроль мяч, а госці толькі адбіваліся. На 12-ай хвіліне Яўген Грантоўскі адкрыў лік. Гэты нападаючы з вопытам гульняў у чэмпіянатах Беларусі яшчэ праз некалькі хвілін завяршыў атаку ўдарам сходу. Пазней Яўген мог вызначыцца ў трэці раз, але быў груба збіты варатаром браслаўчан, за што суддзя выдаліў галкіпера з поля. Праўда, перад гэтым эпізодам госці ўжо мелі ў свае вароты чатыры мячы, але некалькі сваіх небяспечных атак змаглі правесці.
Больш за гадзіну браслаўчанам прыйшлося гуляць у меншасці, месца на апошнім рубяжы ў іх заняў палявы ігрок. Гасцям да перапынку ўдалося больш не прапусціць, а вось у другім тайме яны прыкметна здалі фізічна і сталі проста не паспяваць за перамяшчэннямі саперніка. Пры такой відавочнай перавазе трэнер пастаўчан зрабіў замены па рэгламенце, выпусціў на поле сем свежых, маладых ігракоў, якія і завяршылі разгром каманды Браслава.
У гэтай сустрэчы ў складзе гаспадароў вызначыліся сем футбалістаў, а Руслан Зелянкевіч — тройчы. З розных пазіцый па два галы ў вароты саперніка правялі Раман Мядзведзеў, Дзмітрый Кундра, Ілья Цыунель, Валерый Пліско. Гледачы цёпла віталі таксама трапны стрэл у выкананні героя суботняга матча Ігара Павініча, а пасля матча праводзілі каманду з поля працяглымі апладысментамі.
Пасля гэтай перамогі пастаўчане з 7 ачкамі вярнуліся на трэцяе месца ў турнірнай табліцы, бо наш прамы канкурэнт з Докшыц на сваім полі прайграў з лікам 0:2 лідару — “Полацкгазу”. Зараз у чэмпіянаце будзе перапынак у сувязі з розыгрышам Кубка Віцебскай вобласці. Пасля яго завяршэння адновяцца гульні абласнога першынства.
Уладзімір ШЫК.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Топ-5 старадаўніх храмаў, якія пацярпелі ад рэстаўрацыі
Подробнее Міністэрства культуры просіць Генпракуратуру распачаць крымінальную справу ў сувязі са змяненнем аўтэнтычнага выгляду помніка архітэктуры барока XVII стагоддзя ...


