В Поставах отметили главный государственный праздник — День Независимоcти (+фото)

3 ліпеня пастаўчане, як і жыхары іншых гарадоў і населеных пунктаў краіны, адзначылі галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 69-ую гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У Паставах урачыстасці пачаліся на плошчы імя Леніна. Як самых дарагіх, жаданых гасцей сустракалі тут удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і тых, хто мацаваў армію ў тыле, працай набліжаў Перамогу. Яны разам з воінамі Пастаўскага гарнізона, прадстаўнікамі працоўных калектываў і моладзі прынялі ўдзел у мітынгу, які адбыўся ля помніка ў гарадскім скверы.
Перад прысутнымі і гараджанамі выступіў старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў. Ён адзначыў, што баявыя аперацыі, ажыццёўленыя ў ліпені 1944 года, не толькі прынеслі доўгачаканае вызваленне Беларусі, але і прадэманстравалі веліч і непераможнасць народа і арміі. Таму невыпадкова 3 ліпеня адзначаецца ў нашай краіне і як Дзень Незалежнасці.
У гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь панесла вялікія страты. Было знішчана амаль 80 працэнтаў гарадоў і раённых цэнтраў. На Пастаўшчыне фашысты спалілі 77 вёсак, знішчылі больш за пяць з палавінай тысяч чалавек і больш за дзве тысячы вывезлі на прымусовыя работы ў Германію. Пацярпела практычна кожная сям’я.
Таму такім радасным і доўгачаканым стала вызваленне, якое прынеслі воіны 145-ай стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра П. А. Дзіброва. Яго набліжалі і сотні жыхароў раёна, якія не скарыліся ворагу. Мужнасць і адвагу праявілі нашы землякі — Героі Савецкага Саюза Фёдар Рыгоравіч Маркаў і Ганна Іванаўна Маслоўская, дзясяткі маладых патрыётаў. Больш за тры тысячы ўраджэнцаў раёна —франтавікоў, партызан і падпольшчыкаў — былі ўзнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі.
На вялікі жаль, іх, непасрэдных удзельнікаў баёў, становіцца ўсё менш. Вось і ў Паставах змаглі прысутнічаць на ўрачыстасці толькі 9 ветэранаў. Яны жадалі аднаго: каб былі мір, стабільнасць, каб дзеці, унукі і праўнукі жылі заможна і шчасліва ў квітнеючай краіне.
Дзеля гэтага, адзначыў В. С. Гутараў, у раёне прымаюцца ўсе захады. Стабільна працуе народнагаспадарчы комплекс. Вядзецца будаўніцтва жылля, вытворчых і сацыяльна-культурных аб’ектаў. Паспяхова развіваюцца бізнес і прадпрымальніцтва. Шмат добрых спраў на рахунку моладзі, у тым ліку маладых абаронцаў Айчыны. Аб іх гатоўнасці прадаўжаць справу старэйшых, пільна стаяць на варце паветраных і зямных рубяжоў краіны на мітынгу гаварыў намеснік начальніка першага радыётэхнічнага цэнтра па ідэалагічнай рабоце маёр В. І. Баравік.
У знак святой салдацкай памяці і ўдзячнасці да помніка былі ўскладзены вянкі, мінутай маўчання ўшанаваны загінулыя, прагучаў салют.
А затым святочная калона на чале з ветэранамі вайны, ваеннаслужачымі Пастаўскага гарнізона і кіраўніцтвам раёна накіравалася ў гарадскі парк. Сонечны, як само надвор’е, і радасны настрой быў у людзей. Яго прымножылі дзеі, што адбываліся на пляцоўцы летняга амфітэатра. Тут урачыстасці прадоўжыліся з узнагароджання ваеннаслужачых, як сведчанне таго, што воіны Пастаўскага гарнізона годна нясуць службу, маюць цесныя кантакты з кіраўніцтвам раёна і насельніцтвам, удзельнічаюць у грамадскім жыцці.
Старшыня райвыканкама В. С. Гутараў уручыў Ганаровыя граматы камандзіру вайсковай часці 1257 падпалкоўніку А. В. Ярому і начальніку тэрапеўтычнага аддзялення Першага ваеннага шпіталя органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь падпалкоўніку Л. І. Скіпар, а старшаму інспектару—начальніку інфармацыйнага паста аддзела пагранічнай службы “Паставы” старшаму прапаршчыку В. М. Панкову — Падзяку.
Запомніцца гэты дзень і маладым механізатарам Раману Панкрашову, Уладзіміру Дзясятніку і Анатолію Счаснаму з ААТ “Блакітныя азёры-агра”, “Хацілы-агра” і “Навасёлкі-Лучай”, якія выйшлі пераможцамі раённага спаборніцтва на веснавой сяўбе. Ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Б. П. Шылько ўручыў ім дыпломы і грашовыя прэміі. Дарэчы, маладыя хлебаробы і на нарыхтоўцы кармоў ідуць у ліку лепшых у раёне.
А затым паўнапраўнымі гаспадарамі амфітэатра сталі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці: хор ветэранаў вайны і працы, ансамбль песні і музыкі “Заранка”, дзіцячыя творчыя калектывы, індывідуальныя выканаўцы. Яны парадавалі песнямі, музыкай, цыркавым прадстаўленнем, паказалі, што Пастаўшчына багатая на таленты, творчых маладых людзей. Вечарам яны, як і дзясяткі іншых юнакоў і дзяўчат, удзельнічалі ў маладзёжнай патрыятычнай акцыі “Спяём гімн разам”, а потым захоплена назіралі за святочным феерверкам, які аднолькава прыгожа глядзеўся ў небе і на воднай гладзі Мядзелкі.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Топ-5 старадаўніх храмаў, якія пацярпелі ад рэстаўрацыі
Подробнее Міністэрства культуры просіць Генпракуратуру распачаць крымінальную справу ў сувязі са змяненнем аўтэнтычнага выгляду помніка архітэктуры барока XVII стагоддзя ...


