Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Доброжелатели»

«Доброжелатели»

Аксана наталялася адпачынкам. Не дарагія замежныя курорты вабілі яе кожнае лета, а родныя маляўнічыя мясціны — з дзяцінства знаёмыя лясы, рака, палі. Асалоду ад пяшчотнага сонейка парушыў мабільнік.

— Вам прыйшло на работу пісьмо, — тэлефанавала калега. — Можа, што тэрміновае?

— Ускрывай і чытай мне ўслых, — папрасіла Аксана.

Паўза зацягнулася. Нарэшце пачулася збянтэжанае:

— Прабачце, я не буду чытаць Вам гэтую лухту.

Аксана кінула ўсё і прымчала ў Паставы. Забрала пісьмо. “Паважаная Аксана Андрэеўна! Звярніце ўвагу на здрады Вашага мужа, — гаварылася ў ім. — Адкрыйце Вашы вочы. Калі муж некіруемы, хаця б з яго палюбоўніцай пагаварыце, можа, дапаможа. Калі не разумееце, пра каго я гавару, то ў Вас шмат магчымасцей пра гэта даведацца. Хоць, напэўна, вы цудоўна ўсё ведаеце. Проста збоку ўсё бачыцца вельмі смешна: Вас дураць. Чаму я пішу? Проста маю свой інтарэс да яго палюбоўніцы”.

Подпісу, вядома ж, ніякага, адраса адпраўляльніка — таксама, толькі штэмпель пастаўскага аддзялення сувязі. І пісьмо, і канверт у камп’ютарным выкананні. Відаць, усё прадугледжана, каб не было потым ніякіх почыркавых экспертыз.

Не бяруся пераказваць эмоцыі Аксаны, і аддаю належнае яе рашучасці. Яна не стала ліць слёзы ў падушку ды ўстройваць тайнае сачэнне за мужам, а вырашыла адразу ж расставіць усе кропкі над “і”. Расставіла. Колькі ні гутарыла з мужам, як ні аналізавала сваё сямейнае жыццё, здрада ніадкуль не выглядвала. І ў яе, і ў мужа прэстыжная работа, падрастае двое ўдалых дзяцей, у доме дастатак, паміж сабой лад ды згода. Не было ніякіх падстаў усумніцца. І вось на табе — нейкі “добразычлівец” рэвізуе іх саюз…

Гісторыя вельмі асабістая, і я не выносіла б яе на старонкі газеты, калі б мяне не папрасіў пра гэта сам “здраднік” — мой даўні знаёмы. “Што за ідыятызм! — абураўся ён. — Каму гэта было трэба? Можа, хто пазайздросціў, што ў нас усё добра, і рашыў “насаліць”? Дык няхай прачытае ў газеце, што не ўдалося разбурыць сям’ю”. Тое ж самае гаварыла і Аксана. А мне хацелася верыць, што нават зло, прычыненае гэтым маладым людзям, яшчэ больш сцэментуе іх саюз.

Ну, а што тычыцца аўтара пісьма, то няхай Бог будзе яму суддзёй. Я разумею так: нават калі б былі падставы для сігнала “SOS” і чалавек шчыра хацеў бы дапамагчы ў такой далікатнай сітуацыі, ён не заставаўся б ананімам і выйшаў бы на ад­крытую размову. На жаль, часцей сустракаюцца вось такія “добразычліўцы”.

Фаіна КАСАТКІНА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой